Божа, паспагадай усім
Божа, паспагадай усім, — I магутнаму, і слабому, I відушчаму, і сляпому, Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, — Каб вайной не йшоў Брат на брата, Каб ржавела сякера ў ката, Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, — Каб цяплелі пагляды людзкія, Каб у старца не кралі кія, Нічыіх не кралі радзім.
Да любові, да чысціні, Да святла, да святога ўлоння, Усявышні, і заўтра і сёння Заблуканыя душы вярні!
Р. Барадулiн
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.