А хто там iдзе, а хто там iдзе У агромнiстай такой грамадзе? — Беларусы. А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крывi, на нагах у лапцях? — Сваю крыўду. А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю? — На свет цэлы. А хто гэта iх, не адзiн мiльён, Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон? — Бяда, гора. А чаго ж, чаго захацелась iм, Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм? — Людзьмi звацца.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.