Казка пра звяроу

Нероли Ултарика: литературный дневник

///Мопед не мой (с). Просто захотелось перевести эту нетленку. Внезапно.///
Мядзведзь быў выродлівай, клышаногай і бруднай жывёлінай. Аднак дабрэй за яго не было нікога ва ўсім лесе. Але звяры заўважалі толькі ягоную знешнасць, на што Мядзведзь жудасна крыўдзіўся, лавіў іх і жорстка збіваў нагамі. Таму звяры яго не любілі. Хоць ён быў вельмі добрым. І вясёлым. Ён любіў задорлівыя жарты. За гэтыя жарты звяры яго жудасна зненавідзелі і білі. Так, цяжка ў гэтым свеце быць добрым і вясёлым.

Воўк таксама быў выродлівым і брудным. І яшчэ ён быў вельмі злым і жорсткім. Але звяры не адчувалі да яго нянавісці і не білі. Таму што Воўк сканаў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Таму што Мядзведзь нарадзіўся раней за Ваўка. Так, добра, калі Дабро перамагае Зло.


Заяц таксама быў злым і жорсткім. І брудным. І яшчэ ён быў баязлівым. Гадасцяў Заяц нікому ніколі не рабіў. Таму што баяўся. Але яго ўсё роўна моцна білі. Таму што Зло заўсёды павінна быць пакарана.


І Дзяцел таксама быў злым і жорсткім. Ён не біў звяроў, таму, што ў яго не было рук. Таму ён спаганяў сваю злосць на дрэвах. Яго не білі. Таму, што не маглі дацягнуцца. Аднойчы яго прыціснула да смерці ўпалае дрэва. Пагаворвалі, што яно адпомсціла. Пасля гэтага звяры цэлы месяц баяліся мачыцца на дрэвы. Яны мачыліся на Зайца. Заяц прастудзіўся і памёр. Усім было ясна, што ва ўсім быў вінаваты Дзяцел. Але яго не кранулі. Паколькі не здолелі выкалупаць з-пад упалага дрэва. Так, Зло часам застаецца беспакараным.


Крот быў маленькім і сляпым. Ён не быў злым. Ён проста добра рабіў сваю справу. Гэта ён пад'еў дрэва, якое звалілася на дзятла. Аб гэтым ніхто не даведаўся, і таму яго не збілі. Яго наогул білі рэдка. Часцей палохалі. Але яго было вельмі цяжка напалохаць, таму што ён быў сляпы і не бачыў, што яго палохаюць. Калі не атрымлівалася напалохаць Крата, звяры вельмі засмучаліся. І білі Мядзведзя. Таму што ім было вельмі крыўдна. Аднойчы Мядзведзь таксама захацеў напалохаць Крата. Але Крот не спалохаўся. Таму, што Мядзведзь яго забіў. Hезнарок. Проста Мядзведзь быў вельмі нязграбны. І звяры яго вельмі моцна збілі. Нават нягледзячы на тое, што Мядзведзь сказаў, што пажартаваў. Дрэнна, калі твае жарты ніхто не разумее.


Ліса была вельмі хітрай. Яна магла папросту абхітрыць каго заўгодна. Калі ёй гэта ўдавалася, то яе не білі. Але часам ёй не шанцавала. І яе білі. Білі ўсім лесам. І яна ўжо не магла каго-небудзь абхітрыць. Таму што вельмі цяжка каго-небудзь абхітрыць, калі цябе б'юць. Аднойчы яе збілі да смерці. Так, жылда заўсёды на праўду выйдзе.


Кабан быў вялікі, магутны і страшны. Яго ўсё вельмі баяліся. І таму яго білі толькі ўсім лесам. Альбо проста кідалі ў яго камянямі. Кабан гэтага вельмі не любіў. І аднойчы ўначы ён схаваў усе камяні ў лесе. За гэта яго вельмі моцна збілі. Больш Кабан ніколі не хаваў камяні. Праўду кажуць - час збіраць камяні і час не чапаць іх ніколі.


Казёл не быў ні злым, ні добрым. Ён быў проста Казёл. Ён часта казліў. І яго баяліся біць. І ён сваім казлоўствам усіх дастаў. І тады яго збілі да смерці. Таму што інакш ён бы памёр ад старасці. Калі-небудзь. Калі Казёл памёр, Мядзведзь горка плакаў. Таму што ён таемна кахаў Казла. Так, каханне злое, пакахаеш і такое.


Вожык быў маленькі і калючы. Ён калоўся. Ён не быў злым, ён калоўся па сваёй прыродзе. Праз гэта яго білі толькі ў пуза. Вожык гэтага не любіў і пачаў галіцца. І тады яго сталі біць, як усіх. Так, вельмі цяжка быць не такім, як усё.


Скунс быў амаль такім, як Заяц. Хіба толькі вельмі смуродным. Ён дрэнна пахнуў. Яго білі толькі ў поліэтыленавым пакеце. Тады пах быў не такі моцны. Аднойчы ў Скунса быў дзень нараджэння. Ён запрасіў усіх звяроў, таму што быў жміндам і любіў падарункі. І звяры падарылі яму новы поліэтыленавы пакет. І моцна збілі да страты прытомнасці. І Скунс задушыўся ў пакеце. Так яго і пахавалі. У пакеце. У Вельмі Далёкім Лесе. Таму што мёртвы Скунс смярдзеў яшчэ мацней. Потым прыйшлі жыхары Вельмі Далёкага Лесу і ўсіх моцна збілі. Ім не спадабаўся пах мёртвага Скунса. Так, з суседзямі трэба жыць у згодзе.


Хамяк быў таксама вельмі хцівым. І багатым. Калі бы ён дзяліўся сваім багаццем, яго бы білі не так моцна. Але ён быў вельмі хцівым. За гэта яго білі моцна. І яму ўсё роўна даводзілася дзяліцца. І ён горка плакаў. Так, багатыя таксама плачуць.


Леў быў цар звяроў. Ён кіраваў лесам. Цароў біць не належыць. Гэта закон. Але звяры даўно забілі на закон. Звяры білі і льва. Hізавошта. Таму што так ужо тут павялося.


Мараль: А зоры тут ціхія...
(с) АЕК. Про зверей



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 28.01.2015. Казка пра звяроу
  • 27.01.2015. ***
  • 26.01.2015. ***
  • 19.01.2015. ***
  • 07.01.2015. ***