***

Дама Из Потсдама: литературный дневник

МАЛІТВА Антуана дэ Сента-Экзюперы
"Мастацтва маленькіх крокаў"


Госпадзе! Я прашу Цябе не аб цудах і не аб зданях, але аб сіле кожнага дня. Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў.


Зрабі мяне назіральным і знаходлівым, каб у стракатасці будняў у належны час спыняцца на адкрыццях і досведзе, якія ўсхвалявалі мяне.


Навучы мяне правільна размяркоўваць час майго жыцця. Адары мяне тонкім адчуваннем, каб адрозніваць першаснае ад другаснага.


Я прашу аб сіле ўстрыманасці і меры, каб я не пырхаў і не слізгаў па жыцці, але з розумам планаваў цяг дня, каб мог бачыць верхаліны і далечыні, і хоць бы час ад часу знаходзіў магчымасць наталіцца мастацтвам.


Дапамажы мне зразумець, што мары ня могуць быць дапамогай. Ані мары аб мінулым, ані мары аб будучыні. Дапамажы мне быць тут і зараз і ўспрыняць гэтую хвіліну як самую важную.


Зберажы мяне ад наіўнай веры ў тое, што ўсё ў жыцці мусіць быць гладка. Адары мяне ясным усведамленнем таго, што цяжкасці, паразы, падзенні і няўдачы з'яўляюцца ўсяго толькі натуральнай часткай жыцця, дзякуючы якой мы ўзрастаем і сталеем.


Нагадвай мне, што сэрца часта спрачаецца з развагай. Спашлі мне ў патрэбны момант кагосці, хто знойдзе мужнасць сказаць мне праўду, але сказаць з любоўю!


Ведаю, што шматлікія праблемы вырашацца, калі нічога не прадпрымаць. Дык навучы мяне цярпенню.


Ты ведаеш, як моцна нам патрэбнае сяброўства. Дай мне быць вартым гэтага самага цудоўнага і пяшчотнага дару лёса. Дай мне багатую фантазію, каб у патрэбны момант, у патрэбны час, у патрэбным месцы, моўчкі або словамі, падараваць камусці неабходную цеплыню. Зрабі мяне чалавекам, які здолее дастукацца да тых, хто зусім "унізе".


Зберажы мяне ад страху прапусціць штосці ў жыцці. Дай мне не тое, чаго я сабе жадаю, але тое, што мне насамрэч неабходна.
Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў!
(Антуан дэ Сент-Экзюперы)
Паслухаць тут: https://youtu.be/Fh6E7N7A3CU?feature=shared



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 07.01.2025. ***