Будн вял к х гарадо на беларускай мове

Чырвонае неба

Иногда мысли обрекают на суицид,
Тогда сердца нет, оно не болит.
Тогда рыдает, рвется душа,
А в мозгу лишь пустота.

- Дзе ён? – крыкнуў нехта. Упоцемках нічога не было відаць. Некалькі промняў раздрабілі цемру.
- Цішэй, - зашыкала Алена. – Я нешта чую.
Сапраўды, хлопец быў недзе паблізу. Але ж цемра хавала яго ад вачэй маладых людзей.
- Саша, выхадзі. Не рабі глупстваў! – закрычаў Міхась.
Раптам пачуўся шалох і хтосьці хутка пабег у двары.
- Хутчэй за ім! – залямантавала Наталля і ўсе кінуліся наўздагон. Але ж хлопец бег намнога хутчэй і, здавалася, ведаў, куды яму бегчы ў наступную хвіліну. Маладыя людзі арыентаваліся па гуку.
Беглі яны даволь доўга. Было вельмі холадна, але ж рабяты не адчувалі яго. Яны хацелі выратаваць жыццё аднаго са сваіх сяброў.
- Саша! – крычаў Максім.
- Сашанька! – крычала Наталля. Але ж юнак не адзываўся. Ён бег ад іх, бег ад усіх, насустрач усходу…
Наперадзе паказаліся дрэнна асветленныя гаражы, далей шматпавярховыя дамы – новы раён. Туды і направіўся Саша.
- Там будзе мне лепей, там будзе мне лягчэй, там буду я адзін, без іх, - шаптаў сам сабе Саша, калі бег. Ён азірнуўся: недзе там, у цемры, знаходзіліся тыя людзі, якія не абыякава ставіліся да жыцця Сашы, але ж юнак гэтага не адчуваў і бег наперад.
- Глядзіце, ён забег у пад’езд! – крыкнуў Міша і прыбавіў ходу. Усе зрабілі тое самае.
Саша быў ужо на трэцім паверсе:
- Яшчэ шэсць паверхаў і я буду свабодны ад усяго, я буду ў бяспецы. А пасля мне будзе добра…
Паверхі хутка змянялі адзін аднаго. Вось і выхад на дах. Саша неспяшаючыся адчыніў дзверы, паволі падыйшоў да уступу і стаў на яго:
- Якое прыгожае цёмнае неба.
У гэты момант Міші, які дабег ужо да дзвярэй, моцна стукнуў у іх і яны адчыніліся. Ад нечаканасці Саша прысеў крыху і, страціўшы раўнавагу паляцеў уніз.
- НЕ! САША!!! НЕ!! – закрычалі ўсе і кінуліся туды, адкуль зваліўся ўніз іх сябар. Яны паглядзелі ўніз і… вось там, на асфальце, ляжыць іх сябар Саша. Міхась закрыў вочы рукой, Алена з Наталляй прыціснуліся адна да адной і заплакалі. Астатнія адвярнуліся, каб не бачыць жудаснага.
- Паглядзіце, які чырвоны ўсход, - ціха прамовіў Максім. Усе паглядзелі на неба. Каля гарызонту яно было чырвоным.
- Крывёю Сашы афарбавана неба, - сказаў Міша і заплакаў…
Пачынаўся новы дзень…

Каханне – гэта вайна

Любовь не просто искусство,
Любовь – это война.
Когда у тебя в сердце не пусто,
Когда кричит что-то душа.
Когда ты бежишь без оглядки,
Когда ты рыдаешь под дождь,
И что-то рисуя в тетрадке,
Ты чуешь блаженную дрожь.

