Глава первая

Глядзі, зараз ён скрывіў двухкроп’е з вялікай О.
“Тэорыя вялікага выбуху”, тэлесерыял



У рэкрэацыі (пакоі для адпачынку)  сядзеў гурток чацверакурснікаў. На двары было халадно. Снежань хоць і не песціў снегам, але цяплом не радаваў. Дзьверы то адчыняліся, то зачыняліся. Рэкрэацыя ўяўляла сабою не вельмі вялікі пакой, застаўлены звычайнымі вучнёўскімі сталамі і стуллямі, што былі ў некаторых аўдыторыях. Яшчэ была невялічкая шафа, якую бліжэй было назваць палічкай. Там ляжалі розныя часопісы і кніжкі. Некторыя на ангельскай, вельмі зрэдку на нямецкай, і яшчэ на расійскай мове.
Перад студэнтамі ляжалі расчыненыя кніжкі – усе аднолькавыя.
- Мо жа хто ведае, як яно будзе адбывацца? – запытаўся чорненікі хлопец. Перад ім ляжаў расчынены сшытак у якім былі накрэмзаныя нейкія формулы.
- Ты рашыў усе задачы? – запытала яго дзяўчына з доўгімі рыжымі валасамі.
- Я ўсю ноч сядзеў!! Рашаў гэтыя задачы! Я глядзець ужо на іх не магу! Некалькі ўсё ж не атрымался. Ты рашыла трыццатую?
- Не. Там нешта не атрымоўваецца.
- Вам то яшчэ нічога… А нам во ажно сотню для заліку рашыць трэба… - уступіла ў размову трэцяя дзяўчына.
- Любіць ён тэарэтыкаў. Ты ж не думай што адно толькі – што рашыць: размаўляць ён з вамі інакш, чым з астатнімі будзе.
- Аге-аге! – пагадзіўся чарнявы. – Ды яшчэ і не сам.
- Як то так?
- А во так! Ён звычайна сябра кліча, матэматыка. Разам залік прымаюць. Вой, не дай бажэ да таго матэматыка трапіць…
- Слухай, Марыся, ён жа табе спецкурсы чытае, - звярнулася дзяўчына-тэарэтык да рыжай, - як у яго звычайна вашыя залікі праходзяць?
- Лесечка, гэта заўжды нечаканасьць. Чорта ведае якая конаўка яму па галаве жахне…
Усе сардэчна рассмяяліся. Нікому не хацелася здаваць той залік. Ён многага хацеў – ім прадмет не вельмі быў да спадобы. Ды што ж тут: не выбіраць жа ж… Астатнія, хто не ўдзельнічаў у размове, сядзелі і ці старанна перапісвалі рашэнні, ці горталі кніжку: мо ў пошуках рашэнняў, мо проста запамінаючы формулы.
Дзверы адчыніліся і ў пакой зайшла дзяўчына, з цёмнымі валасамі да плеч. Яна ахінула позіркам пакой і накіравалася да гуртка.
- Віват. Што ў вас тут?
- Прывітанне, Ганна. Абменьваемся цэнным вопытам. Вы рашылі задачы да заліку?
- Ой... Не ўсе. Але амаль што. Нам яшчэ на спецкурс трэба колькі…
- Успомніце пра тэарэтыкаў і не хвалюйцеся. Сядайце во з намі. Будзем разам рашаць тое, што не атрымалася. Якая ў Вас задача?
- Дякуй, Мары. Задача… Ну, дваццаць трэцяя напрыклад…
- Дваццаць тры… дваццаць тры… у мяне ёсьць. Можаце паглядзець і перапісаць.
- А вы ведаеце, што сёння на лекцыю прыдзе матэматык?
- А калі яму сёння сдаць ўсе парашаныя задачы, ён паставіць залік?
- Ой, запытайце што лягчэйшае… Не так жа ўсё проста!..
Дверы адчыняліся і зачыняліся. Чацверакурнікі разбіралі задачы, спрачаліся, тлумачылі адзін адному. Жартавалі і смяліся. Стаяў гоман у тры галасы. Часам да іх гурта падыходзілі яшчэ. Хтосьці часова адыходзіў. За вакном сцямнела, і ўжо не відаць было ці ёсць яшчэ пасадка на цягнік да Гародні, ці ён ужо адправіўся. Студэнты малодшых курсаў таксама заглядалі. Хтосьці мужна чытаў пад гукі гэтага гомана. Ўетнамцы спарабавалі паспаць, паклаўшы галаву на стол. А гурт рассыпаў жарты: з сябе, з выкладчыка, з гэтага нежаданага заліку…

***
Так мы сядзелі напярэдадні заліка, які вельмі не хацелася здаваць. Прафесар чытаў нам спецкурс і агульны курс, і менавіта нашая невялічкая групка з тады яшчэ шасці чалавек змаглаб адчываць сябе самай няшчаснай. Яшчэ б: Шэсць дзесяткаў задач на адзін залік, і чатыры – на другі. Але тэарэтыкі хоць і сдавалі толькі адзін з іх, атрымалі ўсе сто – сто дваццаць!
У той момант я не любіла гэтага чалавека. Не разумеючы за што. Упэўненная, што гэта ён мяне не любіць, не лічыць разумнай. Таму, што чакаць на заліку і экзамене? Ды нічога добрага… Ды за што ён мяне мог любіць? Увогуле мяне не ведаючы, ён бачыў толькі маю частую адсутнасць на занятках. Цяпер гэта разумеецца так: правільна і проста!
Наш гурток сядзеў і часам смяяўся, часам спрачаўся. Хутка пачнецца лекцыя, і прыдзе гэты страшэнны матэматык.


Рецензии