Кропля за кропляй выцякае лета, як і вясна з восенню і зімой, а па вялікім рахунку так выцякае скрозь вузкае рыльца пясочнага гадзіннiка наша жыццё.
Шмат падзей і думак, часам настолькі шмат, што іх не змясціць у свядомасць.
Здаецца, яшчэ нядаўна цвілі цюльпаны, а ўжо адцвітаюць півоні, за імі спяшаецца аддаць свае боскія водары ліпа. Куды ўсё спяшаецца, куды? Ці гэта ў нас проста не хапае часу спыніцца і атрымаць асалоду, а прырода, яна нікуды не спяшаецца, як і шмат стагоддзяў таму, яна жыве па сваіх законах…
Аблокі на небе, вясёлка пасля дажджу, птушыныя спевы, усмешка дарагога чалавека – вельмi каштоўна, таму што мімалётна - не схапіць, не схаваць у кішэню ў запас.
Таму важна – заўважаць і радавацца, бо з такіх маленькіх эпізодзікаў складаецца мазаіка чалавечага жыцця.
Ну што, мая даражаэнькая, ты запомніла, захавала ў душы?
То малайчына, працягвай у тым жа духу.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.