Закон руху
Ілья Хаменка і Уладзімір Фаменка, аўтарызаваны пераклад з украінскай - Анатоля Кудласевіча.
(радыёп’еса)
Частка першая
Вандроўнік
Брат вандроўніка
Расіянін
Украінец
Беларус
Адвакат
Лекар
Святар
Надзіральнік
Эпізадычныя персанажы
(званы, гукі прыроды, крокі… Стук у дзверы)
Лекар: Добры дзень. Маё спачуванне.
Брат вандроўніка: Заходзьце, доктар. Свяшчэннік і адвакат ужо чакаюць.
Лекар: (крокі)Вітаю, панове… Я нічым не змог дапамагчы нашаму сябру… Медыцына часам зусім бязсільная…
Брат вандроўніка: Што праўда, то праўда. Сядайце, калі ласка. Не будзем марнаваць час. Вось жа… Дабрадзеі, я запрасіў вас, каб выканаць апошнюю волю свайго старэйшага брата. І вашага друга… Адважнага вандроўніка, да таго ж - шукальніка прыгод…
Святар: Сыне мой, прабачце, але… Зараз не час кпінаў. Пра нябожчыкаў - або добра, або нічога. Ваша іранічная ўсмешка - зусім не дарэчы.
Брат вандроўніка: А што мне застаецца, акрамя іроніі? Брат напраўду ўсё жыцё шукаў прыгод. І вось - урэшце-рэшт знайшоў. Усе сямейныя грошы і скарбы пайшлі па ветру, пабачце за каламбур, разам з яго ветразем… У спадчыну пакінуў даўгі, закладную на гэты будынак і сумніўную славу вар’ята…
Лекар: Не раю вам так лёгка раздаваць медыцынскія дыягназы. Вы - не медзік.
Брат вандроўніка: Ну вось вы - медык, а што з гэтага? Два медыкі на адну смерць - то было б залішне… А цо залішне, то не здрове.
Святар: Перапрошваю, панове, давайте скончым нашу сумную справу і…
Адвакат: Так, сараўды. Сёння - цяжкі дзень, ва ўсіх - удосталь працы…
Брат вандроўніка: Яхшы! Паспрабую не злоўжываць вашым цярпеннем. Апошнія дні, згасаючы ад хваробы, брат многа пісаў. Ён лічыў сваім абавязкам выкласці на паперы абставіны апошняга падарожжа. Геаграфічнае таварыства пагадзілася сплаціць частку даўгоў і крэдытаў. Выкупіць яго архіў і калекцыі. Калі ж дадаць гэты рукапіс, як апошні навуковы запавет, то вартасць архіву значна ўзрасце. Калі ж раптам выявіцца, што ўсё гэта - толькі здагадкі, мроі хворага чалавека… Дамова можа быць скасавана. Навукоўцы дрэнна ставяцца да баек.
Святар: Сыне мой, яшчэ раз прашу… Не варта так… Усё ж такі - гэта праца вашага брата…
Брат вандроўніка: Ойча, брата - няма… Ёсць вялікая радня ў вялікай фінансавай скрусе. Вось жа, брат прасіў паклікаць вас, каб вы, сябры, якім ён давяраў… пэўна, болей, чым мне… ацанілі яго апошні манускрыпт. З пункту гледжаня верагоднасці і праўдападобнасці. Навуковай каштоўнасці. Адпаведнасці законам людскім і Божым. Вы згодны?
Адвакат: Так.
Брат вандроўніка: Мушу толькі адзначыць, што дакладнымі ва ўсёй гэтай гісторыі могуць быць толькі два факты. Першы. Брыг «Дэльфін», які належаў майму брату, у порт не вярнуўся. Лёс судна, экіпажу, абсталявання і тавараў – застаецца невядомым. Другое. Французкі карвет «Вікторыяс» падабраў брата ў адкрытым акіяне. Ныпрытомнога, цалкам знясіленага. Але жывога. Далей мне застаецца толькі зачытаць рукапіс.
Адвакат: Мы слухаем.
Брат вандроўніка: Даруйце, почырк не вельмі… Плямы… У яго рука дрыжла… Так… «На трэцці дзень мяне пакінула апошняя надзея… Я ведаў, што з экіпажа «Дэльфіна» ніхто не ўратаваўся. Цяжка верылася ва ўласны паратунак. Кавалак судна набракнуў вадою - і болей не мог утрымліваць мяне на паверхні… Клятыя чайки раз пораз намагаліся выдзяўбсці мне вочы… Імклівы сілуэт загадкавага судна вынырнуў нечакана, быццам з ніадкуль…»
(мора, крыкі чаек)
Вандроўнік: Дапамажыце… Эге-гей! Гэй… Ратуйце… (бразгат ланцуга)
Украінец: Трымайтэся дужчэ… Отак, отак його… Підіймайтэ…
Вандроўнік: Дзе я?
Украінец: На «Шляху до нэба»…
Вандроўнік: Дзе?
Украінец: Так называється наше судно… «Шлях до нэба». Не пыйтэ багато, вам нэ можна… Набырайтэся сыл… Вас чэкае довга шчаслыва подорож і багато роботы…
(гукавы пераход)
Украінец: Як вы?
Вандроўнік: Нічога… Быцам бы ўсё добра…
Украінец: Вам дуже пашэнціла… Сціх вецер, і мы як раз патрапілі ў марскую плынь, калі ўбачылі вас… Інакшэ не змаглі б вас підібраты. Звычайна «Шлях до нэба» не можа легчы ў дрейф. Це судно вырачона на невпынный рух.
Вандроўнік: Куды?
Украінец: До світлого майбутнього, звычайно… До омріяною волі… Повної і абсолютної свободы, рівності, шчастя…
Вандроўнік: Што са мною?
Украінец: Не хвалюйцеся. Цэ звычайны ланцюг.
Вандроўнік: Ланцуг?
Украінец: Так, ланцюг. Вы прыкуті до лавы.
Вандроўнік: За што? Навошта мяне прыкавалі кайданамі?
Украінец: Мы ўсе прыкуты. Так краще.
Вандроўнік: Для каго?
Украінец: Для нас. А для каго ж яшчэ? Абы дасягнуць вышэйшай свабоды, трэба на якісці час паступіцца эгаістычнымі меркаваннямі…
(крокі, ляскае батог)
Наглядчык: Арбайтн! Веслуваты! Грэсты! Работать! Форвард! Працаваць! Упэрэд!
Вандроўнік: Ды што тут творыцца…
Украінец: Не бойцеся… Він не вдарыть… Це так… Вам сапраўды няма чаго баяцца. Дзён тры вас будуць выходжваць і даглядаць, як хворага.
Вандроўнік: А потым?
Украінец: А потым - будэтэ вэсловаты разом з намі.
Вандроўнік: Куды - веславаць?
Украінец: До вышчої мэты. Я ж вам казав.
Наглядчык: Стоп! Лівый борт, верхня палуба – прыпыныты рух! Левый борт, верхняя палуба – суши вёсла! Пять минут отдыха… Адпачываць!
Украінец: Ну ось, бачытэ… Всэ справэдлыво. Право на труд, право на відпочынок… Тэпэр і поговорыты можна…
Беларус: Толькі ціхо, хлопцы… Шчо б той, з плецюганом, не слышал…
Вандроўнік: Ды што тут у вас робіцца? Гэта што, піратская галера? Марская вар’ятня?
Расіянін: Безусловно. Желтый дом, палата номер шесть… Ха-ха-ха! Но вместе с тем – “над седой равниной моря, ветер тучи собирает, между тучами и морем гордо реет буревестник, черной молнии подобный…»
Вандроўнік: А што гэта з ім?
Украінец: Заспокойтэся… Я зараз поясню…
Вандроўнік: Не трэба мне вашых дурных тлумачэнняў! Няхай лепш ён скажа!
Беларус: Я?
Вандроўнік: Ды не! Вось ты, хлопча! Ты мяне чуеш? Ты мяне разумееш, хлопча? Што гэта за шалёны карабель? Куды я трапіў?
Расіянін: “Вы думаете, время идет? Безумцы! Это вы проходите…
Ці могуць дарогу знайсці невідушчыя,
Што блудзять у цемрыве ісцін падманных?
Навобмацак ходять, грувасцяцца лбамі,
І лезуць на сцены, таму што не маюць вачэй
І думають: час цячэ…
Час ідзе, і проходзіць, мінае…
Вандроўнік: Што за… Ай, бес яго вазьмі…
Беларус: Он тебя не поймёт… А ты его - тем более… Он забыл простую речь. Сдвинулся полушариями на этой почве. Прочел дневник какого-то Кудлатого, «Тринадцать дней»… И сжег все книги. Все до одной. С тех пор и говорит стихами. И все «стеклянными очами чего-то ищет в облаках».
Украінец: Він… Ну, як вам сказаты… Вже трошэчкы того. Досягнув нэба.
Расіянін:
Мужайтесь, о други, боритесь прилежно,
Хоть бой и неравен, борьба безнадежна!
Над вами светила молчат в вышине,
Под вами могилы – молчат и оне.
Беларус: Он - не в себе… Но дело не только в этом…
Росіянін:
Мужайтесь, боритесь, о храбрые други,
Как бой ни жесток, ни упорна борьба!
Над вами безмолвные звездные круги,
Под вами немые, глухие гроба.
Беларус: Люди здесь прикованы к скамьям по определённой системе… Они не знают языка сидящего рядом. И потому не могут с ним договориться.
Вандроўнік: Аб чым?
Беларус: Ну… Мало ли «аб чым» могут договориться между собой скованные одной цепью? То, что мы понимаем друг друга – случайность, не более! Их недосмотр…
Вандроўнік: Чый?
Украінец: Пановэ, пановэ, нэ трэба! Всэ цэ робыться для нашої ж корысці… Ну зважтэ… Абы мы патякалы казна про шчо… Відволікалыся на дрібныці, сварылыся, спэрэчалыся… Хіба можна було б мріяты, просто мріяты - досягты спільної мэты? А мы можемо досягты її насправді. Спэрэчаючысь - ніколы не дістатыся неба, шчаслывого майбутнього, ну, цэ я алегорычно… йой! Ва!
(лязгат батага)
Наглядчык: Стули пельку, падлюко! Пся крэў! Русіш швайне! Цыгель, цыгель! Мовчати! Языкі повырву! Всем заткнуться! Грести! Левый борт, верхняя палуба, конец перерыва! Десять гребков в минуту! Арбайтн, шнель!
Расіянін:
Як іду, дык вянец мае скроні балюча шкрабе,
а душа ўся ў балячках, бы вопратка сейбіта ў зерня
Я памру, землякі, а легенду пакіньце сабе
а дакучлівых вошай шукайце ў пакінутых цернях.
Беларус: (вяслуючы) Нет, ну на определённом уровне взаимопонимание между разными культурами, конечно, возможно и при весьма поверхностном знании иностранных языков, я этого не отрицаю…
(выводзіцца мора, гукавы пераход)
Святар: Паслухайце, гэта… Пісалася сур’ёзна?
Брат вандроўніка: Сур’ёзным я лічу вось што. Паўгода таму мой брат, вядомы даследчык і падарожнік, уклаў усе свае грошы… і не толькі свае, у навуковую экспедыцыю. Брыг “Дэльфін” быў базавым суднам экспедыцыі, тры месяцы таму ён выключаны з рэестру Ллойда па прычыне таго, што згінуў без вестак. У тым квадраце, дзе зусім недаўна вайсковы карабель падабраў брата, няма ані абжытых астравоў, ані судаходных шляхоў. І вось жа – тры месяцы з яго жыцця выпадаюць.
Лекар: Але…
Брат вандроўніка: Дохтур, вы аглядалі яго падчас хваробы?
Лікар: Так, аглядаў.
Брат вандроўніка: І што?
Лекар: Вы маеце на ўвазе цялесныя пашкоджані? Так. Я заўважыў сляды… незаразумелай этыялогіі.
Брат вандроўніка: Ну, а калі тое ж самае – паўтарыць чалавечаю моваю?
Лекар: Рубцы ад… ад батагоў. Гэта мог быць і не батог… На моры што хоч можа трапіцца. Ну, там адарваўся румпель ці шкот…
Брат вандроўніка: І секануў па спіне разоў дваццаць запар. Цікавае абсталяванне было ў браціка на барту…
Лікар: Але ў чым я бузумоўна перакананы - гэта ў паходжані шрамаў на твары. Іх два. Ад кулі і ад халоднай зброі.
Святар: Яго мог падабраць і звычайны піратскі карабель… Або нявялічкая рыбалавецкая шхуна. Там штосьці адбылося… Штосць такое. Ад чаго розум нашага друга зацьміўся…
Адвокат: Як юрыст хачу запэўніць, шаноўнае спадарства, цяперашнія марскія законы звялі і піратства, і гандаль рабамі нанішто. Гойдацца на рэях першага сустрэчнага фрэгата - надто мала ахвочых. Да таго ж… Я раіўся з юрыскансультамі марскіх страхавых агенцтваў. У тых шыротах - ні піратам, ні гандлярам жывым таварам - увогуле няма чаго рабіць.
Брат вандроўніка: Вернемся да рукапісу. (шоргат паперы) Вось жа, брат сцвярджае, што рух загадкавага і таямнічага карабля не прыпыняўся ні днём, ні ноччу. Судна было збудавана дужа добра. Колькі разоў брат выкарыстоўвае адносна невядомага канструктара слова “геній”. Трапляючы ў сустрэчную плынь, карабель амаль цалкам страчваў хуткасць. Тады да бліжэйшых астраўкоў, не пазначаных ні на воднай мапе, выпраўлялі шлюпку за вадою, фруктамі, яйцамі чарапах. Выруліўшы з патоку сустрэчнай плыні, “Шлях да неба” зноў набіраў хуткасць. Вяславанне не прыпынялася нават на хвілю.
(мора)
Беларус: Нижняя палуба отдыхает – мы гребём… И наоборот.
Вандроўнік: І ўсё ж такі…
Беларус: В шторм или когда аврал – надрываемся вместе. Кстати. Этому кораблику любой шквал нипочём! Он такое выдерживал...
Расіянін:
Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
кроў балюча крапала на маю душу
з голкі дыяментавай аж у тры караты -
вось якое дзіва я ў грудзях нашу.
Вандроўнік: Усё ж такі… Куды мы вяслуем? Куды плывем?
