хто ёсьць чалавек, што ты памятаеш яго

ёсьць рэчы якія проста немагчыма зразумець чалавеку.
часамі здараецца такое, ад чаго можна проста шырока расплюшчыць вочы і назіраць
назіраць з здзіўленьнем , захапленьнем, радасьцю
расцягваць гэты момант
такія моманты даюць надзею на цуд, надзею на шчасьце, ды ўвогуле - надзею

і ўвесь гэты філасофскі бруд з яго матэрыяльным і ідэяльным ідзе далёка-далёка, калі ты бачыш якія неверагодныя рэчы бываюць у жыцьці, тое, як жыцьцё закручваецца, як часамі адно слова можа зьмяніць шмат, адзін позірк, адзін дотык.
калі проста падумаць як неверагодна часамі нешта адбываецца!!
здаецца, што тваё жыцьцё ўжо кімсьці прадумана. усе гэтыя супадзеньні, выпадковыя рэчы ці дзеяньні якія вядуць не да таго што мы жадаем а пад канец аказваецца гэта тое што нам трэба. які ж цуд гэтае жыцьцё.
цікавы цуд.


Рецензии