Aдно на yсiх
Цяжкiя думкi не даюць
У цёплым ложку ляжаць.
А яны iдуць i iдуць -
Жудасныя навiны
Адна за другой,
Нiбыта лавiнай.
Згiнь, праклятая цемра,
Прэч, ганебная хеўра!..
Не маем сiлы трываць.
Што рабiць? Дай падказку нам, Божа.
***
Вершы ў памяцi штодзён усплываюць:
Панчанка i Колас,
Глебка ды Купала,
Якога ў 1942-м
Пры неясных абставiнах не стала.
Ад вершаў троху лягчэй на сэрцы –
Нiбыта каго роднага абняў.
****
Мова чыстая, мова ясная,
Уратуй ад чужынцаў,
Iмперскiх злачынцаў
I асвяцi шлях да згоды –
Няма нам што дзялiць,
Мы дзецi адной зямлi...
I неба ў нас, i сонца адно на ўсiх.
Зрабi так, каб уцямiлi гэта
Тыя, што завуцца людзьмi.
04.03.2025
Другие статьи в литературном дневнике: