пролог

--intro--

Ён – прафесар Белдзяржуніверсітэта. Самы звычайны і самы незвычайны чалавек. Мы беглі з яго лекцый, бы каты ад вады. Нам хацелася, каб яны хутчэй скончыліся. А ён – ён гатовы быў займацца з намі ажно да вечару. Для яго асалода не ў адпрацаваных і аплочаных гадзінах, а ў навуцы, ў прыгажосьці формулаў. Ён расказваў нам пра свет. Ён адкрываў нам таямніцы сваёй душы так проста і даверліва, так упэўнена. А мы часта выходзілі і смяяліся з іх, бо не разумелі.
А цяпер я гляджу на гатага чалавека і захапляюся ім, і хочацца аб ім распавесьці.

Мы сядзелі на ўдумлівай лекцыі,
А за шыбай звінела зіма.
І разумныя Вашы канцэпцыі
Цяжка грукалі ў костку ілба.

Мы глядзелі на дошку і формулы
Адкрывалі нам казачны свет,
І з наступствам закона чарговага
Непазьбежна цягнула на снег.

Што цяпер пажадаць Вам – не ведаем,
Бо здароўя жадаюць усе,
Шчасьця, грошай, каб Вашым даследванням
Непазьбежны быў посьпеха свет.

Самых лепшых студэнтаў, разумных Вам,
Раз у сто гэтак лепшых за нас.
І каб шчырыя Вашы канцэпцыі
“Праглыналі” бы хлеб або квас.

І няхай кожны год светлай восенню
Не стамляюцца Вас віншаваць.
Энергічным застацца Вам, моцным, бы
Адвечныя Вам дваццаць пяць!


Рецензии