Прайшло некалькі дзён пасля пахавання Сашы. Усе сябры ўжо больш-менш адышлі ад перажытага. Але ж было ўсё роўна цяжка.
У адзін сонечны, прыгожы дзень Максім завітаў у госці да Алены:
- Ну, як ты? – спытаў ён, гледзячы дзяўчыне ў вочы.
- Не вельмі. Мн цяжка.
- Нам трэба быць разам. Ты будзеш … са мною разам? – нясмела спытаў Максім.
Алена паглядзела на яго здзіўлена.
- Ну, ты…будзеш са мною…сустракацца, - нарэшце вымавіў Максім. Але ж Алена адмоўна пакачала галавою.
Максім быў вельмі ўсхваляваны адказам У той жа момант ён сабраўся і пабег некуды.
- Дзівак, што ён хоча рабіць, - паціснула плячыма Алена.
Праз нейкія паўгадзіны Маскім вярнуўся. У яго руках было сэрца са шкла.
- Вось, я цябе вельмі люблю, - працягнуў ён сэрца Алене. Алена адышла на некалькі крокаў назад:
 - Не трэба, забірай назад! – раптам крыкнула дзяўчына і лёгка стукнула па рукам Максіма. Ад удару сэрца ўпала на падлогу і разбілася.
- Што я нарабіла, - закрыла рукамі вочы Алена.
Маскім вельмі раззлаваўся:
- Ты мне не верыш! Нам усім цяжка, а тут яшчэ і такое! Я вельмі сябраваў з Сашам і я вельмі шкадую, што ён памёр, - хлопец аддышаўся. У яго вачах раптам з’явіўся нейкі страшны агеньчык. – Можа ты хочаш, каб і я загінуў. Можа тады ты зразумееш, што я для цябе магу ўсё зрабіць!
Вымавіўшы гэта, хлопец падняў з падлогі востры кавалак шкла.
- Вось табе! – крыкнуў Максім і разануў шклом па сваёй руцэ. Адразу пырснула кроў.
- Максім!! – закрычала Алена і пабегла да тэлефона. Але ж у гэты момант адключылі святло і тэлефон не працаваў.
- Што ты нарабіў!! Пайшлі хутчэй у прыёмны пакой! – крычала Алена на Максіма, дапамагаючы таму ўстаць.
- Мне цямнее ў вачах. Мне вельмі дрэнна, - Максім упаў на падлогу за яшчэ большая сілай. Кавалак шкла ўпіўся яму ў руку. Кроў пачала пырскаць яшчэ мацней. Ад віду крыві Алена страціла прытомнасць…
Калі яна ачнулася, каля яе ляжаў ужо мёртвы Максім. Яна выбегла за хаты і на двары моцна закрычала…







Шлях без цябе

Ты больше никому не нужен,
Вниманье к тебе просто туман,
Не вылез из грязи, из лужи,
В мир, где правит обман.
Нет права на две ошибки,
Нет права, щемит в груди.
Но есть в жизни минуты,
Когда не хватает любви.


Шэрыя воблакі зацягнулі ўсё неба. Алена ішла па дарозе, негледзячы на праязджаючыя машыны. Яны сігналілі дзяўчыне, але тая не звяртала на іх ніякай увагі.
- Алена, пачакай, - крыкнула Наталля, якая бегла наўздагон.
Алена ішла далей. Яна нічога не чула. Зусім нядаўна Максіма пахавалі, але ніхто на яе нічога не гаварыў, што яна вінаватая.
- Алена, пачакай! Куды ты!? Зыдзі з дарогі! – крычала Наталля.
Раптам адна з праязджаючых машын закранула Алену бакавым люстэркам і дзяўчына ўпала на асфальт. Наступная машына не змагла аб’ехаць Алену і ўдарыла дзяўчыну. Яе ад удару развярнула і яна адляцела на некалькі метраў.
- Алена!! – закрычала Наталля і ўзяла тэлефон. Хутка набрала нумар хуткай дапамогі і вызвала ўрача.
- Алена, ты жывая? – спытала наталля сяброўку, прысеўшы каля яе.
- Мне вельмі сумна, што я жывая, - адказала Алена. – Я ва ўсім вінаватая!
- Цішэй, нічога не гавары. А вось і ўрач.
У гэты час машына хуткай дапамогі пад’ехала да іх. Урач хутка падбег да Алены.
- Так, дзяўчынка, нічога не гавары. Табе нельга траціць сілы.
Наталля паглядзела на ўрача і пазнала ў ім Дзмітрыя Дзмітрыевіча.
- Вы той урач, які не выратаваў нашага сябра! – сціснула кулакі Наталля. – Так выратуйце хаця б яе!!!
- Усё зробім, каб яна жыла. Усё! А зараз, не мяшай нам працаваць!
Алену палажылі на насілкі. Праз нейкія паўгадзіны Алена ўжо ляжала ў палаце. Каля яе сядзела і Наталля.
- Не хачу жыць, - шаптала Алена.
- Цішэй, сяброўка, - са слязамі на вачах гаварыла ёй Наталля. – Цішэй, усё будзе добра.
- Я нарабіла глупстваў. Я забіла Максіма, не сваімі рукамі, а здекваючыся над ім!
- Сціхні! А то дагаворышся мне! – раптам пачала злавацца Наталля. – Не, не кары сябе. Не рабі гэтага!
Алена паглядзела на сваю сяброўка трохі здзіўлена, але тая адвярнулася.
Прайшло некалькі гадзін. Ушчэнт змэнчаная Наталля закрыла вочы і задрамала. Але Алена не драмала. Яна вырашыла для сябе ўсё!
Праз хвіліну намаганняў яна адключыла ад сябе апарат, які з сілай напампоўваў ёй у лёгкія паветра. Алена не магла сама дыхаць. Дзяўчына некалькі разоў застагнала ад недахопу паветра. У гэты час Наталля прачнулася і ўбачыўшы гэта ўскачыла на ногі:
- Што ты нарабіла! Урача! Хутчэй урача!!
Але ж было занадта позна!


