Успамiн

Марина Павлинкина: литературный дневник

Настане час, калi гэта старонка будзе хiба што не адзiнай крынiцай апiсання жыцця – думкi, якiя накладзены на падзеi, на людзей, што цябе атачалi, з кiм сустракалася альбо стасавалася нейкiм другiм чынам, нечым уразiлi цi захапiлi.


... Раптам сёння рука пацягнулася да звычайнай шарыкавай ручкi з тонкiм стрыжнем. I я з сапраўднай асалодай, шпарка i лоўка, як бы гэта рабiла штодзён, пiшу на белым аркушы...


Сам па сабе узгадаўся далёкi чэрвеньскi дзень i экзамен па беларускай мове, дзе трэба было праслухаць тэкст , а потым пераказаць яго блiзка да тэкста i самастойна дапiсаць канцоўку, тобок стаць творцай, а не простым механiзмам перадачы тэкста.
А мне заўжды цяжка давалiся такiя задачы – у сачыненнях цi ў мастацкiх пераказах.


Дык вось быў такi хлопец Сярожа, мы селi з iм разам, каб адзiн аднаму дапамагчы: я выпраўляла яго арфаграфiчныя i ciнтаксiчныя памылкi, а ён прыдумаў i дапiсаў у маiм тэксце цудоўную канцоўку!.. I распавядалася там пра магутны велiчны дуб, i пiсаў Сярожа наўпрост у маiм экзаменацыйным аркушы, а почырк ў яго быў вельмi прыгожы, з той пары я такога нi ў кога не сустракала...


I ён, i я атрымалi на экзамене вышэйшую адзнаку – пяцёрку, дзякуй Богу i трошкi нам самiм.
I дзякуй гэтаму дню за добрыя i цёплыя ўспамiны.


06/02/2025



Другие статьи в литературном дневнике: