Глава вторая

Ёсьць рэчы больш!..
Паклонскі М.А.

З матэматыкам я пазнаёмілася пазней: на заліку…
***


За вакном аўдыторыі было цёмна. Прымаразкі ўжо схапілі паветра. Але ў кабінеце было душнавата, не тое што на калідоры. За партаммі амаль не асталося месца. Некаторя студэнты сядзелі хто ля кампутараў, хто ля ўстановак. Усе чыталі, горталі кніжкі. Абое выкладчыкаў сядзелі за двума выкладчыцкімі партамі, адзін побач з другім.
Студэнта свавольна выходзілі, вярталіся праз гадзіну-паўтары…
Адчыніліся дзверы, зайшлі двое студэнтаў. Выцягнулі свае экзаменацыйныя білеты. Паглядзелі на пытанні, параіліся і зврнуліся да прафесара.
- А нічога калі мы зараз пойдзем…
- Не, нічога. Толькі ж вы сёння вернецеся?
- Так, так. Мо праз гадзінкі дзве…
- Ну глядзіце, каб мы тут ужо не скончылі і на разышліся.
Хлопцы глянулі на колькасць студэнтаў:
- Паспеем…
І пайшлі. Здаецца, так яны болей у той вечар і не прыйшлі.
Альвіна прыйшла на пачатку з усімі. Пасядзелі. Першымі неяк трапілі тэарэтыкі. Адзін за адным яны падсажваліся, шчыльнасць іх ля матэматыка і прафесара толькі павялічвалася. Кагосьці ўжо адправілі на наступны дзень. Тэарэтыкі былі найбольш паважнымі студэнтамі: нібыта яны болей за ўсіх вучаць, таму болей ведаюць, як бы то разумнейшыя.
Надакучыла слухаць тэарэтыкаў. Альвіна пайшла. Калі яна вярнулася гадзіны праз чататыры, аўдыторыя крыху змянілася, але некаторыя з тых, з кім яна сядзела напачатку яшчэ сядзелі. Працягнулася сумная працэдура: адныя чытаюць, іншыя адказваюць.
Вось заўважылі Касю. Прафесар кажа:
- А што гэта вы сядзіце і не ідзеце адказваць? Сядайце!
Моўчкі Кася паднялася і падышла да выкладчыцкага стала. Аддала сшытак з задачамі.
- Рашылі? Усе?
Кася адно толькі пахіснула галавой.
- Так…
Ён зрабіў нейкія паметачкі на вокладцы, адклаў сшытак крыху ў бок. Крыху падумаў, уздыхнуў, яшчэ раз падумаў і звярнуўся да матэматыка:
- Сябра, папытайся яе. Я не магу. Дрэнна мне стане. Пайду я… Нешто яно… Ты яе папытай. З маіх студэнтаў дзяўчына. А я… кавы…
- Добра.
Кася толькі і магла, што моргнуць вочкамі. Толькі постаць выкладчыка знікла за дзьвярыма аўдыторыі, матэматык уважліва паглядзеў на яе.
- Што ж гэта Вы спадара Прафесара крыўдзіце?
- Ні ў якім радзе… Не ўяўляю як я магла…
Матэматык нічога не адказаў на гэта, только задаў нейкае пытанне іншаму студэнту, якога толькі апрошваў, і пакуль той задумаўся, павярнуўся да Касі.
Ён задаў пытанне…
Нейкім чынам размова пайшла ў бок іншы ад прадмету курса. Кася казала:
- Мне проста крыху цяжкавата гаварыць.
- А што так?
- Ну проста… У школе да дошкі не выклікалі. Як-то не прывычная я да вусных адказаў.
- Як гэта не вызывалІ? Быць таго не можа! Што ж за школа такая?! Гнаць трэба такіх выкладчыкаў. – Матэматык крыху пагаварыў аб тым, што так нельга, што гэта вельмі дрэнна, што Касі трэбы працаваць, каб гэта выправіць.
Потым дыскус крануў графік паспяховасці і засваяльнасці рознага матэрыяла ў залежнасьці ад чалавечага ўзросту.
- І што з Вамі рабіць? – запытаўся матэматык.
