Мишень
пераклад з укараінскай Анатоля Кудласевіча.
М і ш э н ь
(радыёп’еса)
Дзеючыя асобыя
Ён.
Яна.
Першы голас па телефону.
Другі голас па телефону.
* * *
Яна: Табе заварыць гарбаты?
Ён: Звары кавы. Два кубкі. Моцнай і з водарам.
Яна: Мы забыліся? Мы болей не п’ем кавы.
Ён: Вось і на. А я сёння купіў пакецік. Сапраўдны “мокко”.
Яна: Табе ж нельга!
Ён: Я ведаў, што ты прыйдзеш.
Яна: Я кахаю цябе.
Ён: Я – таксама. Апошняе каханне немаладога мужчыны. Што можа быць больш забаўным?
Яна: Чайнік закіпеў. Твой настой зёлак…
Ён. І ўсё ж згатуй сабе каву. Я буду сядзець побач і ўдыхаць гаркаваты пах. Ці шмат патрэбны ў гэтым свеце для шчасця?
Яна: Як тваё сэрца.
Ён: Маё сэрца? Не ведаю. Не ведаю, ці маё яно… Разтэрміноўка за аперацыю яшчэ не выплачана. І потым, ізатопную батарэю праз дзесяць гадоў трэба будзе замяніць… Нічога не адучваю там, дзўе прыладзілі гэтую машыну. Уяўляеш, зусім нічога. Здаецца, я стаў безсардэчным чалавекам, Марыя.
Яна: Ты?
Ён: Ну, так, гэта матор. Усяго наўсяго – помпа. Праўда, так лепш, чым чужое. Ніякіх праблем з атаржэннем тканак. І потым – жахліва даношваць чужыя рэчы. Капялюшы, чаравікі, сэрцы… А раптам у ім засталася б кропелька чыёй-небудзь любові? Да кагосьці іншага, каго я не ведаю. Я не хачу нікога любіць, акрамя цябе.
(званок па тэлефону)
Яна: Телефон.
Ён: Алё!
Голас: Спадар, Орвік?
Ён: Так, гэта я.
Голас: Слухайце нас уважліва. І не кідайце трубку. Нават калі вам не спадабаецца размова. Перш за ўсё - папрасіце вашу жанчыну выйсці.
Ён: Што за жырты?
Голас: Мы не жартуем, Орвік! Не спадзявайцеся. Зрэшты, калі вы хочаце яе напужаць………..
Ён: Ой!……….
………………………………………………………………………………………….
Голас: Успомнілі? Успомнілі, што такое арытмія?
Ён: Мары, ідзі падсмаж парачку тостаў.
Яна: Адну хвіліначку. Я зараз.
Ён: Я адзін. Што вам трэба?
Голас: Рэзоннае пытанне. Але спачатку зразумейце, што мы ўмеем.
Ён: ……..ад…..адпусці….це….
Голас: Усё ў парадку?
Ён: Паганцы!
Голас: У ваша выключнае кардыялагічнае прыстасаванне ўманціраваны маленькі, зусім не прадугледжаны канструкцыяй элемент. Ён дазваляе кіраваць функцыямі пратэза на дыстанцыі. Перада мною дзве кнопкі. Адна – “пуск”. Другая – “паўза”. Калі націснуць на “паўзу” і патрымаць кры-ы-ху……………..
………………………………………………………………………………………….
Ён: Не трэ-ба-а……. Не…..
Голас: Вось цяпер вы ўсё зразумелі, Орвік! Як след зразумелі.
Яна: Тосты, любы!
Ён: Мары, пастаў на стол… Гэта я не вам.
Голас: Мы перазвонім пазней. Раю нікуды не выходзіць. Будзьце здаровы. (кароткія гудкі)
Яна: Што з табою? Ты змяніўся з твару! Зараз! Дзе ж твае лекі? Зараз урача выклічу!
Ён: Якія лекі, малыш? Які ўрач? Хіба што слесар ці электрык. На благі канец – механік з гаража.
Яна: Жартуеш… Паглядзі на сябе.
Ён: Люстэркі хлусяць. Напраўду, Марышка, усё добра. Вось толькі правесці цябе не магу. Ты ўжо прабач.
Яна: Я пабуду з табой.
Ён: Ідзі, ідзі… Не дай Бог, муж здагадаецца. Не зразумее твайго рамана са стараватым інвалідам.
Яна: Не гавары так болей. Я яшчэ прыйду сёння.
Ён: Дзверы будуць расчынены насцеж. Цалую.
(звоніць тэлефон)
Голас: Орвік, вы адзін?
Ён: Са мною пяць паліцэйскіх. Трое ў ванным пакоі, двое ў прыбіральні.
Голас: Мы сочым за домам. І ў нас дрэнна з пачуццём гумару.
Ён: Магу пазычыць.
Голас: Ён вам яшчэ спатрэбіцца.
Ён: Што вам трэба? Грошай? У мяне няма нічога – адны даўгі.
Голас: Мы не бандыты, Орвік! І не забойцы. Паверце, толькі выключныя абставіны змушаюць нас дзейнічаць жорстка. Каб пазбавіць ад пакут тысячы невінаватых – старых, жанчын і дзяцей – іншы раз трэба прычыняць боль.
Ён: Як гэта люба з вашага боку, як сардэчна. Шкада, што я яшчэ не дзядок. Ці вы не над усімі старынмі ўзялі шэфства?
Голас: У нас мала часу.
Ён: А я тут пры чым?
Голас: Нам патрэбен дакумент.
Ён: Дакумент?
Голас: Так.
Ён: Што за дакумент такі?
Голас: Той самы.
Ён: Вы што з глузду з’ехалі?
Голас: Хопіць крыўляцца. Існавала пяць копій. Чатыры былі знішчаны разам з арыгіналам. Пятая прапала. Яна - у вас.
Ён: У мяне? Я не збіраю макулатуру!
Голас: Орвік, не выпрабоўвайце нашу цярплівасць. Цана гэтай паперы – многія жыцці. Разумееце?
Ён: Не разумею. Я нічога не разумею!
Голас: Вы прысвоілі яе за тыдзень да аперацыі. Мы не хацелі прыспешваць падзеі. Але на днях аб прасочванні сакрэтных звестак даведаліся на самым версе. Кола закруцілася, зразумела?
Ён: Ну і няхай сабе круціцца! Я тут да чаго?
Голас: Вельмі неразумны адказ. Ці можна шкадаваць такога ўпартага?
……………………………………………………………………………………..
Голас: Чаму трашчыць трубка?
Ён: Я… Скінуў тэлефон. Калі падаў – пацягнуў шнур… Напэўна кантакт парушыўся.
Голас: У наступны раз, перад тым як падаць, акуратна пакладзіце трубку на стол. Урэшце рэшт, ад гэтага залежыць ваша жыццё, а не маё. Так… Жанчына вяртаецца. Выстаўце яе пад любой зручнай зачэпкай. А размову мы потым прадоўжым. Падумайце пакуль ёсць час.
(кароткія гудкі)
Яна: Я прынесла вітаміны.
Ён: Марыя, калі ласка, пакінь мяне!
Яна: Штосьці здарылася?
Ён: Не… Не! Мне трэба пабыць аднаму.
Яна: Тосты ахалодалі… Я баюся за цябе. Што адбываецца? Скажы мне?
Ён: Нічога. Нічога, Мары! Табе трэба пакінуць мяне. Трэба сыйсці адсюль. У мяне неадкладная справа.
Яна: Тваё сэрца…
Ён: Я не суну нос у твае сардэчныя справы! З кім і калі ты мужу настаўляеш рогі, не ўлічваючы мяне – гэта не мая справа! І ты, ты таксама не лезь…
Яна: Ты пужаеш мяне! Ты нібыта… Нібыта… Такі, як тады, да аперацыі, калі не было ніякага спадзявання. Вочы, голас…
Ён: Мары. Даруй мне. Калі ласка, прабач. Ты адпрасілася з працы?
Яна: Так. На ўвесь дзень.
Ён: Купі малака. Пастэрызаванага, у папяровых пакетах.
Яна: Малака? Добра.
Ён: Два літры. Ведаеш, ёсць такая крама на скрыжаванні праспекта і Кляновай алеі. Там яно заўсёды свежае, і пахне зёлкамі.
Яна: Не замыкай дзверы. Я папярэджу суседку, няхай заглядвае, калі што…
Ён: Добра-добра, ідзі хутчэй! Перапынак на абед пачынаецца. (званок)
Голас: Спадар, Орвік?
Ён: А вы думалі – кітайскі імператар?
