Мова Караткевiча непаўторная, багатая i сакавiтая. Шчыра кажучы, трэба добра валодаць мовай, каб разумець яго творы, але з другога бока, можна яе вучыць у працэсе чытання i атрымлiваць вялiкую асалоду.
Караткевіч стварыў беларускую гістарычную прозу з нуля. Яго раманы і аповесці пра мінулае дагэтуль непераўзыдзеныя.
Стварыў у літаратуры магутныя вобразы арыстакратаў і іх нашчадкаў: Рамана Ракуты, Алеся Загорскага, Андрэя Грынкевіча… Тым самым паказаў, што беларусы ў мінулым мелі ўласную эліту, а не былі абязлічаным людам.
Стварыў вобразы герояў эпохі Рэнесансу — Юрася Братчыка і Гервасія Вылівахі, — яны абвяргаюць ідэалагічны пастулат, што гісторыя Беларусі пачалася з 1917 года.
Напісаў захапляльны падручнік-даведнік па гісторыі Беларусі — «Зямля пад белымі крыламі».
Пачаў пісаць па-беларуску дэтэктывы, ствараючы «гарадскую» масавую літаратуру.
Пры ўсім цэнзурным ціску змог захаваць свае творы і данесці іх да чытача, i мы з захапленнем чытаем пра прыгоды Андрэя Беларэцкага у “Дзiкiм паляваннi караля Стаха", дзiўных коней дрыкгантаў, сiвыя легенды, звязаныя з iмi, а казкi, што напiсаў класiк, цiкавыя для дзетак i сёння.