Надыход липеня

       З кожным разам мне ўсё лепей
 чуваць надыход ліпеня,
 калі раса ліпне, як кацянё, да босых ног,
 а сонца вялікім чырвоным кавалкам
 адчапляецца ад зямлі і цяжка караскаецца па паветры ўгору.
 Дрэвы, мае сябры, тады вітаюцца з дарогай - маёй старой прыяцелькай,
 і разам рухаемся наперад. Да Творцы! Ен ужо нас чакае. Ен заўсёды
 з'яўляецца раней. І як Яму гэта ўдаецца? А пасля мы поруч ідзем,
 размаўляючы пра ўсё на Свеце. І, часам, камень, што ляжыць злева ад
 дарогі, кіне нешта недарэчнае, ці здзіўлены вецер рассмяшыць нашу кампанію сваім разгубленым выглядам. А мы ідзем далей. Усміхаемся адно Аднаму.
Цудоўны час, жыццё!..


Рецензии
и вправду, цудоуны час,
какая ты, право, умничка!

спасибо,
с восхищением!

Филмор Плэйс   29.01.2012 20:01     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.