кнiга казак -Чароуныя куточкi нашай Радзiмы-

Татьяна Домаренок: литературный дневник

Дарагія сябры! Хачу падзяліцца з Вамі сваёй радасцю. У сакавіку 2025 года ў выдавецтве "Беларусь" выйшла з друку мая кніга казачных гісторый пра чароўныя куточкі нашай Радзімы. Усе казкі я пісала з любоўю да роднай краіны, дзе нарадзілася і жыву. Хочацца, каб дзеткі любілі, шанавалі нашу родную Беларусь і цікавіліся яе чароўнымі мясцінамі. Спадзяюся, што мая кніга казак будзе патрэбна ў дзіцячых бібліятэках і ў школах. Большасць казак напісала даўно, некаторыя нядаўна. Цудоўныя ілюстрацыі да казак зрабіла беларуская мастачка Наталля Расолька. Кніга прызначана для малодшых школьнікаў, але матулі і бабулі могуць пачытаць іх сваім малянятам, бо казкі вельмі вобразныя і зразумелыя, з вядомымі казачнымі персанажамі.
Змест кнігі:
Мiлая мая бярозка
Добрая Рэчачка
Дзіўная сустрэча Вясны з Зімой
Плывучы астравок
Блакітныя азёры
Чайчын востраў
Беларускае мора
Палеская Амазонка
Тры Вялікія ракі
З павагай, Таццяна Іванаўна.



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 29.03.2025. кнiга казак -Чароуныя куточкi нашай Радзiмы-