Сустрэча
Ен спяваў песню, у якой усе словы былі праўдай:
і пра непаўторнасць прыгажосці, і пра шчырасць прыроды,
і пра магутнасць любові.
Калі трава краналася маіх ног,
я адчувала, што яна створана, каб песціць іх,
а калі пчолы, зрываючыся з кветкі, праляталі нізка, каля маей галавы,
я разумела, што і гэта падарунак, каб я не адчувала сябе адзінокай.
Пасля мы селі ў цені дрэва. Я паклала сваю галаву Яму на калені,
і Ен пяшчотна перабіраў мае валасы,
яшчэ раз пералічыўшы іх, каб пераканацца, што ўсе на месцы.
(У мінулы раз, калі аднаго не хапала, Ён вельмі засмуціўся.
Я не люблю, калі Ён сумуе, мне тады таксама сумна.)
Я заснула і Ён загадаў ветру ціха абвіваць мяне прахалодай, каб сон мой быў спакойны.
Ён часта расказвае мне гісторыю, якая адбылася даўно з Ім. Я заўсёды
плачу і мне хочацца прытуліцца да Яго і пазбавіць Яго пакуты, а Ён смяецца і
пяшчотна абдымае мяне. Мне ні з кім не бывае так добра.
Заўтра мы сустрэнемся зноў...
Свидетельство о публикации №208081400057