Навагодняя ноч альбо Новыя прыгоды дзьвух маразоу
Навагодняя ноч
альбо
Новыя прыгоды дзьвух маразоу
(гумарэска)
Было так: Дзед Мароз - Сiнi Нос i Дзед Мароз - Чырвоны Нос святкавалi Новы год з людзьмi па чарзе. Выпала чарга Сiняму Носу. Але хутка ён вярнууся сумны i заклапочаны. Падыйшоу да чырвонага Носа i кажа:
- Нiхто не хоча святкаваць Новы год, хоць ты iх сiлай прымушай, альбо чараунiцтвам якiм! Плюнуу я ад такой абразы i дадому паляцеу.
Не паверыу Чырвоны Нос i вырашыу сам паглядзець, што робiцца сярод людзей. Узяу шапачку з лiчбай “1992” i паляцеу. Глядзiць - людзi вогнiшчы палюць, не спяць. Узрадвауся Чырвоны Нос:
- Напэуна мяне чакаеце, людзi? Я Новы год прынёс.
- Якi яшчэ Новы год?! Iдзi адсюль, дзед! Я з васьмi вечара чакаю - праз тры днi i тры начы гарэлку пры-вязуць, - адказвае яму нейкi мужык.
- А як жа Новы год?
- Ганiце гэтага дзеда! Няма загаду, каб ветэранам га-рэлку без чаргi даваць. У яго напi-сана “1992”, хай i займае сваю чаргу! - завiшчэла нейкая баба.
- Я ж не п,ю га-рэлкi - я Новы год прынёс. Давайце святкаваць!
- Не п,еш? А чаму хара прапiтая - аж нос чырвоны?! - не адступала баба.
Уззлавауся Дзед Мароз i пайшоу далей.
Глядзiць - на плошчы два натоу-пы людзей лаюцца. У сярэдзiне аднаго - чырвона-зялёны сцяг, у сярэдзiне другога - бела-чырвона-белы.
- Перастаньце лаяцца! Я - Дзед Мароз - Чырвоны...
- Чырвоны? Яшчэ адзiн чырвоны! Колькi ты, дзед, людзей расстраляу, калi у Берыi служыу? - запыталiся з натоупу пад бела-чырвона-белым сцягам.
- Я нiкога не страляу, я вам Новы год прынёс, - ледзь не плачучы сказау Дзед Мароз.
- Новы год? Гэта добра. Новы год - новае жыццё! Хопiць крывасосам- камунiстам на нашым карку сядзець! - узрадвауся сцяганосец.
- Новы год? Гэта добра. Цур, мы першыя жаданне загадалi - каб вы усе i астатнiя здраднiкi i жулiкi СНIДам захварэлi! - пачулася з натоупу насупраць.
I зноу пачалi лаяцца.
- Я вам падарункi прынёс! - ледзь перакрычау iх Чырвоны Нос.
- Падарункi? Ён правакатар - у яго там бомбы! Ганiце адсюль гэтага падазорнага дзеда! - хорам закрычалi абодва натоупы.
Ледзь уцёк Дзед Мароз.
Нават у дзiцячым садзе дзецi з iм гаварыць не пажадалi - паведамiлi, што чакаюць не то на “хуткай”, не то на “гуманiтарнай дапамозе” Санта Клавуса з Амерыкi.
Прыйшлося абодвум Маразам выкарыстаць сваё чараунiцтва i прымусiць людзей святкаваць Новы год. И пайшлi у адзiным святочным карагодзе i людзi з чаргi па гарэлку, i палiтыкi адразу з дзьвума сцягамi, i дзецi з дзiцячага саду, i абодва Маразы вакол вялiкай i прыгожай Навагодняй Ёлкi. Чакалi i Санта Клавуса, але ён так i не прыехау...
Вы кажыце, што такога не магло быць? Магло, бо у Навагоднюю ноч здараюцца яшчэ больш дзiуныя цуды. Давайце i мы хоць на адну ноч забудземся пра нашу нянавiсць i жорсткасць, пра рынак i партыi, пра перавароты, картачкi i чэргi! Давайце любiць i шанаваць адзiн аднаго - гэта ноч такая кароткая. А можа тады i увесь год добрым будзе?! Толькi дзе нам на увесь год Дзеда Мароза знайсцi?
18 снежня 1991 года
в.Халамер’е
Свидетельство о публикации №209111101060