Свет запаветных жадання

Александр Чепа: литературный дневник

Нарэшце скончыў працаваць з перакладам на нашу мову знакамітага апавядання «The Store of the Worlds» («The World of Heart's Desire») амерыканскага пісьменніка-фантаста Роберта Шэклі (1928-2005). Гэта адзін з маіх любімых твораў. Думаю, яго трэба вывучаць у школах. Фантастыка, якой больш за 66 гадоў, але вельмі актуальна і сёння. Літаральна назва гучыць як «Крама Светаў» («Свет сардэчных жаданняў»). Я доўга думаў, як назваць перакладзены твор. «Крама Сусветаў»? «Крама Светаў»? «Свет запаветных мараў»? «Свет запаветных мар»? Шчыра кажучы, было даволі цяжка перакладаць яго з англійскай мовы, а я ж яшчэ імкнуўся захаваць арыгінальны стыль, хаця ў той жа час не проста літаральна перакласці слова ў слова, але і ажывіць герояў, бо вы ж ведаеце, якая ў англійскай мове сітуацыя з сінонімамі (паўсюль «say» ды «he»). У шэрагу выпадкаў я паспрабаваў адаптаваць твор, прыдаць яму беларускасці.



Другие статьи в литературном дневнике: