АкноАльбом выйшаў да дня нараджэньня славутага беларускага паэта, які адзначаецца 5 сьнежня. 5 сьнежня сёлета Алесю Разанаву (1947–2021) споўнілася б 76 гадоў. Сьпявак і аўтар песень Зьміцер Вайцюшкевіч у межах свайго музычнага праекту WZ-Orkiestra выпусьціў новы альбом «Акно». Песьні ў ім напісаныя на словы Разанава. Альбом складаецца з 13 асноўных і 2 бонусных трэкаў, піша bellit.info. «Такога альбому ў Тодара яшчэ не было! Цыкаль кампазыцыяў на вершы Баха айчыннае паэзіі. Голас выключна дэклямуе. Музыка штораз вынікае з тэксту, але далей разьвіваецца сама зь сябе. Тонкая гукаграфіка чаргуецца з аркестровым гучаньнем. Тая аркестра паўстае нібыта з чароўнае скарбонкі. Што рэальнае, што прывіднае, незразумела. Губляесься ў ляндшафтах, ляціш, падхоплены цячэньнем. Раптам то падлучаецца дзіцячы хор, то выбягае фартэпіяна ў духу мінімалізму, разгортваюцца пласты струнных, сьцеляцца слаі духавых, выплывае лягічны арганны акорд... Захапляльна! Невычэрпна!» — піша пра «Акно» паэт, музычны крытык і дасьледчык Віктар Сямашка. Алесь Разанаў — выбітны беларускі паэт і перакладчык. Памёр 26 жніўня 2021 году). Аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічыцца этапнымі для беларускай паэзіі, — «Каардынаты быцьця» (1976), «Шлях 360» (1981), «Сума немагчымасьцяў: зномы» (2009). У 1969-м яго выключылі зь ліку студэнтаў БДУ за падпісаньне ліста ў ЦК КПБ за аднаўленьне выкладаньня ва ўнівэрсытэце на беларускай мове. Пры спрыяньні Максіма Танка і Ўладзімера Калесьніка скончыў адукацыю ў берасьцейскім пэдінстытуце. © Copyright: Наталья Чернавская, 2025.
Другие статьи в литературном дневнике:
|