Мая кнiга фантастычных казак для дзяцей

Татьяна Домаренок: литературный дневник

"Вялікая і Малая Мядзведзіцы"
У кнізе размешчаны казкі для дашкольнага і малодшага школьнага узросту.
У ёй сабраны казачныя гісторыі пра Сонейка, Месяц, Зорачкі, Аблокі і Горы, пра Мора, Паўночнае ззянне, нават пра Космас.
Якая прыгожая прырода нашай планеты, колькі ў ёй пяшчоты і зачаравання! Часам на Зямлі адбываецца нешта неверагоднае, вельмі падобнае на казку. А дзеці такія дапытлівыя! Яны імкнуцца разгадаць усе загадкі Зямлі і нават Сусвету!
Адправіўшыся ў займальнае вандраванне па старонках гэтай кнігі, вы патрапіце ў цудоўны свет нашай роднай планеты, пазнаёміцеся з Месяцовым Зайчыкам і Добрым Лунікам, з Музычным Праменьчыкам, з незвычайным Домам-Караблём, даведаецеся, як птушкі ратавалі Белавежскую пушчу, як Крумкач Месяц ратаваў, дзе жывуць Галоўныя Гадзінічкі Зямлі. Вы сустрэнеце ў кнізе яшчэ многа ўсяго займальнага і нават фантастычнага.


Ілюстрацыі да казак зрабіла вядомая мастачка Эльга Папова. Кніга вельмі прыгожая. Я ўпэўнена, што мастацкае афармленне кнігі спадабаецца ўсім, каму яна патрапіць ў рукі.


Кніга надрукаваная ў 2017 годзе ў выдавецтве "Беларусь".


Дарагія чытачы! Шукайце нашу цікавую і прыгожую кнігу ў кнігарнях.
У інтэрнэт-краме OZ.by прадаецца кніга "Вялікая і Малая Мядзведзіцы" са скідкай. Кошт яе 9.5 руб
Кнігу таксама можна замовіць у інтэрнэт-магазіне "Белкніга" і выдавецтве "Беларусь".


https://www.21vek.by/fiction_books/izdatelstvo_belarus_019.html


https://kniganosha.by/groups/dzicyachyya_kazki/vyalikaya_i_malaya_myadzvedzicy


Відэа кнігі
https://www.youtube.com/watch?v=Mrm3iIdNwQM



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 21.11.2022. Мая кнiга фантастычных казак для дзяцей