Сем аголеных думак
Праўда Ісціны
Ісціна – гэта рухомасць дзеяння і спасціжэння, а Праўда — трываласць, эталон і Закон. Ісціна плывучая і няўлоўная, як вада ці сонечны зайчык — кожнае імгненне новая, у ісціну быццам у гераклітаўскую раку не зойдзеш двойчы. А Праўда — адна і тая ж на вякі. Праўда — сонца ў нябёсах, якое спараджае сонечных зайчыкаў — іх асабліва шмат, калі прамень адбіваецца на хвалістым люстэрку возера.
Мае рацыю Даль, калі сцвярджае, што “ісціна ўсё, што ёсць: ЁСЦІНА. Ісціна ад зямлі, а Праўда з нябёсаў”. Сэнс рэчаіснасці скажаецца, калі гавораць: у кожнага свая праўда; патрэбна б наадварот: кожны нясе сваю ісціну.
Аб ісціну нельга абаперціся ў пошуках, таму Хрыстос і прамаўчаў на пытанне Пілата:”Што ёсць ісціна?” — бо ісціна жывая, на праўдзе можна стаяць упэўнена, бо яна вечная. Праўда спарадзіла слова “правіць” — у сэнсе кіраваць і ў сэнсе папраўляць, таму што праўда — залаты эталон, ідэал, да якога трэба імкнуцца. Зноў жа, ёсць шмат светлых слоў, мацеркай якіх з’яўляецца Праўда: “праведнасць”, “справядлівасць”, “Правь”, як іншы свет і усеахопны духоўны закон старажытных славян, нават слова “праца” – усе яны верагодна вытворныя ад Праўды. Таму вельмі слушным з’яўляецца выказванне, што “за праўду трэба стаяць, або вісець на крыжы, а да ісціны чалавек рухаецца”.
Тоеснасць
Законы Прыроды = Законы Божыя = Запаведзі Гасподнія! Роўназначнае трыадзінае цэлае, а па-іншаму — умовы развіцця і духоўнага росту, або маральнай дэградацыі і знішчэння чалавека. Сутнасць у гэтым: выкарыстоўвае чалавек дадзеныя ўмовы свядома на сваю ж карысць, ці, аслеплены душэўнай нікчэмнасцю, не зважае на іх і знаходзіць сваю пагібель. Чалавек узрастае толькі свядома, а вось гіне, нават не ведаючы пра гэта. Пры апошнім Законы замест таго, каб узняць чалавек ў неба, становяцца для яго зброяй пакарання, мячом Немізіды.
Тры Праўды сэрца
“Трэба мяняць мышленне!” – такую фразу часта прыходзіцца чуць ад людзей, якія лічаць сябе духоўна прасунутымі. Мяняць мышленне?.. Дзіўна, яно і без нашых высілкаў мяняецца некалькі разоў за жыццё.
Успомні, быў ты дзіцём — і нараджаліся спачатку пачуцці, бегла сэрца папераду, а потым прыходзіла думка, якая ледзь паспявала за няўрымслівым сэрцам, даганяла парыванне душы і намагалася вытлумачыць тое, што адчувае. Чалавек спачатку вучыцца адчуваць, а потым мысліць. Ці не аб гэтым жа сведчыць першы плач народжанага дзіцяці? Ці не гэтак было ў тваім дзяцінстве?
Успомні і іншае... Сэрца і думка былі ў гармоніі, здавалася, што думкі прыраслі да пачуццяў, неспасціжным было: што прыходзіць спачатку — думка ці пачуццё? Думка спараджае пачуцці ці пачуцці абуджаюць адпаведныя думкі? Усё пераблыталася, усё было разам, адначасова і сукупна. Іншымі словамі — прыйшла пара першага кахання.
І яшчэ было... мысль, быццам выбліск маланкі, імгненна ахоплівала святлом межы рэчаіснасці, а потым з часам, як раскаты грому, павольна апаноўвалі і забіралі цябе ў палон пачуцці сэрцабіцця і здзіўлення перад вялікай тайнай. Прыйшла пара сталасці.
Вось яны тры праўды твайго сэрца: учора ты жыў адной праўдай, сёння жывеш другой, а заўтра прыйдзе іншая. Мышленне мяняецца ўвесь час. Нельга выскокваць са свайго гнязда, пакуль не навучыўся лётаць. Гвалтоўна раскрытая ружа – памірае. Нічога не трэба мяняць, тым больш — мышленне: усё прыходзіць само і ў свой час, усё прыходзіць своечасова, калі ты навучыўся чакаць.