Голас: Час не чакае. Дакумент ні ў якім разе не павінен знікнуць за мяжой. Вы ўсё роўна не паспееце адшукаць пакупніка. Не гуляйце ў чужыя брудныя гульні. Аддайце паперу нам. І жывіце з чыстым сумленнем.
Ён: Няма ў мяне ніякай паперы! Яе няма! Паслухайце, я не падманваю!
Голас: Жменя бяздарных палітыканаў вядзе народ у бездань. Патайной сцежкай, ні з кім не раячыся. Што ў вас з імі агульнага? Яшчэ не позна ўсё змяніць! Яшчэ ніхто не палюе за дакументам, акрамя контразведкі і нас, сапраўдных патрыётаў.
Ён: Гэта памылка… Я не вінаваты! За што?! Не……… ну…… в…… Адкуль мне ведаць?
Голас: Тады бывайце. Няхай вам даруе Бог. І няхай супакоіць вашу грэшную душу. Калі яна ў вас ёсць. Зрэшты, вам лепш бачна, тры інфаркты……………
……………………………………………………………………………………….
Голас: Ну, што? Ажылі? Цікава, як гэта было? Гавораць, калі сэрца спыняецца, яно не баліць. Прапускае адзін удар, другі, трэцці… Вочы засцілае бялізной. Ніякай упэўненнасці, што яно зноў здрыганецца і запрацуе.
Ён: Так.
Голас: І няікага жаху. Толькі спадзяванне.
Ён: Усё так.
Голас: Цікава – што вы рабілі? Там, па той бок?
Ён: Прыйдзе час – даведаяцеся.
Голас: Так, безумоўна даведаюся. Паслухайце, а навошта вам прыспешваць свой час? Вам надакучыла жыццё?
Ён: Я…… Я бы аддаў…… Усё б аддаў……. Усё. Што вам трэба, усё. Будзьце ўпэўнены. Не магу больш……. Паміраць. Падумайце. Падумайце самі, прыкіньце. У чым вы памыліліся? У мяне няма ніякіх сакрэтных папер. Я звычайны эканаміст. Працую на фабрыцы цацак.
Голас: Так… Здаецца, я вам веру. Памылка? Не можа быць. Значыць, вы проста не канец ланцужка. Толькі адно звяно. Хтосьці з вашых блізкіх? Родных, сяброў, знаёмых… Дапамажыце зразумець – хто? Ваша дама ідзе. Разбярыцеся з ёй! Не прымушайце нас гэта рабіць.
(кароткія гудкі)
Яна: Вось і я. Тваё малако…
Ён: Што?! Якое яшчэ малако?! Пастаў ў халадзільнік.
Яна: Прабач, калі што не так.
Ён: Усё так. Не, не налівай. Мне не хочацца піць.
Яна: У цябе поўны халадзільнік малочных прадуктаў. Паслухай…
Ён: Не, гэта ты паслухай! Карова! Я не кахаю цябе! Забірай усё! Свае пакаёўкі, сваю перакасавураную ўсмешку, свой адвіслы азадак… Забірай і выбірайся прэч! Да свайго мужа. Хопіць паказваць сябе студэнткай, якая закахалася ў прафесара. Прэч! Вон!
Яна: Орвік!
Ён: А вечарам я пазваню твайму раганосцу с раскажу яму, як ты ноччу храпеш. І як у цябе раніцай смярдзіць з рота. Ён ужо і забыўся пра гэта ў сваіх ваяжах, мылагандляр няшчасны! Псік, кажу, прэч з вачэй!
Яна пайшла. Паверыла… Я ж кахаю яе…
(званок)
Голас: Нам не падабаецца яе настойлівасць. Яна зараз стаіць непадалёку ад дома і ўважліва ўглядаецца на вокны вашай кватэры.
Ён: Марыя…
Голас: Дык вось, Орвік! Вашы меркаванні?
Ён: Не ведаю… Не ведаю, хто гэта можа быць. Я баюся. Баюся гэтай халоднай пустэчы ў грудзях. Калі застаецца толькі цішыня і цені… Я буду думаць.
Голас: Добра. У вас ёсць гадзіна часу.
Ён: Дзве! Паўтары, калі ласка, ну, хаця б………………………………………..
……………………………………………………………………………………….
Ён: Пашкадуйце…. Пашкадуйце…. Малю вас……У свеце…….. так страшна…. Так пуста, калі мяне няма. За што? За што вы мяне? Я ўспамінаў, я два разы страчваў прытомнасць. Не ведаю, чаго вы хочаце…. Забіце адразу!
Голас: Не выдумляйце.
Ён: Маё сэрца…
Голас: Мы вас не чапалі. Паўтары гадзіны. Нават больш, чым абяцалі.
Ён: У мяне і зараз перабоі.
Голас: Не можа быць. Прыкладзіце трубку да грудзей… Так, сапраўды збой рытма. Але наша аппаратура была выключана. Пачакайце, Орвік! Я параюся са спецыялістам… Магчыма, ваш пратэз барахліць… Не, пратэз відавочна не зламаны. Але мы фіксуем нейкія дзіўныя сігналы. Памехі, быццам бы ад наводкі буйнай радыёстанцыі. Зараз пераключымся на іншую хвалю.
Ён: Хутчэй!… Уф!
Голас: Цяпер парадак?
Ён: Адпусціла.
Голас: Невялікі тэхнічны збой. Ну што, надумалі?
Ён: Я не магу ўцяміць.
Голас: Давайце заладом. Бацькі?
Ён: Памерлі.
Голас: Сябры?
Ён: Не абзавёўся.
Голас: Дрэнна, вельмі дрэнна. Сям’я, дзеці?
Ён: З жонкай у разводзе. Дзесяць гадоў не бычыліся.
Голас: Адпадае. Сваякі?
Ён: Брат стрыечны, ён - паліцэйскі.
Голас: Таксама міма. Думайце, Орвік, думайце. Збярыцеся. Знаёмыя, саслужыўцы, іх сваякі…
Ён: Калі я не ўспомню?
Голас: Тады вам канец.
Ён: Тады не цягніце, не мучайце мяне.
Голас: Не хвалюйцеся. Давайце спачатку. Колькі гадоў вашаму брату?
Ён: Трыццаць пяць. Ён цудоўны, добры, ён ніколі…
Голас: У якім участку служыць?
Ён: Не ведаю.
Голас: Што?! Ніколі не былі ў яго на рабоце?
Ён: Не. Ён афіцэр, часта ў камандзіроўках. Грузы суправаджае, пошту.
Голас: Фельдьегерскае служба дэпартамента ўнутраных спраў. Зразумела. Адрас брата, калі ласка!
Ён: Вы заб’яце яго?!
Голас: Адрас брата, хутка!
Ён: Не! Не…………………
…………………………………………………………………………………..
Ён: Б…… Бульвар Волі. Дом шэсць. Што… Вы хто?
Голас: Наша цэль – агульнае дабро. Усё. Да наступнай сувязі. Хаця… Не, пачакайце. Пачакайце. Ваша сяброўка…
Ён: Яна бухгалтар. Звычайны бухгалтар. Я выкладаў на курсах, разумееце, яна вучылася…
Голас: Нашы людзі згубілі яе ў метро. На курсах бахгалтараў не вучаць уцякаць ад хвастоў, ці не так?
Ён: У метро і я страчваў яе два разы. Там шмат людзей.
Голас: Яе адрас нам таксама патрэбен.
Ён: Вы параноік!
Голас: Нам патрэбен адрас вашай жанчыны.
Ён: Мары не аддам! Я ўжо аддаў вам брата……..
………………………………………………………………………
Ён: Не!…….. Не!!……… Не!!!………
…………………………………………………………………….
Ён: Вуліца Адпачынку, дом 4, кватэра 7.
Голас: Мы яшчэ пазвонім вам, Орвік. Калі раптам з братам узнікнуць складанасці, абавязкова пазвонім.
(кароткія гудкі)
Ён: Мырыя… Я цябе выдаў. Я выдаў брата. Прабач. Даруйце мне, калі можаце. Колькі разоў пытаўся я ў сябе ў маладосці: навошта, навошта мне гэтае пустое, марнае жыццё? А цяпер чапляюся за яго як дзядоўнік. Зараз завару кавы. Пастаўлю два кубкі на стол. Буду думаць пра вас. Успамінаць пра вас. Буду чакаць, пакуль мне пазвоняць і скажуць: “Вас больш няма” Няма! Зараз, зараз…
Ён: (круціць тэлефонны дыск) Уф! Слава Богу! (ідзе выклік, нехта здымае трубку) Так… Алё! Паклічце, калі ласка, да тэлефона Марыю. Хто гаворыць? Не важна хто, сябар гаворыць. Ёй не трэба сёння быць дома! Паслухайце, вельмі прашу вас, папярэдзьце… Дубіна! Усё!
(звоніць тэлефон)
Голас-2: Алё! Спадар, Орвік?
Ён: Гэта зноў вы?
Голас-2: Гэта корпус дзяржаўнай бяспекі. Упраўленне контразведкі.
Ён: Контразведка?
Голас-2: Не турбуйцеся, мы ў курсе вашых праблем.
Ён: Я… Маё сэрца…
Голас-2: Урач, які паставіў у ваша сэрца жучок, арыштаваны і даў паказанні. Мы цалкам кантралюем сітуцацыю.
Ён: Хто? Хто яны?
Голас-2: Дылетанты.
Ён: Яны заб’юць мяне.
Голас-2: Не змогуць. Усе імпульсы, якія выпраменьваюцца іх перадатчыкам, глушацца нашай радыёстанцыяй. Нам толькі што ўдалося натрапіць на хвалю іхняй частаты – галоўную і запасную.
Ён: Мой брат… І Марыя! Ім пагражае бяда.
Голас-2: Вашы размовы са злачынцамі перахоплены. Пра брата і жанчыну мы паклапоцімся. За вашым домам таксама назіраем. Не турбуйцеся.
Ён: Вы ўратавалі мяне… Дзякуй!
Голас-2: Хочаце нам дапамагчы?
Ён: Чым магу.
Голас-2: Калі яшчэ раз вам пазвоняць, размаўляйце з імі як мага болей.
Ён: Добра. Абавязкова.
(званок)
Голас-1: Спадар, Орвік?
Ён: Так, Орвік.
Голас-1: Вы сказалі нам праўду. Але вашага брата няма дома.
Ён: Няма дома?
Голас: Мы не забойцы. І вашым блізкім нічога не пагражае. Вам мы таксама не хочам зла. Скажыце, дзе ён можа быць? Дзе звычайна праводзіць выхадныя.
Ён: Зараз… Па-першае, калі ён не паехаў у… Дайце ўспомніць…
Голас: Мы перазвонім.
Ён: Пачакайце. Я хачу паведаміць вам нешта вельмі важнае. Здаецца, я ведаю, дзе ён можа хаваць…
Голас: Чорт! Страляй! Райдэр, страляй!
……………………………………………………………………………
Голас-2: Алё! Гэта контразведка. Алё?! Алё! Вы чуеце нас? Усё ў норме?
Ён: Амаль…
Голас-2: Прыкладзіце трубку да грудзей… Усё нармальна. Злачынцы абясшкоджаны. Уся апаратару ў нашых руках.
Ён: Я дрэнна сябе адчуваю.
Голас-2: Толькі што іх перадатчык паслаў каманду вашаму сэрцу спыніцца.
Ён: Што?!
Голас-2: Мы заглушылі сігнал.
Ён: Вы ўратавалі мяне.
Голас-2: Гэта наша прафесія.
Ён: Хто яны былі.
Голас-2: Непрафесіяналы. Спецыялісты працуюць зусім іначай.
Ён: Я… Магу чым-небудзь аддзякаваць вас?
Голас-2: Кладзіцеся спаць. Зараз вам неабходны адпачынак.
Ён: З-за чаго ўсё гэта пачалося? Чаго яны дабіваліся?
Голас-2: Забудзьце пра ўсё. Усё скончана, мой дарагі сябар. Раніцай мы сустрэнемся з вамі з прычыны некаторых фармальнасцяў.
Ён: Пачакайце…
Голас-2: Так.
Ён: Скажыце мне як вас завуць. Я… Буду маліцца за вас.
Голас-2: Памаліцеся за ўсіх, хто рызыкуе сабой дзеля ўратавання бліжняга. Дабранач, спадар Орвік.
Ён: Добрай ночы.
* * *
Яна: Алё, Орвік?
Ён: Марыя!
Яна: Муж сказаў, што званіў нейкі мужчына. Я адразу зразумела, што гэта ты.
Ён: Як ты, Марыя?
Яна: Ты як?
Ён: Са мной усё добра. Слухай, Марыя, я зразумеў… У свеце не можа існаваць толькі адно зло. Гэта закон быцця – зло абавязкова ўраўнаважваецца дабром. Чалавек – як зярнятка, якое трапляе ў жорны абставін. Але ёсць сілы, здольныя прыпыніць жорны абставін і ўратаваць. Не пытайся ў мяне нічога. Я, здаецца, вельмі змяніўся… Я кахаю цябе, Марыя.
Яна: Я цябе таксама кахаю.
Ён: Добрай ночы табе. Цалую.
* * *
Голас-2: Вітаем вас, спадар Орвік! Прабачце, што разбудзілі сярод ночы. Вас зноў турбуе контразведка.
Ён: Што вы, што вы. Я рады! Гэта ж я з вамі нядаўна размаўляў?
Голас-2: Няважна. Важна іншае… Мы расследуем дзяржаўнае злачынства. Копія сакрэтнага дакумента надзвычайнай важнасці аказалася ў руках пабочнай асобы.
Ён: Так, разумею вас.
Голас-2: Па агентурным дадзеным, гэты чалавек насіў прозвішча Орзік, ці Орвід… І доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў кардыёлагічным цэнтры. Гэтым умовам адпавядала тры чалавекі. І мы ўзялі іх пад нагляд.
Ён: І я – адзін з іх.
Голас-2: Наша падазрэнне ўпала не на вас. Але адначасова з намі пошук копіі пачалі прадстаўнікі злачыннага свету. Яны не праявілі да падазраваемага ніякай цікавасці. Аб’ектам іх апрацоўкі сталі чамусьці вы.
Ён: І тады мяне… Ну, зразумела.
Голас-2: Калі злачынцы перайшлі да рашучых дзеянняў, яны былі абсясшкоджаны. Але, як мы толькі што даведаліся, наш галоўны падазраваемы па справе – знік. Верагодна, яго выкралі. Тая ж самая арганізацыя.
Ён: Яны ж зразумелі: я тут ні пры чым!
Голас-2: Выкраданне, магчыма, было зроблена яшчэ да пачатку тэлефонных кантактаў з вамі.
Ён: Ну і што?
Голас-2: А тое, што гульня, у якой вы прымалі ўдзел, была ўсяго прыкрыццём для экстрэмістаў. Манеўрам, які адцягнуў увагу.
Ён: Нічога сабе манеўры. Не ведаю, як для каго – а для мяне гэта не было гульнёй.
Голас-2: Ці так?
Ён: Вы што, смяіцёся? Я ледзь не памёр.
Голас-2: Гэтыя людзі не вельмі шануюць чужое жыццё. Сваё, дарэчы, таксама.
Ён: Але ж я сваё шаную.
Голас-2: Нам гэта вядома. Вы не фанатык. Таму мы і звяртаемся да вас за дапамогай. Раскажыце ўсё, што вы ведаеце пра арганізацыю “Правы фронт”.
Ён: Нічога не ведаю пра такую арганізацыю. Упершыню чую. Давайце пагаворым заўтра. У прысутнасці адваката і, калі можна, урача.
Голас-2: Орвік, час не чакае. Як яны вайшлі на вас? Што абяцалі? Раскажыце ўсё без падману, шчыры і сумленна, і мы не станем узбуджаць справу.
Ён: Вы што, ашалелі?
Голас-2: З вашай дапамогай жменька адшчапенцаў завалодала дзяржаўнай тайнай! Яны штурхнулі краіну ў бездань. Дапамажыце нам, пакуль не позна, прыпыніць зло.
Ён: А ідзіце вы ўсё к чорту! А-а-а…………………………………………………
…………………………………………………………………………………………
Голас-2: Мы супраць такіх метадаў, але выбару няма. Напружце памяць.
Ён: Вы… Вы…
Голас-2: Хто завербаваў вас? Хто вамі кіраваў? Як падтрымлівалася сувязь з астатнімі? Алё, вы чуеце? Вы аршытаваны, Орвік! Не рабіце глупства, і не спрабуйце ўцякчы ад нас! Нас цікавяць імёны ўдзельнікаў акцыі, іх псеўданімы, адрасы, яўкі… І галоўнае, самае галоўнае: у каго цяпер дакумент? Ну! Ну?!!…..
…………………………………………………………………………………………
Ён: А-а-а!……………………………………………………………………………..
…………………………………………………………………………………………
(музыка)
Свидетельство о публикации №209122900233