Чужое жыццё

Когда капля падает в море,
Ничего она не решает, увы.
Но капля твоей алой крови
Может разрушить мечты.
Один раз ошибиться,
Тысячи раз прогорать.
Никто тебе не расскажет,
За что тебе умирать.

 - Што са мной здарылася? Што здарылася? – пытаў Міша ў праходзячых каля мяне людзей у белых халатах.
 - Нічога, усе будзе добра, ты не перажывай, - супакойвала мяне нейкая жанчына. – У цябе ўсе будзе добра!
- А што здарылася? – ускрыкнуў Міша.
- Цішэй, хлопец, - прыгразіў мне кулаком урач. – Табе нельга крычаць ці хвалявацца. Цішэй, зараз мы табе зробім вось гэты укольчык і ў цябе будзе спакойны настрой.
- А што здарылася? – яшчэ раз спытаў хлопец, але значна цішэй.
- Мы ўсе табе раскажам, а зараз супакойся і паспрабуй заснуць, - паўтарыла ўсе тая ж жанчына, што стаяла каля ўрача.
Ен пакарыўся, нічога не заставалася рабіць. Калі ўрач сказаў, каб супакоіўся, то супакоіцца трэбы, хто ведае, што з ім.
Юнака прывязлі ў бальніцу, занеслі на насілках у палату і размясцілі на даволі добрым ложку. Ен лег і паспрабаваў заснуць, заплюшчыўшы вочы, але дрымота не лезла да яго ў галаву. Праз некалькі хвілін пачуўся нейкі голас, а яшчэ праз некалькі секунд у палату ўвайшоў урач.
 - Так, Міша, здароў. Як справы? – усміхнуўся ен мне. Ад гэтай усмешкі мне стала неяк лягчэй на душы, святлей.
 - Добра, але ж мне баліць галава і нага.
 - Нічога, адрамантуем, - усміхнуўся ён яшчэ раз. У яго ўсмешцы было нешта таямнічае, чароўнае. Але ж што… - Паспрабуй што-небудзь успомніць.
- Я пайшоў на вуліцу, выйшаў з пад'езда, а далей не памятаю…
- Добра, - ціха прамовіў урач, але ж я гэта пачуў. – Ведаеш, у цябе вельмі моцнае здароўе і добры імунітэт. А яшчэ вельмі цікавы склад крыві. Вельмі цікавы. Амаль унікальны.
- Што гэта значыць? – захваляваўся Міша.
- Нічего, супакойся. Усе добра. Вось я табе зараз зраблю укольчык і ты паспіш. Калі прачнешся, табе будзе лепей.
Урач не папярэджваючы ўсадзіў іголку і маю руку туды, дзе праходзілі вены. Мне спачатку стала балюча, але потым Міша супакоіся. Па ягоным целе разлівалася нейкаяпяшчотная цеплыня. Ён хацеў спаць. ЁН заплюшчыў вочы і засапеў.
 - Вось і добра. Аляксей Пятровіч, наш пацыент гатовы. Хутчэй, уколу хопіць на гадзіну, а то і менш.
 - Зараз-зараз, - пачуўся голас Аляксея Пятровіча. Ен хуценька прайшоў у палату і паказаў на дзверы. – Панеслі ў лабараторыю.
 Разам з Дзмітрыем Дзмітрыевічам яны удваіх паднялі Мішу і панеслі ў лабараторыю…
Міша расплюшчыў вочы ад нечаканага болю, што пранзіў яго руку. Што ён убачыў.
 - Што вы робіце, - закрычаў хлопец на дактароў, якія прымацоўвалі да яго рукі нейкі шнурок і бутэльку.
 - Сціхні! Мы на парозе вялікіх адкрыццяў, - прыкрыкнуў на яго Дзмітрый Дзмітрыевіч. – Тое, што мы вынайшлі вельмі цікава. Формула тваёй крыві можа дапамагчы нам вывесці формулу даўгалецця, а то і вечнага жыцця. Супакойся, мы возьмем яе нямнога, літрык, можа крыху болей, а табе зальем падобнай па группе, але адрознай па хімічнаму саставу крыві. Ляжы ціхенька. Нічога не здарыцца, калі ты будзеш спакойна ляжаць.
 - Не хачу я сваю кроў аддаваць. Якое вы маеце права? І адкуль вы ведаеце пра маю кроў?
 - Ты нядаўна праходзіў медыцынскую камісію. Памятаеш, ты здаваў кроў, а яе вывучаў я. Вось так. Нам падзякуе ўвесь свет за гэта адкрыццё. А табе мы паставім помнік. Цябе нельга астаўляць у жывых. Занадта шмат ты ведаеш, - прабубнеў сабе пад нос, але так, каб было ўсім чуваць, Аляксей Пятровіч.
 - А ты ведаеш, як ты трапіў сюды? – спытаў Дзмітрый Дзмітрыевіч і, не чакаючы адказу, працягнуў: - Наш агульны знаёмы, Антон, дапамог нам у гэтым. Ён званіў табе напярэдадні, пытаў, куды ты збіраешся. У сказаны табой час ён чакаў уябе каля пад'езду. Ты выйшаў, а ён табе і ўдарыўа галаве. Мы спаслаліся на тое, што на цябе зверху ўпаў кавалак кірпіча. Вось і ўсё.
Міша пачаў траціць прытомнасць. Апошняе, што ён бачыў, як моцна хлынула яго кроў па капельніцы да бутэлькі і як тая пачала хутка запаўняцца.
 - ДАПАМАЖЫЦЕ!! – з усёй моцы крыкнуў хлапец і страціў прытомнасць. Больш ён не адкрываў вачэй, ён і не дыхаў болей.
 - Вось і ўсё, - пацёр руку аб руку Аляксей Пятровіч. – Наша справа цяпер – плённа працаваць. Ты гатовы?
 - Я марыў аб гэтым усё сваё жыццё, - усміхнуўся Дзмітрый Дзмітрыевіч. – Пайшлі, трэба яшчэ яму заліць крыві і пазваніць родным, каб сказаць ім, што хлопец памёр. Удар быў занадта моцны.
Яны паціснулі адзін аднаму рукі і пайшлі дарабляць тое, што было распачата...