Відушчы сляпы
Калі вершаскладанне не становіцца для паэта інструментам пазнання рэчаіснасці і самапазнання, не ператвараецца ў прыладу, з дапамогай якой ён пазнае глыбіні быцця, — тады творчасць усяго толькі касметыка для прыхарошвання асобы самога творцы.
Касметыка, як вядома, заўсёды патрабуе індывідуальнага карыстання, а інструментам ці прыладай працы карыстаюцца ўсе, да каго яны трапляюць у рукі.
Сур’ёзнасць вышэйакрэсленай аналогіі добра адчуваецца на вершах сляпога паэта. Яго праўда палохае. Крыху становіцца не па сабе, але не таму, што сляпы паэт адкрывае нейкую жудасную ісціну. Не, ісціна заўжды радасная і светлая. Ісціна сляпога паэта адкрывае вочы відушчым, таму і пужаемся, што мы з нармальным зрокам не ўбачылі, а ён (быццам бы сляпы!) — бачыць. Таму і вусцішна: ён з меншымі патэнцыяльнымі магчымасцямі змог прайсці цярністы шлях да святла і, як у люстэрка, паглядзенцца ў вечнае, а мы з большымі магчымасцямі так і не ўбачылі нічога. Ён нам расплюшчвае вочы. Сляпы — відушчым.
Свядомасць кліча дамоў
Магчыма, блізкія мовы, асабліва роднасныя, працуюць у розных пластах перацякаючага быцця шматузроўневай іерархіі: родная мова ў сэрцы, а роднасная — у галаве.
Рускае слова “сознание” нясе не зусім той жа самы сэнс, што і беларуская “свядомасць”. Асабліва для нас беларусаў свяДОМасць – больш ёмкае і магутнае па гучанню слова: у ім ёсць дом.
Да таго ж — знанне — гэта яшчэ не Веданне.
Беларуская свядомасць кліча беларускую душу, якая заблудзілася на чужых шляхах, на свой узровень іерархіі, у свой родны дом, як Маці звяртаецца Мова да аблудных сыноў, яна жывая — пра гэта сведчаць самі словы (“зварот” — зваць праз рот!): “Вярніцеся ў свой Род!”
* * *
Словам нельга забіць. Яно — парахавы зарад без кулі: толькі страсае паветра. Забіваюць думкі аб слове. Думка — гэта куля. Думкі спараджае сам чалавек. Кожны чалавек сябе забівае сам.
Чорны і белы
Ёсць толькі два колеры: Чорны і Белы. Белы ўтрымлівае ўсю вясёлкавую палітру, усе сем колераў, ультра і інфраколеры, чорны ж толькі сведчыць аб адсутнасці святла.
Але ёсць і трэці колер – Шэры, які атрымліваецца ад разбаўлення белага чорным, але гэта не самастойны колер, бо існуе толькі два: Чорны і Белы.
* * *
Не можаш быць салодкім і салёным адначасова, не можаш быць халодным, як лёд, і ў той жа час гарачым, як агонь. Не можаш быць добрым і злым адначасова — ты або добры, або злы ў акрэслены прамежак часу. Але людзі гавораць: кісла-салодкі, гавораць: ні жывы ні мёртвы... Але ж ці мала што баюць людзі? Жывы чалавек або добры, або злы. Толькі мёртвы бывае і добрым і злым адначасова, гэта значыць — ніякім. Абыякавым да ўсяго — трупам.
Зямля – гармонія
Усё адзіна і непадзельна! Сусвет маналітны, узаемазвязаны і ўзаемазалежны. Гэта можна прасачыць нават на самых звычайных словах, праз якія, быццам праз акенцы, высвечвае разуменне сутнасных рэчаў і з’яў.
Калісьці чалавек, валодаючы яшчэ духоўным бачаннем, усё называў і ўсяму даваў сваё імя. Кожная назва носіць у сабе адбітак духоўнага асэнсавання. Узяць хоць бы назву нашай планеты — Зямля.
У старажытнай азбуцы, якой карысталіся нашы продкі, першай літары гэтага слова “З” адпавядаў лікавы эквівалент 7, і сама літара мела сёмы парадкавы нумар і называлася: “Земля”. Графічна можна запісаць гэтае слова і так: 7-ля. Лік сем сведчанне Божай паўнаты і гармоніі, таму і сустракаецца сямёрка ў этымалогіі многіх слоў: СЕМя, СЕМ’я, СЕМярык і т.д. Думаецца, што не выпадкова наш беларускі Адам, даючы назвы вузлавым паняццям – зямля, сям’я, семя – як бы артыкулявана ўклаў у гэтыя словы і лік 7. Увогуле, няма нічога выпадковага, усё мае сваю заканамернасць у адпаведнай іерархіі.
Успомнім: сем дзірак у галаве чалавека, прызначаных для асноўных пачуццёвых органаў, сямірычныя гадавы цыклы, сем дзён у тыдні, урэшце – сем шыйных пазванкоў, першы з якіх (падмурак галавы) называецца Атлант, падобна таму Атланту, што падтрымлівае над зямлёй неба; сем колераў вясёлкі і сем асноўных нот у сямі нотных актавах, сем цудаў свету... Такі пералік можна працягваць доўга, смёрка пранізвае ўсе пласты, духоўны і матэрыяльны свет ажно да сёмых нябёсаў. Ці не гавораць падобныя супадзенні, што наш далёкі продак і сёння крычыць да нас сэнсам слоў: “Людзі, Зямля — не цэнтр светабудовы, а ўсяго толькі аднюсенькая нота “ля” ў адной з сямі актаў Сусвету, і за цяперашняй планетай у гэтай актаве будзе наступная нота “сі” – іншая планета, а праз актаву развіцця зямля зноў паўторыцца, але тая зямля будзе ўжо іншаю... “Се творю всё новое”.
https://www.amway.ua/ (Логин для входа - ANAVER)
Свидетельство о публикации №209120300539
А поляков даже на свой шрифт не хватило. Латинский стибрили. Про германцев-то понятно. Варвары взяли латиницу.
Сергей Елисеев 12.01.2010 09:40 Заявить о нарушении
Факты говорят:
1.Франциск Скарына на два поколения раньше (50лет) напечатал на старобеларусском языке Бибилию.
2. На 150 миллионов русских академики наскребли около сотни томов фальклора, у белорусов на 10 миллионов 104 тома, а это значит, на душу населения мы в пятнадцать раз богаче.
3. Дармитический театр организовал и проект Академии составил наш Симеон Полцкий, он же вашего Петра воспитал, который прорубил окно в европу.
4. Белрусский алфавит богаче нынешнего русского на два знака.
5. Кремль тоже построили и разукрасили белорусские зодчие.
Думаю, этого хватит, чтоб заткнуть великодержаваные шовинизм одно прекрасное место.
Удачи.
Анатоль Кудласевич 12.01.2010 13:19 Заявить о нарушении
Сергей Елисеев 12.01.2010 17:55 Заявить о нарушении
Я вообще собирался нагрубить вначале, еле здержался. Поймите, вы говорите об умирании языков, но больно смотреть поэту, когда удивительнейший родной язык умирает почти на глазах. А ведь носители языка, с живой белорусской душой (согласитесь, она чем-то отличатеся от русской) еще живы, потому как не раз был свидетелем, как слезу вышибают родные стихи и песни настоящие. Но белорусы какие-то надломленные, сами отрекаются своего же, и даже иногда стыдятся, который Юнеско по благозвучию отводит второе или третье место среди языков народов мира.
Быть может, вам будет интересно прочесть что-либо из белорусской поэзии.
Вот ссылка
http://stihi.ru/avtor/kudlas
Язык для мяне, это прежде всего инструмент Духа, посредством которого Господь пытаеся достучаться до живой души. И инструменты эти, как и народы, почему-то разные.
Быть может вам будет интерс
Анатоль Кудласевич 13.01.2010 11:07 Заявить о нарушении
Сергей Елисеев 13.01.2010 16:14 Заявить о нарушении
Сергей Елисеев 14.01.2010 17:14 Заявить о нарушении
Насчёт наследия монголов "таньга"-"деньги" и прочее, считается, что от них взяты все "матерные" слова. Они, конечно, таковыми не были в монгольском, но русские просто переняли их в свой язык, приклеив им ярлык неприличности. Пример:
У меня был коллега по фамилии "Дурак". Вполне нормальная фамилия для турка. Потому что в переводе означает "остановка".
Очень интересна мысль о развитии языков. Например, немецкий, какой он был 250 - 300 лет назад, сохранился именно на территории России и Украины, где жили переселенцы в чисто немецких районах. На территории же Европы он давно изменился, под влиянием английского, французского и прочих европейских соседей.
А ещё переселенцы из стран СНГ породили свой язык, "аусзидлерский", в котором собрали русскую речь и то, что смогли освоить из немецкого, английского, и других, смотря в какой местности Европы они поселились. Даже на территории стран СНГ русский язык (белорусский, украинский) постоянно меняется, благодаря молодёжи, скорой на такие выражения, как "гайль", что должно означать "классно", "модно" (даже Выкипедия не знает, что это такое, (Гайль-река в Австрии)).
Нелли Камерер 18.01.2010 15:41 Заявить о нарушении