Украінец: Я стількы разів намагався вам поясныты… Більшість людэй плывэ за тэчіею… Як тріска. Куды понэсэ. А мы… Мы точно знаемо, до чого вэдэ нас шлях. Нам, у кінці – нова зэмля. Новый світ. Світ, дэ ўсі будуть шчаслыві. Не будэ нэрівності, злыднів, страждань…Таму што ўсе няшчасця застануцца ззаду.
Вандроўнік: Я гэта ўжо чуў… І «Утопію» Мора чытаў, і “Горад сонца” Кампанелы… И о «Кодексе строителя коммунизма», наслышан, слава Богу! Што яшчэ? І пра Вітуса Берынга, які экспедыцыю загубіў, такую вось хімерную зямлю шукаючы, знаю… Ды і з Евангеллем даводзілася знаёмцца… Урэшце рэшт, хацелася б пачуць разумнае тлумачэнне.
Расіянін:
Душа - не скаваная целам -
Аголены боль.
Вузельчык пачуццяў, жаданняў і думак,
Душа, не скаваная целам,
Ляцела
Праз цемень сусветаў,
Касмічны агонь…
Вандроўнік: Так, так, я разумею. Ты не хвалюйся. Супакойся… А ведаеце, ён, гэты расіянін, не такі дурны, як здаецца…
Беларус: Собственно, с этого и началось. С мечты. Смелой мечты, еретической: построить корабль. Собрать бедняков со всего мира. Найти землю, где ни богатых, ни бедных, ни белых, ни чёрных. Все равны. Увести туда людей – от зла этой жизни. Спасти от несправедливости. Как Моисей - от рабства, как Ной - от потопа… Корабль действительно отличный построили. Что говорить.
Расіянін:
…ды слова не прагняві,
бо слова належыць Духу…
Кіньце слова гайні –
і паляціць пацяруха.
Вандроўнік: Хацеў бы я хоць раз паглядзець на тых інжынераў. Творцаў нашага плывучага дзіва…
Расіянін:
І вось, дзіва…
Колам мяне спарадзіла.
Але пралез праз якія пакуты,
як гліна я.
Ведае толькі маці,
як і зайцам я быў,
як быў паяцам,
і для здзеку сабраў народ.
Чытаў я калісьці ў Сыса…
Цікава, ці сам ён пазбегнуў креста колеса?
Вандроўнік: Хацелася б убачыць… Ды проста паглядзець у вочы.
Беларус: А ты между ними сидишь. Я – такелаж проектировал. Если б ты знал, какое тут парусное вооружение! Какие кливера! Из мёртвого штиля пару узлов скорости выжмут! Да что там… Против ветра ходить запросто можно. Галсами, в крутой бейдевинд… Но изюминка этого судна – в подводной части… Секрет… Даже я не знаю, что там, не имел допуска к чертежам. Но ты же сам чувствуешь… Оно не идёт по волнам, а летит.
(парыў ветру, шум хваляў, лясканне батога)
Наглядчык: Лівий борт, правий борт, повний впэрэд! Гоу ехед е фул спід! Борзо, борзо, шнель! Цыгель, цыгель! Усім веслуваты! Навались, чмошники!
Вандроўнік: (напружана вяслуючы) Слухай… Калі тут такія цудныя ветразі… Чаму я іх… Я іх… Ніводнага разу не бачыў на шчоглах? Чаму мы увесь час працуем вёсламі?
Беларус: Чтоб послать… такелажную команду на мачты… надо что?
Вандроўнік: Зняць кайданы.
Беларус: Правильно… Людей расковать. Надсмотрщики ведь не полезут… Потом – надо их хоть чему-то… чему-то, да – научить… Где вест, где ост, где норд, где зюйд, что такое брамсель, что такое компас… Кому оно надо? Опять же… С мачты лучше видно – куда плывём… Даже лучше, чем с капитанского мостика…
(удар батага)
Наглядчык: Шат ап! Заткнись, пся крэв, курка водна, стули пельку! Веслуваты!
(крокі)
Расіянін:
У гэтай краіне не маю я Бога,
у шчэнт разапселі яго святары:
дзе церні павінны насіць – носяць рогі,
які ж тады Бог, калі служкі звяры?
Вандроўнік: І вы… Вы верыце, шчо мы плывем да зямнога раю?
Беларус: Кто как…
Украінец: Вірымо. Шчо нам залышаеться?
(гукавы пераход, змена акустыкі, бой гадзінніка)
Брат вандроўніка: Я не злоўжываю вашым часам?
Адвокат: Не, не.
Лекар: Я шчэ магу затрымацца десць на чвэрць… паўгадзіны.
Брат вандроўніка: Дазволю тады сабе закцэнтаваць увагу на невялічкім эпізодзе. Мне ён не падаўся істотным. Але брат чамусьці тройчы падкрэсліў гэтыя радкі.
Пэўна, убачыў тут ключ да чагосьці… Не знаю, што ўжо ён там такое празрэў… Адным словам, - загадкавае судна, куды закінула яго доля, патрапіла ў жорскі шторм…
(Змена акустыкі: посвіст ветру, шум хваляў, корабельны звон)
Наглядчык: На ўсіх палубах – веслуваты! Полный вперёд! Дужче, дужче, дужче… Треба выйсці з зоны рыфаў… Дужче! Сильне! Резче гребок! Резче!
Панове… Браточкі, браткі! Ад гэтага наша жыццё залежыць! Товарищи, Богом прошу! Быстрей, быстрее… Хутчэй, хлопчыкі даражэнькія, хутчэй… Ребятки, навались разом, ну… Дайце я з вамі вазьмуся… Падсаблю крыху… (вяслуе) О-так, о-так, о-так…
Вандроўнік (вяслуючы): То ён што, людску мову разумее? Нармалёвыя словы...
Украінец: Прыгадуе, як прыкрутыць… У міг небяспекі… Нэ спадзявайся, цэ – нэнадоўго… Пэрэляк мінэцца – знову почнэ батогом махаты.
Наглядчык: О – так… О – так … Одын – два, одын – два…
(десці ў недрах галеры нараджаецца песня. Гэта - спеў вясляроў)
Рух і лэт упэрэд,
Ты нэ сам, в окэані жыття ты нэ сам.
Слово «так», мов маяк,
Сяе нам, крізь туман і штормы сяе нам.
Рух і лэт – і впэрэд,
Нас вэдэ Промэтэя вогонь до меты.
Слова «так» вышчый знак
Чуеш ты, у безодні лыхій чуеш ты…
(Чалавечыя галасы выводзяць мелодыю, рытм якое накладваецца на плёскат вёслаў ды равенне шторму. Затым мелодыя паступова сціхае),
Брат вандроўніка: Брат піша, што якраз тады ўпершыню адчуў хімерную ненатуральнасць і фальш усяго, што адбывалася навокал. (пауза, перагортваецца старонка) Перш, чым чытаць далей… Я хачу ведаць вашу думку пра пачутае.
Лекар: Неімаверна!
Адвакат: Такога проста не можа быць. Таму што такога не можа быць нідзе і ніколі. Каб разумныя людзі - падпалі пад уладу Хімеры?
Святар: Хіба хрысціянскія прынцыпы роўнасці і справядлівасці - гэта хімера?
Адвакат: У спалучэнні з батагом - яшчэ якая. А з Богам? Не мая капетэнцыя.
Лекар: Не знаю… Дзе і якія ідэі, нават бязглуздыя, маюць гіпнатычную ўладу над розумам… Хоць… Не магу сцвярджаць. Я - лекар, а гэта - хутчэй царства рэлігіі, чым медыцыны. «Верую, бо абсурдно». Так?
