***

Мария Купчинова: литературный дневник

ЛЮБОЎ
Людміле Гембіцкай-Някляевай


Каб даў мне жыццё
Бог нанова пачаць,
Спытаў бы: “Навошта, Бог?..
”Я ўсё прачытаў, што хацеў прачытаць,
І ўсё напісаў, што змог.
Упоперак тундры
І ўздоўж Каракум
Змятаў я плашчом, дзе ні йшоў,
Аднолькавы пыл і аднолькавы тлум
Далёкіх і блізкіх шляхоў.
Ад краю да краю,
А рэшта – за край,
Паўсюды, дзе сеяўся лёс,
Адразу ж па ім пасяваўся адчай
І рос ад зямлі да нябёс.
Але і адчай той,
І тлум той, і пыл,
І прывіднасць свету ўсяго
Я гэтак любіў, як хапала мне сіл,
Крыві і дыхання майго.
І так, як адчайна любіў,
Як кахаў,
Я выдыхну ў неба душу,
Удзячную Богу за тое, што даў, –
І большага не папрашу.


Уладзімір Някляеў



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 24.03.2023. ***