- Не ведаю, - паціснула плячыма Кася.
- Прапаноўваю Вам выбар: альбо выпраўляю авс дадому – яшчэ парыхтуецеся і прыдзеце заўтра, альбо стаўлю Вам адразу залік.
Кася садзела аслупянелая. Гэты чалавек так проста так лёгка пачуў яе, зразумеў, і адннёсся са спачуваннем. Але яно не было нейкім жаласьвым і ад таго прыніжаючым. І ад тога не было агідным. Прыемнага ў ім таксама бало мала. Матэматык адразу ж так лёгка зірнуў у глыб і трапіў якраз куды трэба. Ад гэтага наляцела такое хваляванне, што Касі захацелася выбегчы і заплакаць. Прыкра было ад таго, што ён зразумеў і пабачыў.
Між тым у душы падымалася падзяка да гэтага чалавека: іншыя маглі з гэтага пасьмяяца, маглі наогул не звянуць увагі. А тут так сур’ёзна, бы гэта праблема з праблемаў. І не гучна, не каб усе чулі. І, здаецца, ніхто не пачуў.
- Можна адправіць на заўтра. Я яшчэ пачытаю…
- Але наўрад ці за адзін вечар што зменіцца, а зара усяроўна дакладна высветліць ваш узровень пры такіх абставінах мы не зможам.
Недзе ў гэты момант вярнуўся прафесар.
- Ну што, сябра, - звярнуўся да яго матэматык, - ставім залік і не будзем болей катаваць дзіцяці.
- Ужо? Залік?
- Ды тут такая рэч… - і матэматык у двух словах распавёў прафесару пра дрэнных натаўнікаў і пра “праблему”. Прафесар адрэагаваў ніякавата: ці то яму было ўсёроўна, ці то ён не да канца зразумеў, цо то проста хацелася хутчэй пазбавіцца ад Касі, але яшчэ крыху памучыць яе.
Матэматык нібы зрабіў справаздачу і працягнуў допыт сваўго студэнта.
Прафесар жа задаў яшчэ некалькі пытанняў. Кася пераблытала адну з лічбаў, і прафесар адправіў яшчэ пачытаць. Яна села на месца, а потым не вытрывала, і выскачыла ў калідор, забегла ў дзявочую прыбіральню і дала волю слязам.
Калі Кася вярнулася, заўважыўшы чырвоныя вочы, хлопцы пачалі дапытвацца што здарылася. З усьмехам яна адказала: “Усё добра.”
Калі прафесар распісваўся ў залікоўцы, матэматык здзілена глянуў на Касю. “Яшчэ не залічылі?” – чыталася ў позірку. На развітанне ён сказаў адно строгае, але добразычлівае: “Вучыцеся.”
Прафесар не сказаў нічога. Неяк матлянуў галавой, але нават у Касін бок не зірнуў.

***
Гэты залік пакінуў вельмі яркі ўспамін аб матэматыку. Як зараз памятаю вечаровыя прымаразкі, пякучае паветра, змрок, хлюпанне носам і думкі ў галаве па двух пунктах.
Пункт першы: дзякуй.
Пункт другі: ніколі-ніколі больш не сустрэцца.
І толькі вакол двух гэтых пунктаў мітусіліся думкі. З аднога боку было палягчэнне: атрыманы залік. З другога: прыкрасць ад сітуацыі, ад размовы з матэматыкам. І паступова прымешвалася падзяка. Цяпер засталася толькі апошняя. Але ганарыцца тут німачым. Нажаль…
Была і другая сустрэча з матэматыкам. Нечаканая для мяне. Але, калі я яго пабачыла, невядома чаму ўзрадавалася. Ледзь стрымалася, каб ускрыкнуць: “Гэта Вы! Як жа я шчаслівая Вас пабачыць!” Але стрымалася. Проста павіталася. Потым, пакуль працавалі за суседнімі кампутарамі, было жаданне завесці гаворку, але ён рыхтаваўся да нейкай значнаў канферэнцыі, таму я вырашыла не шкодзіць.


Рецензии