Священик: Так. Але я не ў захапленні ад гэтай думкі Тэртуліана. Мяне болей натхняе заклік апостала Паўла: усё выпрабоўваць і прытрымлівацца добрага…
Брат вандроўніка: Так ці інакш - на той час мой брат абсолютна дакладна ведаў, што судана «Шлях да неба» не плыве да зямнога раю. З яго слоў, ён адчуваў тое сэрцам. І мог падцвердзіць сваё адчуванне навігацыйнымі разлікамі. Але ён трымаў такія думкі пры сабе. Ажно пакуль не дачакаўся слушнай нагоды, каб падзяліцца сваімі ведамі з іншымі.
(Змена акустыкі. Пошум ветру, плёскат мора)
Украінец: Яка ніч… Духмяна, прохолодна… Нібы квітамы пахне, зэмлэю…
Беларус: (мройліва): Зямля-я…
Расіянін:
Не за морам – акіянам,
Не за востравам Буянам –
За Мядзведзіцай Вялікай,
Ды за Млечным Шляхам
Ёсць Земля.
Чорны воран напрарочыў:
Як закрыюць мае вочы –
І мяня туды паклічуць,
Лёгкай чайкай белалікай
Буду я…
Вандроўнік: От тварюгі… От пачвары марскія… Хвору людзіну - веслуваць змушаюць.
Украінец: Він не завжды був такым.
Вандроўнік: Був не був… Судна, дзе бязвінных нізавошта караюць, ніколі не зможа дасягнуці раю… От, трэба ж такэ… Тож вершамі загаварыў. Заразіўся, мабуць… Шчоб яму грэць, тому, хто оцю подорож выгадаў…
Украінец: А він і выгадаў… О цэй поэт божэвільный. Разом з іншымы.
Вандроўнік: Не зразумеў…
Беларус: Он – выдающийся инженер. В Голландии учился корабельному делу… Подводная часть нашего судна - это его конструкция! Вдохновила человека идея корабля, плывущего в рай… Вот он и сделал этот корабль - как бы крылатым. Чувствуешь, как легко тут грести?
Вандроўнік: Я заўважаў, сапраўды - лёгка. Так бы на радасцях і веславаў да скону… А страха ў яго чаму паехала, у вашага генія? Таму, што яго разам з іншымі ланцугом да мары прыкавалі?
Беларус: Ага.
Украінец: Не зовсім.
Беларус: Понимаешь, он на вёсла сам попросился. Идеалист! Про цепи, понятное дело, не знал.
Украінец: А хто знав? Усі мы нэ зналы.
Расіянін:
За думою дума летит, вылетает;
Одна давит сердце, другая терзает,
А третья тихонечко плачет в обиде
У самого сердца – и Бог не увидит!
Беларус: Но башню у него начало сносить еще раньше. Говорят, после того, как он ненароком увидел карту с готовой прокладкой курса.
Россіянін:
Думы мои, думы,
Горе, думы с вами!
Что вы встали на бумаге
Хмурыми рядами?
Что вас ветер не развеял
Пылью на просторе?
Что вас ночью, как ребенка,
Не приспало горе?…
Беларус: Чуеце, быццам бы ўсё разумее… Кажется, он догадывается, что разговор о нем… Что-то такое там есть, куда мы плывём… Или на пути… Что-то, от чего у нормальных людей в голове мутится… Какая-то тайна…
Украінец: Та ны! Шчо там може буты? Там – добрэ…
Беларус: Какая-то пакостная загадка…
Украінец: Яка така загадка? Мы - у тропіках. У тропіках зэмлі, дэ нэ прогодуешся, не бувае. Та хай там шчо… Хай цэ будэ скэля посэрэд океану. Мы самі її на рай перетворымо. Власноруч. Тому шчо справа нэ в зэмлі. Справа в нас. Мы вжэ нэ такі, як ранішэ. Мы – вміэмо і боротыся, і тэрпіты. Наш эгоїзм, наша острах – усэ залышылося там, за кормою… Цэй шлях навчыв нас підкоряты сэбэ спільній меті, ділытыся останнім, перемагаты стыхію… Яка б та зэмля нэ була… Поцілуємо її, выкынэмо батогы, выкынэмо зброю з арсэналу, порох з крюйт-камеры…
Вандроўнік: А тут і арсенал ёсць?
Беларус: Как раз под нами.
Украінец: …Відкынэмо взагалі всэ зайвэ… Шаблі, мушкеты, кайданы… І хай там хоч пэкло будэ – а мы такы його на шчаслывый край перетворымо…
Вандроўнік: Шчо – перетворымо?
Украінец: Як – шчо? Зэмлю.
Вандроўнік: Якую такую зямлю? Няма ніякай зямлі. Мы ўвесь час ходзім па кругу. Вось вам і ўся загадка.
Беларус: Погоди, что ты мелешь? Мы вчера больше ста миль прошли!
Вандроўнік: Я сам быў капітанам. Мне, каб навігацыйнае аблічэнне курсу зрабіць, ані паперы, ані карт не патрэбна. Але цябе я без усялякага аблічэння пераканаю. Зараз дазнаешся, куды ты плывеш... Дакладней – у якое нікуды…І прыплывеш туды да святога нігды.
(гукавы пераход, змена акустыкі)
Адвокат: Так, гэта вельмі цікава, але мне - трэба ісці.
Святар: Я таксама спяшаюся.
Брат вандроўніка: Дык можа, вы скажаце…
Лекар: Не... Давайце дамовімся сустрэцца іншым разам.
Адвакат: Ну, напрыклад… Ды хоць бы у - наступную пятніцу, а палове шостай. Вам зручна?
Брат вандроўніка: Так, добра.
Лекар: Тады і даслухаем штодзённік вашага брата. І кожны выкажа сваю думку.
Святар: Облечет её в словесную плоць. І слово бе плоть…
(дзверы; крокі па сухой лістоце, потым – старасвецкаю вуліцай. Гучыць мелодыя песні)
Частка другая
(прырода, шум старасвецкага месца, крокі, стук у дверы)
Святар: Мір вам, сын мой. Я трохі спазніўся, даруйце…
Брат вандроўніка: Дабрыдзень, святы айцец. Усё добра, так і павінна быць… Свяшчэннік заўжды прыходзіць прадапошнім…
Святар: Растлумачце.
Брат вандроўніка: Ну, калі лекар і адвакат управяцца са сваімі справамі. А апошнім прыходзіць трунар…
Святар: Я вас не разумею…
Брат вандроўніка: І не трэба. Праходзьце, не стойце ў парозе. У нагах праўды няма. Адвакат і лекар ужо чакаюць…
Адвокат: Добры дзень, шаноўнаму спадарству!
Лекар: Добрага дня і вам…
Брат вандроўніка: Сядайте, калі ласка. На жаль, не маю чым пачаставаць…
Лікар: Ваша гасціннасць - бязмежна.
Адвакат: Не зважайце, у нас – усё адно няма апетыту.
Брат вандроўніка: Я – жабрак. Увесь наш набытак патануў разам з суднам нябожчыка брата, десьці ў паўднёвых шыротах… Вы, сябры, якім ён верыў, малі б утрымаць яго…
Адвокат: Не маглі б.
Брат вандроўніка: Прынамсі, не заахвочваць да той авантуры… І вось – яго няма. Судна – няма. Грошай – тож няма… А, шчо казаць… Вось жа, апошняя воля майго брата была ў тым, каб пазнаёмць вас з яго ўспамінамі пра тое клятае падарожжа. Пачакайце, я зараз прынясу рукапіс…
(крокі)
Адвакат: Непрыемны тыпус.
Лекар: Поўная супрацьлегласць брату. Скнара, шахрай…
Святар: Не варта так…
Лекар: Не? Чаму? Скнара і шахрай.
Адвакат: За капейку жабу саломінкай у Маскву пагоніць. Пра гэта ўсе ведаюць.
Святар: Панове, светлая памяць пра нашага сябра вымагае каб мы выканалі яго апошнюю волю поўнаю мераю. Яго брат тут ні пры чым. І ні да чаго…
Адвакат: Згодны. Апусцім персаналіі.
Лекар: Мы павінны ацаніць яго апошнюю экспедыцыю, яго навуковы запавет з пункту гледжаня верагоднасці і праўдападобнасці…
Адвокат: …адпаведнасці законам людскім…
Святар: …і Божым.
Лекар: І апошняе рашэнне - перадаць рукапіс Геаграфічнаму таварыству, ці знішчыць - таксама за намі. Гэта - вялікая адказнасць. Гаворка ідзе пра навуковую рэпутацыю чалавека, які ўжо не здатны абараніць сябе сам.
Адвакат: Падсумуем факты. Брыг «Дэльфін», базавае судна экспедыцыі, якую аснасціў наш сябар, і якім камандаваў, загінуў ў паўднёвых шыротах.
Лекар: Гэта праўда.
Адвакат: І не выклікае пярэчанняў. Інакш агенцтва Ллойда не сплаціла б страхоўку родным і сваякам членаў каманды.
Святар: Наш друг быў адзіным, які цудам уратаваўся.
Лекар: Гэта таксама не выклікае сумнненяў.
Адвакат: У адкрытым акіяне яго падабраў французкі карвет.
Лекар: Але стан яго здароўя бы проста жахлівым. Запавет ён складаў, згасаючы ад хваробы…
Адвакат: У запавеце ішла гаворка пра неімаверны рэчы. Быццам бы тры мысяцы ён быў на борце нейкага хімернага карабля.
Лекар: Які меў дзіўную назву: “Шлях да неба”.
Адвакат: І гэтае судна няспынна ішло ўперад, дзякуючы веславанню прыкутых да галеры людзей. Іх змушалі да работы батагамі. Яны верылі, што судна плыве да якойсці міфічнай зямлі, дзе ўсе будуць вольнымі і шчаслівымі…
Святар: Да раю зямнога …
Лекар: Штосьці такое. Прыкутыя да веслаў, не маглі разумець адзін аднаго, яны належалі да розных народаў.
Адвакат: Трэба адзначыць, да роднасных народаў.
Лекар: Гэта не істотна. І зусім не так. І тое нам не вядома: колькі народаў было на галеры?
Святар: Магчыма, усё вавілонскае стаўпатварэнне.
Лекар: Істотна тое, што хтосьці наўмысна разсадзіў іх так, каб яны не маглі зразумець адзін аднаго…
Адвакат: Не маглі зладзіць супольнасць. Але нашаму другу пашэнціла. Ён апынуўся побач з людзьмі, мову якіх добра ведаў… Неўзабаве ён здагадаўся, што судна - не ідзе прамым курсам, а рухаецца па кругу…
Святар: Не можа быць такога судна. Гэта - неверагодна. Не можа быць такіх людзей.
Лекар: Жыці ў пеклі, а верыць у рай? Так, гэта ўжо занадта.
Святар: Хто ведае, можа і сапраўды?… На ўсё Божая воля.
Адвокат: У гэтай гісторыі ёсць некалькі дэталяў, якія лёгка праверыць.
Брат вандроўніка: Прабачце, што прымусіў чакаць. Вось рукапіс. На чым мы спыніліся?
(Змена акустыкі, крыкі чаек, шум марскіх хваляў)
Вандроўнік: Няма ніякай зямлі! Мы ўвесь час ходзім па кругу. Вось вам і ўся загадка.
Беларус: Погоди, что ты мелешь? Мы вчера больше ста миль прошли!
Вандроўнік: Я сам быў капітанам. Мне, каб навігацыйнае аблічэнне курсу зрабіць, ані паперы, ані карт не патрэбна… Але цябе я без усялякага аблічэння пераканаю. Зараз даведаешся, куды ты плывеш... Дакладней – у якое нікуды…І прыплывеш туды да святога нігды. (пауза)
Украінец: Ты…Тэ. Жарты дурні облыш, будь ласка…
Вандроўнік: Жарты? Бачыце вунь тое сузор’е, над штырбортам?
Беларус: Да.
Украінец: Так.
Вандроўнік: Гэта - Паўднёвы Крыж! Учора ён быў над бакбортам! А заўтра - зноў будзе над штырбортам! І ваду мы бярэм на адным і тым жа астраўку. Можа, гэта яна і ёсць - вашая нябесная гавань?
Украінец: Там нэ можна жыты, малярійні болота, сморід…
Вандроўнік: Нас ганяюць па кругу. Запраглі, як тую вавёрку ў кола… Толькі прыступкі перад вачамі мільгаюць, а навокал нічога не мяняецца. Ніхто не хоча здымаці з нас кайданы і адпускаць на волю.
Расіянін: Нібыта вавёрка вёрткая “я”, і знадворку за колам - я… І вось дзіва, кругам мяне спарадзіла, але пралез праз якія пакуты, як гліна я, ведае толькі маці…
Украінец: “Як і зайцам я быў, як быў я паяцам…” Увесь час адно і тое ж шаўрыгае. Зусім розум скруціўся.
Расіянін: …і для здзеку сабраў народ. Чытаў я калісьці ў Сыса…
Вандроўнік: А хто такі гэты Сыс? Ужо каторы раз чую прозвішча.
Украінец: Беларускі паэт.
Беларус: Да-да, очень хороший поэт. Наш поэт, на своем языку пішет.
Украінец: Па першае, не на языку, а на мове. Раздвоены язык толькі ў гадзюкі.
Беларус: Что вам до моего языка? Как банный лист пристал. Кто как хатит, так гаварыт.
Украінец: А па-другое, пісаў… На вялікі жаль, памёр… Паўтары гады таму. Хавалі ў Дзень Перамогі, дзевятага траўня.
Беларус: Время такое. Смутные времена… Семибоярщина.
Украінец: Час такі, і век такі…Такі час…
Расіянін: “Который Час?” - Толко не для вас! “Сколько Время?” - Полна деревня… (спявае) Деревня моя, деревянная дальняя, смотрю на тебя я, прикрывшись рукой…(декламирует) У нас сем дней. У нас часов двеннадцать. Не прожить себя длинней, смерть не умеет извиняться…
Вандроўнік: Ху-у!!! Зусім у бедалагі вум за разум зайшоў. Глузды разбегліся, не сабраць… Цэ праўда: час такі…
Расіянін:
Для вас Час: занадта позна!
Для Нас Час: яшчэ не змаглі мы!!!
Ведай, што “юла” - ваўчок па-беларуску,
І “Юл-ла” - Радзімая Зямля!
Хоць цяпер ты, не скулі, братан мой рускі:
Пака жыць – ёсць БЕЛАЯ СЦЯЗЯ!
Так скажы: на бітву з Качубеем
Пераясвет не шчыт узяў – а Кнігу!
Так і ты, ў сусветнай чары дзеяў
Возьмеш, сыне, кнігу пра Нямігу.
І не бойся, будзе шчаснай доля:
Ёсць зямля, якая зберажэ,
Як сказаў аднойчы дзядзька Толя,
Што “І Сыс Хрыстос…”,
“На Белай Русі Бог жыве”!
Украінец: Ніхто не хочэ зніматы з нас кайданы і відпускаты на волю, йолопы! Даж його трымаюць. Усім, кому трэба, добрэ і так.
Беларус: Да нет. Быть не может. На такой обман - даже они не отважатся.
(пауза, море)
Украінец: Знаеш, у мэнэ гарна зорова пам'ять.
Беларус: Погоди, не лезь со своей памятью. Тут надо без спешки всё решить.
Українець: У мэнэ – дуже гарна пам'ять. Цэ сузір’я справді вчора було над бакбортом. А позавчора…
Беларус: Здесь что-то кроется, они ведь тоже не дураки…
Украінец: «А то здесь кроется», шчо я вірыв у цю щаслыву зэмлю більшэ, ніж у спасіння душі… А воны… Воны мэнэ… Воны!…
Беларус: Не гони волну… Дай подумать.
Украінец: Хто весь час скыглыв, шчо трэба кайданы позбываты? Хто про ідэалы втрачені скавучав? А як правду нарешті почув – так у кушчі! Подуматы йому треба…
Беларус: Ну откуда на вёсельной палубе кусты? Скажешь тоже… Но разобраться нужно. Может, есть какое-то простое и понятное объяснение…
Вандроўнік: Вот - штырборт… Вось – Паўднёвы Крыж… А вось (бразгае ланцугом) ланцуг. І яшчэ батагі. Ву-нь там. У таго дабрадзея на папрузе. Усё проста, як цвік.
Беларус: Да, загвоздка, брат, так загвоздка.
Расіянін:
Гвозди бы делали с этих людей,
Не было б в мире крепче гвоздей!
………………………………..
Вандроўнік: Якіх вам яшчэ тлумачэнняў, панове?
Расіянін:
Светить! И никаких гвоздей -
Вот лозунг мой, и солнца!
……………………………..
Вандроўнік: Магу яшчэ вам наш курс на лаўцы нашкрабаць, калі развіднее… Ён мае выгляд замкнёнага эліпсу.
Расіянін:
Мой шлях раскрыліўся ў бясконцасць...
Як сонцу ў вочы паглядзець,
Калі прыступіць Маці Смерць?
Як легчы ў родную калыску
Зямлі гаротнае калі…
Украінец: Колы ўжэ ён змоўкнэ гэты божэвільны? І так на душы муторно.
Расіянін:
А я пайшоў на захад сонца…
Мой шлях раскрыліўся ў бясконцасць:
я прадзіраўся басанож праз ноч,
і час імчаўся наўздагон,
а вы ўсё спалі.
Быў ранак.
Ішоў я Захадам на Ўсход,
каб над зямлёю сонца ўстала.
Маліўся Госпаду Багоў…
Адзін! А вы – праспалі той міг,
калі гадзіннік на імгненне прыпыніўся,
і я – адзіны на зямлі,
адзін, які не спаў
і сам сабе не сніўся –
і над зямлёю Сонца разбудзіў!
Украінец: Як яйцэ…
Вандроўнік: Так. Выгляд замкнёнага эліпсу… Мы ў пастцы.
Беларус: Всё равно я бы не торопился с выводами… Понимаешь, тебя тут не было, когда всё начиналось… А поначалу всё правильно было. Красиво. Мы ведь верили… Искренне верили… Все, и кормчие, и гребцы… Надсмотрщиков тогда, правда, не предполагалось… Как-то оно всё не туда выплясалось…
Украінец: Красыво і правыльно, кажэш? Шлях до святої землі без кінця і краю… З вірою в сэрці, але по колу… Повбываты їх усіх! Я тэпэр зубамы прогрызу палубу, шчоб дістатыся до арсэналу… А ні - то так горлянкы їм грызты почну… Кэрманычам… А ты як хочэш! Вір, пробачай, чэкай, сподівайся! Відмовышся подывытыся правді в очі, ланцюг розбыты, скынуты за борт всю оту наволоч брэхлыву - то і веслуй собі далі…
Беларус: Южный Крест над штирбортом, говорите? Н-да… Ты это, главное, не кипятись. Я же ни от чего не отказываюсь, грех отказываться от доброго дела…
(мора, звукавы пераход)
Брат вандроўніка: Што скажаце, панове?
Святар: Гэтая гісторыя, чым далей, тым болш становіцца непраўдападобнаю.
Лекар: Як лекар, я… Я не магу сцвярджаць, што аўтар гэтых успамінаў быў цалкам адэкватным. Ваш брат згасаў ад гарачкі. Пры поўнай свядомасці, цвёрдай памяці, усё разумеючы… Але такое запаленне - надта каварная рэч. Нвядома, як яно магло… Нельга быць упэўненым, што хвароба не паўплывала на мозг, на псіхічныя працэсы…
Брат вандроўніка: Гэта вельмі цьмяна. Геаграфічнае таварыства пагадзілася купіць дакумент толькі пры умове поўнай даставернасці выкладзеных фактаў. Калі раптам узнікне думка, што гэта – трызненне вар’ята, таварыства цалкам адмовіцца ад куплі братавага архіву і калекцый. Для мяне гэта – крах.
Святар: Мне непрыемна гаварыць… Але я думаю, што судана, “Шлях да неба”, і тыя гаротныя весляры існавалі толькі ў хворай свядомасці вашага брата.
Адвакат: Прабачце, мушу не пагадзіцца. Сёе-тое ў гэтай гісторыі вельмі падобнае да праўды. Я разаслаў некалькі запытаў. І вось… Адказ рэеестравай службы Ллойда. “Судна “Шлях да неба”, порт прыпіскі - Глазго. Експерыментальная канструкцыя… эксперыментальны матэрыял корпусу… прызначэнне - адкрыццё новых земляў, даследаванне паўднёвых шырот. Міжнародны экіпаж… Десяць гадоў таму выключана з реестру, як прапаўшае без вестак у паўднёвых шыротах…”
Святар: Не можа быць…
Брат вандроўніка: Калі вы не супраць, я прадоўжу чытаць, добра? (шоргат старонак) Брат піша, што “дні і ночы на барту сплывалі непрыкметна. Але цяпер яны жылі не надзеяй і верай, а затоенай помстай. Нянавісцю, прадчуваннем перамогі. Яны толькі чакалі зручнага моманту”.
(шум мора)
Украінець: Обережно, мыску трымай… І оцэ трымай
(лязгат жалеза)
Беларус: Тихо…
Украінец: Під лаву, під лаву, ганчір’ям прыкыдай…
Вандроўнік: Што гэта?
Украінец: Та, дрібныці. Абордажна сокыра, кілька ножыків та два пістолі.
Беларус: Помощник кока принёс. Завтра ещё пистолет притащит, два кортика и пороховницу.
Вандроўнік: Як вы з ім згаварыліся. Ён жа негр? Ды яшчэ і глухі, як цецярук.
Украінец: Міжнародною мовою.
Беларус: Очень просто… Показываешь на пистолет за поясом у надсмотрщика. Потом показываешь золотой гульден…
Украінец: Тры гульдэны - два пістолі.
Вандроўнік: Перепрошую… А звідкы у вас гульдены?
Беларус: Ну, понимешь… Каждый в дорогу с собой кое-что прихватил.
Вандроўнік: Навошта? Вы ж веславалі да шчаслівай зямлі, дзе ўсе родныя, дзе ўсё справядліва і круглы год - лета. Навошта ў раю - грошы?
Беларус: Да оно-то так, конечно… Но мало ли что - в пути станется? Да и там, на месте… Все прихватили. Даже вот этот, что больше всех о царстве справедливости говорил… Ведь прихватил же, правда?
Украінец: Ну прыхопыв… Затэ тэпэр у нас е ось… пістолі.
Беларус: Прячь, быстро…
(батог, крокі)
Наглядалькік: Верхняя палуба, перерыв кончился! Веслувати! Арбайтн! Десять гребков в минуту!
Беларус: Ничего, соколик, скоро ты у нас другую песню споёшь…
Украінец: Та шче й станцюеш…
(гукавы пераход)
Брат мандрівника: Некалькі старонак я прапушчу. Распавядаецца пра тое, як пачалося паўстанне…
(гартае старонкі)
Наглядалькік: Арбайтн! Веслува…
(удары ланцугом) Ааа…
Вандроўнік: Вось табе!…
(валтузяцца)
Беларус: Под горло! Под горло его… Выше нагрудника… Здоровый бугай…
Наглядалькік: Триво…
Беларус: Полундра!
(свист, роў і крыкі натоўпу)
Голасы – (шум і гоман, крыкі з натоўпу): - «Давы запроданців!” - “Бей! Кровососов!” – “Дзецюкі, да зброі! За волю!” – “Мочи вертухаев!”
(мікшыруецца, перагортваюцца старонкі)
Брат вандроўніка: Уласна кажучы, апісанне разні і гвалту я таксама прапушчу. (шум боя, выстралы і крыкі, вар’яцкі рогат, паданне цел за борт, адбіваюцца - гартаннем старонкі) Гэтыя старонкі чытаць непрыемна… Брат заўжды быў безжаласным да сябе і да іншых. Што ў жыцці, тое і на паперы… Так ці інакш – выявілася, што захапіць карабель, на якім не чакаюць бунту - справа не вельмі складаная. А ў выніку - на судне опынулася процьма узброеных галаварэзаў, ні адзін з якіх не разумеў мовы суседа. Пакончыўшы з наглядчыкамі і афіцэрамі, яны пачалі выясняць, хто з іх самы круты. Палуба - адзначае брат - была коўзкаю ад крыві і чалавечых вантробаў. У яго на руках памёр сябар па няшчасцю. Канструктар карабля “Шлях да неба”. Нічым дапамагчы яму ён ужо не мог.
(мора, час ад часу – крыкі і выстралы)
Расіянін (адольваючы боль) :
Казкі мовяцца не дзецям,
Хоць і слухаюцца імі.
Дзесці… ў Новым Заповеце
Напісана, што малымі
Быць павінны ўсе на свеце:
Каб у царства Херувімаў
Трапіць – трэба быць, як … дзеці…
І не… не пройдзе вечнасць міма…
Вандроўнік: Усё будзе добра. Цяпер усё будзе добра, дружа…
Украінец: А хто його так?
Беларус: Наши? Чёрт их разберет теперь, наши они? Понапивались, скоты… Он бросился заступаться за капитана. Что-то хотел объяснить, но ему не хватило слов… Я пытался оттащить его. Не успел.
(п’яны рогат, песня без слоў)
Беларус: Уйдите, уроды! Не видите - человек умирает?
Галосы: Каррамба, порко малабетто… Доннер веттер… Майн гот! Гэеен нах шванц. Кішдылах! Сікім башы…
(звон выбірай з рук зброі, цяжкія ўдары)
Беларус: Пшли вон!
Расіянін
(намагаючыся усміхнуцца):
Прыгадай себе малога -
Не страшыўся смерці ты,
Бо тады хадзіу пад Богам,
А ця.. цяпер - ад… Сатаны.
(пауза, выдых - без наступного удыху. На момант цішыня…)
Украінец: Усё!
Беларус: Трэба яго прыкрыць чым-небудзь…
Вандроўнік: А што з маім замляком? Ну, ён усё вершы чытаў…
Беларус: Забілі яго…
Украінец: Быдла, а не людзі!
Вандроўнік: Як жа так? Ён так цудоўна чытаў вершы… Каля яго добра было. Беларус: На маёй мове…
(пауза)
Вандроўнік: А як яго імя?
Беларус: Не ведаю... Усё забываўся спытаць…
Украінец: І я тэж.
Беларус: Усім нам адна дарога. Але дапамажы мне зразумець адну рэч. Капітан вёў сябе вельмі мужна. Ён паспеў сказаць некалькі слоў. «Не выходите из течения. Не оставляйте вёсел. Держитесь на курсе». Што гэта значыць?
Вандроўнік: З пракладкай курсу праблем не будзе. Але як павярнуць каманду до працы?
Украінец: Нэма ніякай каманды...
Беларус: На борце – банда пьяных дэгенератаў…
Украінец: І мы ўтох.
Вандроўнік: А гэта што?
Беларус: Спадчына капітана. Бартавы журнал… Дарэчы, у яго каюце нічога каштоўнага не было. Астралябія, корцік і міска з баландаю з акульнага катла… (пауза) З суднам адбываецца нешта незразумелае… Як толькі мы страцілі ход – яно нахілілася на левы борт і дыферэнт на карму… І ён павялічваецца. Адчуваеце, як палуба нахілілася?
(нешта коціцца па палубе)
Вандроўнік: Авжеж.
нешта трашчыць, рвецца, падае… Крыкі).
Беларус: А прабоіны няма, вады ў трумах не відоно… Па крайняй меры, у насавых і цэнтральных адсеках. Трэба добра агледзець карму. Але кармавы люк задраены. Да трапа не падступіцца…
Вандроўнік: Чаму?
Беларус: Гэтая свалата там ром знайшла… Вось і будуй з такімі рай на зямлі… (Гартаецца старонка) Дык гэта ж!… Не можа быць! Не можа такога быць…
Вандроўнік: Што ты там знайшоў?
Беларус: Здаецца я ведаю, чаму мы кружлялі на аднымм месцы… Так і ёсць!
Вандроўнік: Не цягні валынку, растлумач што да чаго?
Беларус: Подводные крылья!… Вось чаму судна мела такі лёгкі ход! Два крылы, нібы ў птушкі, толькі пад вадою! Разумееш? Яны забяспечвалі дадатковую плывучасць! Але толькі тады, калі карабель рухаўся… Памылка была ў выбары матэрыяла для корпусу… Адмысловая драўніна з праклейкай… Лёгкая і моцная, але - недаўгавечная… Аказалася, яна ўсмоктвае вадою… Паступова судна абцяжарала… Наступіў момант, калі трымацца на плаву мы маглі толькі ў няспынным руху… Тады і з'явіліся ланцугі з наглядчыкамі… Мы тонем – таму што перасталі грабці! Вось пачытай… Ведаеш ангельскую?
Вандроўнік: Я ж марак… Тут нейкія плямы, слоў не разабраць…
Беларус: Гэта кроў… А слова пад плямаю - напэўна, «лэнд», зямля… (чытае) «Страшно признаться, но мы никогда не достигнем счастливой земли… Все расчёты перепроверил трижды. Это - приговор… Не могу смотреть в глаза людям. Надеюсь, Господь простит мне то, чего никогда я не прощу себе сам…»
Вандроўнік: «На шчасце, мы трапілі ў плынь, якая амывае па кругу астравок. Востраў не прыдатны да жыцця. Мы ўжо страцілі ад ліхаманкі некалькі афіцэраў праз яго клімат. Але там ёсць крыніца прэснай вады. Адзіная наша надзея. Калі выйдзем з плыні - не зможам вярнуцца да астраўка і памрэм ад смагі. Калі ж спынімся хоць на некалькі гадзін - патонем… Мы асуджаны на бясконцы рух па колу… Гатовы аддаць усю кроў па кроплі, абы змяніць такі стан рэчаў… Як ні круці, а шансаў даплыць да вялікай зямлі на пашкоджаным судне няма…”
Беларус: «Как я ненавижу этих мерзавцев с плетьми, которые согласились принуждать к труду своих же товарищей по несчастью… Я - презираю их. Офицеры - презирают их и меня… Гребцы - наверное, ненавидят нас всех. Но другого способа держать постоянный ход не менее трёх узлов - нет».
Вандроўнік: «Кожную ноч мне мроіцца адно і тое ж відовішча… Жахлівы сон. Бунт на карабле. Абардажны корцік уваходзіць мне пад сэрца… Але не гэта страшна… А тое, што судна ў гэты міг страчвае хуткасць і пачынае зынырваць у хвалю то кармою, то левым бортам…” Божа мой… Трэба неадкладна вярнуцца да вёслаў!
Беларус: Што толку. Нас ніхто не паслухае. Проста не зразумеюць…
Вандроўнік: Ты куды?
Беларус: Не ідзі за мной! Я сам… А то абодвух прыб’юць! Людзі! Людзі, слухайце! Трэба вярнуцца да вёслаў!
(шум натоўпу)
Вандроўнік: Людзі! Мы загінем! Калі ласка, выслухайце нас!
Беларус: Пожалуйста, послушайте! Кто-нибудь меня понимает? Ду ю андестенд ми? Шпрехен зи дейч? Ферштейн? Надо грести! Работать! Працаваць трэба! Плевать на курс, потом разберёмся с курсом! Грести! Выгребать! Работать! Иначе подохнем! Все утонем, все, правые и виноватые!
(шум натоўпу, праглынае словы)
Украінец: Люды, до вэсэл! Та шчоб тэбэ… Кынь ніж!
Вандроўнік: Брось нож, идиот! (Свіст батага) Вот тебе!
(выстрал)
Беларус: Я ж гаварыў… Яны не…
Вандроўнік: Набрыдзь, поскудзь, убывці, вот вам… (звук шаблі, яку вихопліваюць; роват натовпу, нешта цяжкае ляціць праз борт і плёскаецца ў ваду; змена акустыкі).
Брат вандроўніка: Французкі карвет “Вікторыяс” падабраў майго брата пасярод акеяну. Параненага, знясіленага, хворага. У мяне склалася ўражане, што, хварэючы, ён не хацеў выздаравець. А пра тое, каб разлічыцца з даўгамі – нават не думаў… Ён ніколі не дбаў пра іншых, мой брат…
Лекар: Затое пра іншых дбаеце вы. Я б сказаў, прафесійна дбаеце…
Брат вандроўніка: Так. Я пазычаю грошы тым, хто гэтага патрабуе. Пад пэўны працэнт. Што ў гэтым дрэннага?
Адвакат: З пункту гледжаня закону - нічога.
Брат вандроўніка: Я таксама так лічу. Давайце не адхіляцца. Нам засталося толькі вырашыць лёс рукапісу. Ці з’яўляецца ён настолькі праўдападобным, каб прапанаваць яго геаграфічнаму таварыству? І ўвогуле, ці варта яго абнародаваць?
Лекар: Не ведаю… Не. Такога проста не можа быць. Каб людзі былі настолькі дурнымі? Веславаць да свабоды - у кайданах? Не веру.
Адвакат: Я шчыра любіў вашага брата, але… Не веру…
Святар: Усё гэта надта падобна на казку. На спалучэнне двух прытч - пра Вавілонскую вежу ды Ноеў каўчэг. Казачны карабель, зроблены за неверагоднай драўніны, дзівосная каманда… І я таксама не веру.
Адвакат: Хвілінку… Учора я атрымаў адказ ад капітана карвета “Вікторыяс” Ён сцвярджае, што ваш брат і наш сябар, калі яго падабралі на борт, трымаўся ў вадзе за кусок нейкага незвычайнага матэрыялу. Капітан захаваў некалькі шматкоў з таго кавалка. І даслаў іх мне. Вось… Трымайце.
Святар: А што гэта значыць? Нічога… Уся гэтая гісторыя - суцэльны здзек над вераю ў высокія ісціны.
Лекар: І над людскім розумам.
Адвакат: Калі ж задумацца - то і над законам… Людзям лепш не ведаць таго, пра што ў гэтым рукапісе распавядаецца.
Брат вандроўніка: Дык што ж выходзіць?
Адвакат: Не думаю, што Нацыянальнае геаграфічнае таварыства купіць у вас рукапіс.
Святар: Ён толькі дадасць ім клопату.
Лекар: І навошта вам рэпутацыя чалавека, які меў звар’яцелага родзіча?
Брат вандроўніка: Няхай будзе так. Ваша праўда. Запалкі перадайце, калі ласка…
(чыркае аб серку запалка, патрэсквае полымя, гарыць і трашчыць папера). (Гучыць песня)
Судилося відкрити
Тобі нові світи,
Тебе не зупинити –
На курсі до мети.
Шторми і буревії,
І рифи ста морів
Не згасять вогник мрії,
Що обрій засвітив.
Ось вона, твоїх щасливих мрій земля,
Твій ковток прозорої води.
Здається, далі, до зірок тобі один лишився крок –
А пісок не втримає сліди…
На якірних стоянках
Сумують кораблі,
І рветься крізь фіранки
Гарячий крик зорі,
Забуті на полицях,
Відправлені в архів
Журнали експедицій
І карти островів.
Там вона, твоїх щасливих мрій земля,
Твій ковток прозорої води.
У небо ясне до зірок зробив ти свій останній крок –
І прибій розмив твої сліди…
https://www.amway.ua/ (Логин для входа - ANAVER)
Голас: Вы слухалі радыёспектакль «Закон руху», паводле аднаіменнай радыёп’есы Ільі Хаменка і Уладзіміра Фаменкі; аўтарызаваны пераклад на беларускую мову Анатоля Кудласевіча. У радыёспектаклі гучалі ўрыўкі вершаў Уладзіміра Маякоўскага, Максіма Горкага, Фёдара Цютчава, Анатоля Сыса, Анатоля Кудласевіча, Ільі Хаменка і Тараса Шаўчэнкі.
Свидетельство о публикации №209112800624
Василий Прокопюк 12.02.2010 18:32 Заявить о нарушении
Удачи
Анатоль Кудласевич 24.02.2010 14:36 Заявить о нарушении