Мой родны

Марина Павлинкина: литературный дневник


Хочу дыхаць паветрам вольным…
Лёгкай птушкай па-за аблокамi
Лётаць уночы i ў дзень нястомна
Ды глядзець на сваю краiну.


Хочу ўciм, як дзiця, захапляцца,
Прыгажосцю азёраў i рэчак,
Слухаць спевы вады ў сутоннях,
Шэпат белых бяроз на ўзгорках.


Дакранацца рукой да калоссяў
Ў полi, дзе сазравае пшанiца,
Залатая, нiбы промнi сонца,
Што так рэдка да нас завiтае.


Добра ў жнiўнi ўначы ўглядацца
Ў яскравае зорнае неба,
Запякаць у вуголлях бульбу
Ды пра нешта далёкае марыць.


Дзе б нi быў, я люблю вяртацца
Ў край лясоў i лугоў зялёных,
Што сваёю велiччу вабяць,
Да сябе, як матухна, туляць.


Ёсць у свеце шмат прыгажосцi,
Дзiўных помнiкаў ды краявiдаў,
Але край беларускi мой родны
Мне мiлейшы за ўсё на свеце…


Мінск, 03.02.2017



Другие статьи в литературном дневнике:

  • 21.07.2026. Ева
  • 20.07.2026. Мой родны