Можа ты мяне чуеш…

Как делаем больно тому, кому дарим небо,
И за сладкие речи нам придется стыдится.
И в груди моей клетка, а в ней вместо сердца
Бьется, крылья ломая, эта бедная птица.

Надвор’е канчаткова змарнавалася, ліў праліўны дождж…
 У кутку цёмнага пакоя сядзеў Антон. Яго рукі і ногі дрыжалі ад бяссілля і голаду, ад жалю і болю, ад смутку і перажыванняў. У галаве круціліся думкі аб нечым жудасным…
Антон сціснуў кулакі і прамовіў ціха, але выразна:
- Да чаго я дакаціўся? Кім я стаў? З-за мяне памер адзін з маіх лепшых сяброў. Як я буду глядзець астатнім у вочы, калі яны даведаюцца. А калі не даведаюцца, то здагадаюцца па маім стане. Што рабіць?
І раптам прарэзлівую цішыню разарваў званок тэлефона. Антон павольна павярнуўся да яго і спачатку вырашыў не браць трубку. Але ж думка, што яму могуць сказаць нешта важнае і вельмі цікавае заставіла хлопца падняцца і падысці.
- Я вас слухаю, - дрыжачым голасам сказаў Антон.
- Антон, добры дзень. Гэта Дзмітрый Дзмітрыевіч. У мяне для цябе вельмі дрэнныя навіны. Твая маці…яе больш няма за намі…
Кароткія гудкі адзначылі тое, што ўрач кінуў трубку. Антон размахнуўся і ударыў тэлефонам па сцяне ад бяссільнага гневу. Словы ўрача аставілі крывавую адмеціну на яго сэрцы, якое ўжо амаль перастала біцца…
- Як яны маглі гэта дапусціць? Што мне цяпер рабіць? З-за мяне загінуў ні ў чым непавінны чалавек? – хрыпла крычаў Антон, гледзячы на пабітую тэлефонную трубку. Ён крычаў доўга, а потым зваліўся на халодную падлогу ад бяссілля.
Ачнуўся ён на наступны дзень. У акно ярка свяціла сонейка, але на яго душу лёг цень адчаю і выразнага болю. Зусім знясіленны, з пабялелым тварам, Антон пайшоў у ванны пакой.
На наступны дзень адбылося пахаванне. Неслі на могілкі маці Антона. Людзей было не вельмі многа. Каля Антона ішлі яго сябры, тыя, хто яшчэ застаўся ўжывых. Антон больш маўчаў, але ж потым, калі маці пахавалі, то ён, не адыходзячы ад свежай магілы, расказаў амаль усю праўду тым,, каму больш за усё давяраў. Ён гаварыў, а сябры слухалі. Раптам, ён паглядзеў налева і амаль не страціў прытомнасць. Праз дзве ад магілы яго маці была магіла Мішы.
Аказаўшыся зноў у хаце, хлопец, знясіленны перажываннямі і турботамі, лёг на падлогу і заплакаў. Ён не крычаў, не галасіў. Ён, глытаючы бягучыя па твары слёзы, ціха шатпаў сабе аб тым, што ва ўсім вінаваты ён сам…
Праз некалькі дзён у ванным пакоі было знойдзена цела Антона. На шыі ў яго была пятля, а ў кулаку была сціснута паперка:
“Прабачце мяне за ўсё…”

