Эпизод

Ілья Хаменка і Уладзімір Фаменка,
Пераклад з украінскай Анатоля Кудласевіча.

Э П І З О Д
(радыёп’еса)
Дзеючыя асобы:
1. Голас
2. Ржзысёр
3. Асістэнт рэжысёра
4. Намеснік Міністра.


Ад аўтара: Недалёкае мінулае. Утульны, невялічкі кіназал дзяржаўнай установы. Рэжысёрскі пульт з тэлефоннай трубкай: гэта месца не для забаў. Гдедачоў двое. Заканчваецца фільм.
(шум праектара, фанграма фільма)
Голас: “Мы прыслухоўваліся, быццам не верачы таму, што загадкавы голас, які трывожыў нас, змоўк. Толькі нейкая птушка спявала ў кустах пры дарозе. І стракаталі конікі. Было сонечна. Ясна. Мы засмалілі цыгарэты. Цяпер мы ўжо ведалі дакладна: на зямлі ёсць Невядомае…
(музыка)
Рэжысёр (здымае трубку): Праекцыя? Пераматайце, калі ласка, фільм. І пачніце спачатку. (Кладзе трубку). Яшчэ раз паглядзім. З намеснікам мсіністра.
Асістэнт: Вам спадабалася?
Рэжысёр: Глядзець?
Асістэнт: Тое, што глядзім.
Рэжысёр: У гэтых сценах не мысляць суб’ектыўнымі катэгорыямі.
Асістэнт: Мне цяжка да гэтага прывыкнуць.
Рэжысёр: Прывычка – пытанне іншай катэгорыі. Часу. Дарэчы, які ўжо час?
Асістэнт: Трынаццаць нуль-нуль.
(адчыняюцца дзверы)
Нам. Міністра: Добры дзень! Я не спазніўся?
Рэжысёр: Дамаўляліся на гадзіну дня. Дазвольце пазнаёміць: самы малады рэжысёр кінастудыі “Кадр”, аўтар дакументальнага фільма…
Нам. Міністра: Дзякуй, мы знаёмы.
Асістэнт: Вы памыляецеся.
Нам. Міністра. Не. Два гады назад мяне запрасілі на сустрэчу з выпускнікамі кінаіснтытута. Вас называлі ў ліку лепшых. На вас спадзяваліся.
Асістэнт. Няўжо запомнілі?
Нам. Мінсітра: Так. Але не будзем аддавацца ўспамінам. Нас чакае работа.
Рэжысёр: Можна кароткае ўступнае слова.
Нам. Міністра: Толькі калі сапраўды кароткае.
Рэжысёр: Телеграфным стылем. Сцэнарый карціны “Адлюстраванне цуда”, рабочая назва “Учора, сягоння і кожны дзень” быў зацверджаны мною, як старшынёй рэдакцыйнай калегіі. Тэма вызначалася так: погляд сучаснай навукі на розныя загадкавыя з’явы. Фільм – супрацьдзеянне акрэсленым грамадскімі тэндэнцыям. Матэрыялаў, на жаль хапала. Астралогія, нумаралогія, хірамантыя… Усё, што прыводзіць да непажаданых зменаў свядомасці чалавека, змены светапогляду, у псііхіцы – усё гэта павінна стаць узлётнай пляцоўкай для рэжысёрскай фантазіі.
Нам. Міністра: Як мне дакладвалі палёт закончыўся ў лужыне.
Рэжысёр: Я б так не сказаў… У час здымкаў здарылася непрадбачанае. Над здымачнай пляцоўкай з’явіўся абе’кт. З тых, што навукоўцы называюць неапазнанымі. Са слоў члена кінагрупы – ён выпраменьваў… Не святло і не гук… Я назваў бы гэта эманацыяй дабрыні… Нешта такое, што ўплывае на людзей. І на вачах змяніла іх … да лепшага… аб’ект быў зняты на плёнку. Плёнка часткова захавала гэты эффект. Што, дарэчы, даказвае аб’ектыўнную і матэрыяльную прыроду фенамена.
Асістэнт: Не зняць гэта я не мог.
Нам. Міністра: Ваша права.
Рэжысёр: Эпізод увайшоў у карціну. Суадносна памяняўся і напрамак рэалізацыі тэмы.
Нам. Міністра: А вось такога права вам ніхто не даваў.
Асістэнт: Але ж мы кінадакументалісты.
Рэжысёр: І для кінадакументалістаў характрэна праца ў рэпартажным рэжыме. Здымкі адыходзячай натуры. Такая традыцыя.
Нам. Міністра (жорстка): Я не прызнаю традыцый, якія б дазвалялі мяняць напрамак карціны на сто восемдзясят градусаў. Зацверджана тэма, зацверджаны сцэнарый, зацверджана рэжысёрская распрацоўка з пералікам аб’ектаў для здымкаў – усё пайшло кату пад хвост. Толкі таму, што камусьці нешта здалося…
Рэжысёр: Не здалося, плёнка зафіксавала…
Нам. Міністра (металічным голасам): І каласальныя грошы, каштарыс – усё пайшло ў космас, да Госпада Бога, які на рэалізацыю праграмы ні капейкі  не выдаў.
Рэжысёр: Можа ўсё-такі паглядзім экран? Ён пакажа…
Нам. Міністра: Вы ж самі прасілі кароткае ўступнае слова.
Рэжысёр: Не чакаў, што яно будзе настолькі кароткім.
Нам. Міністра: Не мая віна.
Рэжысёр: Не будзем абвастраць.
Нам. Міністра: Абвастраць? Мы з вамі не адносіны паміж сабой высвятляем. А ў працоўны час, у дзяржаўнай установе вырашаем лёс казенных грошай. Спярша краціну на сто восемдзяесят градусаў развярнулі, а зараз хочаце тое ж і з размовай нашай зрабіць? Перавясці яе ў плоскасць нейкага непаразумення, абвастрэння… Абвастрэння чаго? Адносін? Няма ў мяне з вамі ніякіх адносін. Ёсць работа. Мы будзем яе выконваць. Як належыць.
Рэжысёр (здымае тэлефонную трубку, стрымліваюся): Прашу экран!

(гучыць фанаграма)
Голас: Ён з’явіўся над лесам з нічога, з пустога неба, ні на што не падобны. Усё роўна як праменні прывіднага незямного ззяння спляліся ў бязважкія карункі. Але здзівілі не гэта. Ён размаўляў з намі! Спярша ўсіх захліснула цёплая хваля радасці. Апасля мы адчулі, што становімся дабрэйшымі і лепшымі. Зліваемся з прыродай. Нас ахапіла дзівоснае пачуццё любові да ўсяго жывога. Гукааператар замарудзіў, мяняючы касеты… Зараз вы пачуеце гэты голас без слоў. Заразз вы адчуеце ўсё тое, што адчулі мы”.
(Незразумелы кангламерат гукаў, канец фанаграмы)
Нам. Міністра: Тыы-а-ак! Справы  твае, Госпадзе…. Раіліся з навукоўцамі? Паказвалі адпаведным органам? Хто кансультант карціны?
Рэжысёр: Акадэмік Понцін. Ён даў станоўчае заключэнне. Хаця і адмовіўся ад каментарыяў.
Нам. Міністра (са здзекам): Тут больш падыйшоў бы упаўнаважаны па справах рэлігіі. І што далей? Вашы дзеянні?
Асістэнт: Мы не можам афіцыйна змяніць кансультанта. Ёсць дамова, заплочаны грошы. Я ўжо казаў – ёсць заключэнне.
Нам. Міністра: Для вашай жонкі такое заключэнне. Тым больш, што без каментарыяў. Яно для карціны – ні Богу свечка, ні… прабачце.
Рэжысёр: Патрэбна заключыць новае пагадненне. Акадэмік Понцін да сваіх слоў нічога не дабавіць.
Нам. Міністра: Зноў грошы. А дзе іх узяць? У мяне няма. Калі б гаворака ішла толькі пра кансультанта – паўбяды. Можна было б дамовіцца. Але я так разумею – патрэбны сродкі на новы фільм.
Рэжысёр: Закрыць тэму?
Нам. Міністра: Не маем права. Па-першае, тэма зацверджана, карціну чакаюць. А па-другое, спісаць такія сумы?
Рэжысёр: Гэта адзін бок справы. Ёсць і другі: здымкі, якія да нас яшчэ ніхто не рабіў. Калі хочаце, гэта адкрыццё!
Нам. Міністра (з іроніяй): Вы ўпэўнены?
Рэжысёр: Цалкам.
Нам. Міністра: Сцвярджэнее прафесіянала ў вобласці…
Рэжысёр: Кіно.
Нам. Міністра: Малавата.
Рэжысёр: Для кагосьці можа і так. А я ўсё жыццё аддаў кіно.
Нам. Міністра: Што для кагосьці малавата, велікавата – зараз не мае някага значэння. Важна іншае. Вы бярэце на сябе адказнасць за такі фільм? За яго права на існаванне. На пракат. Масавы. Бярэце?
Рэжэсёр: Я… (паўза)
Нам. Міністра: Вы хоць разумееце, што вашы кінематаграфічныя пошукі, падкрэслівааю, вашы, таму што я бачу – асістэнта-аўтара падтрымліваеце вы – маюць дачыненне не столькі да навукова-папулярнай, колькі да палітычнай накіраванасці?
Асістэнт: Пры чым тут палітыка?
Нам. Міністра: Як пры чым? Нагадаю. У папярэдняй карціне вы зрабілі стылізацыю пад дакументальныя здымкі. Падраздзяленне белагвардзейцаў адстрэльваецца да апошняга патрона. Потым кідае зброю. І жураўліным клінам адыходзіць у небыццё… Ведаеце, што мне ў вас падабаецца? Як вы робіце гэта. Я не сентыментальная жанчына, але і ў мяне слёзы наварочваюцца…
Рэжысёр (іранічна): Гэта называецца талентам.
Нам. Міністра (не слухаючы): Колер хочацца памяняць. Мне. З такой загартоўкай! А тысячы, мільёны гледачоў?  А з гісторыяй як загадаеце быць? Кожны раз перапісваць? У залежнасці ад таго, калі і як прыйдзе да нас новы талент?
Рэжысёр: Не часта прыходзіць. Асабліва ў апошні час.
Нам. Міністра. У самы час засмуціцца. І не толькі таму, што рэдка. Талент увогуле - штучны тавар. Засмуціцца тым, што берагчы яго не ўмееце.
Рэжысёр: Вы абвінавачваеце…
Нам. Міністра: Канстатую. Ваша няўменнне працаваць з таленавітымі людзьмі. Пераконваць. Рабіць іх аднадумцамі. Зацікаўліваць і нават матэрыяльна. Для гэтага таксама патрэбен талент. І сіла духа яго аддаваць. У выглядзе ідэй. Парад. Пажаданняў. І не чакаць, што імя тваё з’явіцца ў цітрах, што хтосьці падзякуе. За працу і натхненне.
Рэжысёр: Натхненне мастака і натхненне канцэлярыста – розныя рэчы.
Нам. Міністра: Так… Але нават канцэлярскую спраўку пра фільм, прысвечаны працаўнікам вёскі, не трэба пачынаць назваю: “Ішла карова на базар”. Напэўна, вы яе склалі на скорую руку, таму яна і выклікае вызначаныя асацыяцыі. А дадатковыя асацыяцыі і нечакана зроблены вывад – заўсёды побач.
Асістэнт: Я так разумею, што гаворка ідзе ўжо пра маю апошнюю карціну?
Нам. Міністра: Правільна рузумееце.
Асістэнт: І якія ж дадатковыя асацыяцыі яна ў вас выклікае?
Нам. Міністра: Пра гэта я і хачу сказаць.
Рэжысёр: Як прафісеянал у вобласці….
Нам. Міністра: Сацыяльнай псіхалогіі?… Палітыкі?
Асістэнт: Мне ўсё-такі хацелася б бліжэй да кіно, да майго фільма.
Нам. Міністра: А ў кіно больш за ўсё палітыкі.
Асістэнт: Не думаю.
Нам. Міністра: Думаеце. Яшчэ толькі палец прыклалі да кнопкі кінакамеры – а ўжо падумалі, зрабілі выбар. Што здымаць? Для чаго? Для каго? На чые сімпатыі разлічваць?
Асістэнт: Я ні пра што такое не думаў. Я націскаў кнопку.
Нам. Міністра: Хлусня!
Асістэнт: Падманвае той, хто чагосьці баіцца. А мне баяцца няма чаго.
Нам. Міністра: Не будзем разглядаць гэты бок справы… А што тычыцца нашай размовы – экран пакажа, як гаворыць старшыня сцэнарнай калегіі. Паглядзім яшчэ раз.
Рэжысёр (здымае трубку): Прашу экран.
(фанаграма фільма)
“Ён мігцеў над намі. Нібыта маленькая дробачка святла, што адлюстравалася ў нашых душах. Я ўпершыню зразумеў тады слова: “зорны час”. Мы былі першымі з людзей, якім пашчасціла зняць гэта на плёнку. Але ж хіба галоўнае гэта? Галоўнае ў тым, што перазвон усіх зхорных гадзіннікаў хай не на доўга, а ўсяго на імгненне – але зліўся з музыкай нашых сэрцаў”
(музыка)
Нам. Міністра: Ну, вось. А вы гаворыце ні пра што не думалі, калі націскалі кнопку кінакамеры. Думалі. Пра тое, каб быць першымі. Першым заявіць. Пра што? Пра адкрыццё? Няма ніякага адкрыцця! Ёсць дапушчэнне. Прыкідка. І вялізарнае жаданне паказаць сябе. Вось ён – я! Я – ўбачыў! Я – зняў! Я – паказаў! Першы -я! Я, я, я!!!
Рэжысёр: Натуральнае жаданне кожнага мастака. Быць першым. Другога не помняць. Спасылаюцца заўсёды на першага.
Нам. Міністра: Герастрат таксама быў першым.
Рэжысёр: Мы не пра злачынцаў…
Нам. Міністра: Мы як раз і робім злачынства.
Рэжысёр: Што?
Нам. Міністра: Не трэба на мяне так глядзець. Я прывыкла ўзважваць словы, перад тым як сказаць.
Рэжысёр: Але ісціна канкрэтна.
Нам. Міністра: Вы канкрэтна, экранам хочаце даказаць існаванне таго, чаму мы не можам даць тлумачэння, што мы не ў сілах зразумець?
Асістэнт: Менавіта так.
Нам. Міністра: А пра вынікі вы думалі? Што з гэтага выйдзе?
Асістэнт: Што з таго выйдзе – гэта ўжо справа іншай канторы. Кампетэнтнай.
Нам. Міністра: Ведаяце, гэта не зусім чэсна: адным наварочаць, другім разграбаць.
Асістэнт: А што ў гэтым нячэснага? Мы не закрываем вочы, не хаваемся ад праўды. Заклікаем да роздуму.
Нам. Міністра: Да роздуму, што ёсць звышчалавечыя сілы. І чалавек на зямлі не гаспадар. І што б ён не рабіў – заўсёды над ім будзе навісаць магчымасць умяшання гэтых сіл.
Асістэнт: І што з гэтага?
Нам. Міністра: Ламаецца стэрэатып быцця. Вам вядома, што гэта такое? Крок да анархіі. Да руйнаванння традыцый. Усяго, на чым трымаецца стабільнасць у дзяржаве. Стабільнасці мы не заўважаем, пакуль яна ёсць. Але без яе жыццё ператвараецца ў кашмар. Галодны і крывавы.
Рэжысёр: А вы не перабольшваеце?
Нам. Міністра: Вы… Вынішчэнне традыцыі жывяць парасткі бунта. Усёдазволенасць спараджае незадаволенасць. Вы бачылі калі-небудзь бунт?
Асістэнт: Дзе мы маглі яго бачыць?
Нам. Міністра: Ёсць такія кіназдымкі.
Асістэнт: Нам іх не паказвалі.
Нам. Міністра: Нам паказвалі. Відовішча не для слабых духам. За анархіяй – кроў. Далей тлумачыць?
Асістэнт: Не трэба.
Нам. Міністра: А вы кажаце – паза палітыкай.
Рэжысёр: Не клапаціцеся так пра стабільнасць. Яна ў нас не сірата. Навошта ёй абаронцы-валанцёры? Яе ў нас спецыялісты аберагаюць. І арсеналы ў іх адпаведныя. Спецсродкі, спецхраны, спецпрапускнікі, спецпрагляды… Ножніцы вялікія, для таго, каб канцоўку фільма адрэзаць – з белагвардзейскім эпізодам.
Нам. Міністра: Што датычыць ножніцаў – ніхто нічога не рэзаў.
Рэжысёр: Не рэзалі – значыць, паклалі на паліцу ў адзіным экзэмпляры без тыражаванння. Каб потым змыць на серабро.
Нам. Міністра: І серабро дзяржаве патрэбна.
Рэжысёр: Якая знясільваючая праца “сія” – так пра дзяржаву клапаціцца.
Нам. Міністра: І не заўсёды ўдзячная.
Рэжысёр: Вось-вось. Людзі ўвогуле няўдзячныя. Хвалюешся, ночы не спіш, адважваеш прызначаную ім пайку праўды-маткі. Ды не прыблізна, на вочка. А дакладна. Як у аптэцы. Не давядзі, Госпадзе, памыліцца, крыху болей адпусціць. Ды штосьці не цэняць у нас сапраўдных падзьвіжнікаў гірак і вагаў.
Нам. Міністра: Сябе вы да такіх не адносіце.
Рэжысёр: Чаго? Прылежны з самых прылежных. Дваццаць пяць гадоў бузупыннага стажу.
Нам. Міністра: А цяпер што – пад выпраменьванне патрапілі?
Рэжысёр: Патрапіў.
Нам. Міністра: Таго экраннага цуда?
Рэжысёр: Так, цуда.
Нам. Міністра: Ну вось, а хацелі карціну ў масавы пракат.
Рыжысёр: Хацеў, каб на цуд, на нашу карціну мелі права ўсе. Каб яно зрабіла нас лепшымі, дабрэйшымі. Хоць крышачку. Мы з аўтарам аднаго хацелі. Я ўпэўнены ў гэтым!
Нам. Міністра: Так, так… Як вы там казалі? Ісціна канкрэтна? Канкрэтныя і мае дзеянні. Эпізод выключыць. Выключыць з тэматычнага плана наступнага года пастаноўку трэццяй краціны нашага паважанага аўтара.
Асістэнт: Але ж я…
Нам. Міністра: О, пераход да гэтага займенніка мне больш па густу. А то ўсё “мы” ды “мы”…
Асістэнт: У мяне ёсць прапанова… варыянт… уласна…
Рэжысёр: Які варыянт?
Асістэнт: Ну, уласна, версія…
Нам. Міністра: Вы можаце акрэслена, выразна растлумачыць?
Асістэнт: Я зрабіў у фільме мантажныя стыкі, якія дазваляюць бясшкодна вярнуцца да першапачатковай задумы. Эпізод з неапазнаным об’ектам скасаваць. Некалькі скарачэнняў. Новы фінал. Дыктарскі тэкст амаль не патрабуе перапрацоўкі.
Рэжысёр: Прадбачліва…
Асістэнт: Няма неабходнасці ў дадатковых кансультацыях.
Нам. Міністра: Калі вы пакажаце новы варыянт? Час не чакае. Яго няма.
Асістэнт: Зараз!
Нам. Міністра: Нечаканая заява.
Асістэнт: Там у ленце ёсць праклеечкі…
Рэжысёр: А я яшчэ здзіўляўся – для чаго яны?
Асістэнт: Гэта месца скарачэнняў. А ў канцы, пасля, ракорда, новы фінал.
Рэжысёр: Брава!
Нам. Міністра: Ну вось… А гавораць – молада-зелена.
Рэжысёр: Палку вагаўшчыкоў прыбыло…
Нам. Міністра: Не трэба каментарыяў… і дапамогі вашай… не трэба! Глядзім другі варыянт. Фінальны.
Асістэнт: Праекцыя! Дайце трэцюю частку пасля ракорда.
(кладзе трубку, гучыць фанаграма)
“Мы прыслухаліся да цішыні. Ні адзінага сполаху. Ні адзінага нетутэйшага гуку. Толькі нейкая птушка спявала ў кустах каля дарогі, ды цвыркаталі конікі. Мы выпілі па глытку сцюдзёнай вады з гаманлівага ручая і прыслухаліся зноў. Не было месца ў гэтым сонечным, ясным царстве прыроды ніякім таямнічым галасам і ўвогуле нічому звышнатуральнаму, незямному. Тут спасярод разнатраўя лясной паляны, мы адчулі сілу простай ісціны: чалавек – адзіны гаспадар на сваёй Зямлі і гаспадар свайго лёсу. І гэта галоўнае
(фанаграма фільма пераходзіць у музыку)


Рецензии