Вял кае усё
…Зіма. Лес. Нікога навокал. І толькі галодныя ваўкі чуюць адзінокага чалавека сярод гэтай цішыні і снегу, які ўжо не радасна белы, а прыгнечана шэры…
…Рэкі нафты, а іх берагі запоўненыя здохлай рыбай. Незлічоныя заводы і фабрыкі забруджваюць паветра, якім мы дыхаем. Чалавек зусім без страху можа ўдарыць слабейшага, забіць з жудаснай жорсткасцю, якую не ведаюць нават драпежныя звяры. Такі ланцуг можна працягваць бясконца, бо ўсё гэта паказваюць нам па тэлевізару, які ўрэшце зацягвае не толькі думкі, але і розум, свядомасць…
Не, гэта не новы фільм жахаў, не страшныя казкі жыцця, а вядомыя кліпы прадстаўнікоў так званай “цяжкай” музыкі: гуртоў EVANESCENCE (“Bring Me To Live”), HIM (“Funeral Of Heart”) і першапачынальнікаў стылю hardcore – Korn (“Here To Stay”).
Ёсць людзі, якім цяжка ўявіць, што “гэта” можа камусьці падабацца. Яны лічаць такія песні нябачнай энергіяй, якая нясе зло, руйнуе душы, розум. Але я хачу абвергнуць гэтае абыходкавае меркаванне і расказаць аб сутнасці стылю “hard”.
Музыка – гэта ўсё з нічога. Гэта вялікае УСЁ. Няма нічога прыгажэйшага за яе, але і няма нічога больш небяспечнага. Але ці такая страшная тая музыка, якую мы слухаем?
Па-першае, і гэта самае галоўнае – выканаўцы стылю “hard” спяваюць тое, што адчуваюць і аб чым думаюць, прычым самі пішуць свае песні. Не хачу зняважыць прыхільнікаў “папсы”, але ў ёй ўсё найграна і аднастайна. “Ты сегодня взрослее стала, и учебу ты прогуляла…” И ”целуй меня везде – 18 мне уже”.Гэта што? Песенька пра каханне ці прапаганда дашлюбных адносін?
Так, hardcore, hardrock, heavy-metal ці іншыя разнавіднасці стылю “hard” – гэта цяжкая музыка, і ўспрямаецца не ўсімі, але ніхто ж і не прымушае слухаць яе.
Асабіста я ведаю падлеткаў, якія лічаць песні жудаснымі толькі з-за таго, што “назвы кажуць самі за сябе”. Тут ўжо цяжкай музыцы аддаюць першае месца: “Join Me In Death” (HIM) ці “Dead Call” (PAPA ROACH).
Але нельга меркаваць аб песні толькі па яе назве, галоўнае – гэта тэкст: “… Я крычу людзям, якія не кантралююць сябе: давайце забудзем усе страсці і будзем адказнымі за кожнае дзеянне…” Ці “… вярніце свае душы, забудзьце сваю пустэчу…” (PAPA ROACH). Няўжо гэтыя словы нясуць у сабе зло, нянавісць, разбэшчанасць? А тый жа гурт HIM спявае: “Усяго толькі адзін позірк, і я плачу, таму што ты такая прыгожая…” Няўжо гэтыя словы такія жудасныя?
Калі ў тэксце прысутнічае слова “смерць”, то гэта не значыць, што выканаўца заклікае да забойства. Так, у цяжкай музыцы спяваюць аб смерці, аб тым, што будзе, калі ты паступіш неабдумана, і як гэта бессэнсоўна – забіць сябе. Трэба проста вучыцца чытаць паміж радкоў, шукаць сэнс, а не ўспрымаць атрыманую інфармацыю літаральна.
Увогуле, пашыраецца цікавая тэндэнцыя: хтосьці штосьці недзе пачуў ці прачытаў і лічыць гэта праўдай, бо “ўсе так думаюць”. Цікава, ці шмат апанентаў цяжкай музыкі чулі хаця б адну песню з тых, якія яны называюць жудаснымі і бессэнсоўнымі. “Дастаткова адной назвы, каб зразумець, што гэта за бруд.”. Усё часцей і часцей мне даводзіцца чуць падобныя словы. Але так кажуць толькі неадукаваныя, прыземленыя, “недалёкія” людзі, Наш свет разнастайны, таму трэба разбірацца ў яго гранях, каб проста не быць невукам.
І нарэшце, цяжкая музыка – гэта не толькі мноства ўдарных, гэта музыка для тых, хто думае, таму што яе нельга зразумець адразу. Яна не можа быць фонам, бо жыве сама па сабе. А “цяжкая” яна толькі таму, што адлюстроўвае нашу рэчаіснасць.
Свидетельство о публикации №205082700121
(Прошу прощения за возможные ошибки, поскольку разговаривать и писать на "беларускай мове" только начал учиться).
Андрей Семизаров 29.08.2005 11:33 Заявить о нарушении
Андрей Семизаров 31.08.2005 17:24 Заявить о нарушении