У лістападзе 2020 года пабачыла свет цікавая кніга казак "Хто Сароку напалохаў?" для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту пра жыццё птушак. Яе надрукавала выдавецтва Беларусь. Вясёлыя займальныя малюнкі птушак, герояў казак, зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш.
У кнізе "Хто Сароку напалохаў?" сабраны вясёлыя і пазнавальныя казкі пра жыццё птушак на нашай Зямлі. Аўтар уводзіць чытача ў насычаны цікавымі падзеямі свет птушак, вучыць лепш разумець іх патрэбы і прапануе стаць сапраўдным сябрам і абаронцам нашых маленькіх крылатых суседзяў.Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.