Адна

Ты умираешь от скуки,
Ты сейчас без меня.
Я прекращу твои муки,
Сказав, что ты мне не нужна


Наталля сядзела ў пакоі і праз слёзы нешта рабіла на камп’ютэры. Але ж нічога не атрымоўвалася. Яна засталася адна з усёй сяброўскай кампаніі. У памяць аб памерлых сябрах яна вырашыла зрабіць прэзентацыю – фотаальбом “Мае сябры”. Але ж нічога не атрымоўвалася.
- Да што ж гэта такое! - ускрыкнула дзяўчына і з усяе сілы ўдарыла па сістэмнаму блоку. Камп’этэр адразу адключыўся. Яшчэ нешта гуло знутры, але Наталля не заўважыла гэтага і пайшла ў ванны пакой.
Там на яе зноў абрынуліся ўспаміны. Яна плакала, умывалася, зноў плакала. Так прайшло амаль паўгадзіны.
У гэты час у яе пакоі рабілася страшнае. У камп’ютэры зламалася нешта і ён пачаў награвацца. Нагрэўся і грымнуў невялікі выбух. Але Наталля не чула. Не адчула яна і таго, што ў яе пакоі пачаўся пажар. Агонь быў такі моцны, што хутка перакінуўся і ў бліжэйшыя пакоі. Ванны пакой аказаўся адрэзаным ад выхаду.
Наталля адчыніла дзверы і закрычала. Полымя гуло і гэта яе вельмі спужала.
- Што рабіць!- крыкнула Наталля, але ніхто не мог ёй адказаць. Раптам, яна падумала, што зможа прабегчы праз полымя да дзвярэй і адтуль да суседзяў. Яна кінулася, але ж пралічылася.
Полымя апаліла адзежу Наталлі і яна моцна апяклася. Ад болю яна страціла раўнавагу і ўпала на падлогу. Больш падняцца не дала магчымасці моцнае полымя…
Нікога з бліжэйшых суседзяў не было ў хаце і ніхто не пачуў пажару. Было ўжо позна, калі з суседняга дому вызвалі пажарных..
З кватэры вынеслі абгарэлае цела дзяўчынкі. Згарэла ўсё. Але ж на падлозе ў пакоі лзяўчынкі было знойдзена некалькі лістоў, некранутых полымем. Гэтыя лісты пажарныя аддалі ў міліцыю. Там было напісана шмат чаго, што раскрывала таямніцы смярцей гэтай сяброўскай кампаніі…
…….……………………………………………………………………………………………………...

Часта так бывае, што нашыя інтарэсы могуць перашкодзіць іншым жыць, дзейнічаць. Пачніце думаць, каб не нарабіць таго, што потым перайначыць будзе вельмі цяжка ці зусім немагчыма.
Ніколі не зыбывайце, што каля вас есць людзі, якія неабыякава ставяцца да вашага лёсу, жыцця. Не забывайце пра іх. Можа, вы іх не заўважаеце, можа, проста ігнаруеце і бяжыце ад іх. Але памятайце, у цяжкі час вам змогуць дапамагчы


Рецензии
Андрэй! Добры дзень! Цi сапрауды усё так драматычна, як Вы абмалявалi? Я, безумоуна, здагадалася, што справа не толькi у гэтэх юнаках i дзяучатках, але у сам м жыццi. Прыемна было пачуць родную мову... Дзякуй, зарпрашаю на мая старанку:)

Елена Мистюк   28.02.2008 22:31     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.