Маланка

Ілья Хаменка і Уладзімр Фаменка,
пераклад на беларускую мову
Анатоля Кудласевіча.

М А Л А Н К А
(радыёп’еса)

ДЕЮЧЫЯ АСОБЫ:
Прадстаўнік фірмы.
Капітан.
Выпрабавальнік.
Голас.


Голас: Калі верыць песіместычным прагнозам эколагаў, у сярэдзіне 21-га стагоддзя энергітычныя рэсурсы Зямлі будуць вычарпаны. Перад чалавецтвам паўстане неабходнасць каланізацыі іншых планетных сістэм сонечнай сістэмы. Цяжка нават уявіць, якія тэхналогіі спатрэбяцца для скарэння мёртвых, варожых самому паняццю “жыцця” сусветаў. Зразумела толькі, што тэхніка, створаная для гэтага, сваёю магутнасцю будзе параўнальнаю з сіламі прыроды, або нават пераўзыходзіць іх. З кожным днём будзе нарастаць адчуванне адчужэння чалавека ад таго асяродку, які спарадзіў яго. І магчыма – надыйдзе дзень, калі штучныя стварэнні чалавечага разуму перастануць падпародкоўвацца сваім творцам, гэтаксама як непадуладны сёння чалавеку прыродныя стыхіі і катастрофы.
(гукавы пераход)
(Ледзь чутныя крокі. Яны набліжаюцца. Ужо зусім побач. Адчыняюцца дзверы)
Капітан: Добры дзень!
Прадстаўнік фірмы: Прывітанне. Рады бачыць вас. Я - кіраўнік эксперыментальнага цэнтру кампаніі па вытворчасці спецыяльнага прыстасавання…
Капітан: Так, я пазнаў. Гэта ж ваш голас запісаны на маім персанальным камунікатары.
(Клацае тумблер. Гук падобны да перамотвання магнітафоннай стужку. Зноў гучыць голас прадстаўніка фірмы. Але адчуваецца, што гэта не запіс)
“Фірма “Спеціал еквіпмент продакшен” запрашае камандзіра семнадцатай касмічнай экспедыцыі ўзяць удзел у выпрабаванні новага скафандра. Калі не пярэчыце – аэракар чакаціме вас а дзевятай гадзіне, паветраны паркінг нумар…” (запіс адключаецца)
Капітан: Прабачце, але ў мяне мала часу. Усяго толькі хвілін сорак. Прадстартавая падрыхтоўка, трэкаванне за жорсткім графікам…
Прадстаўнік: Разумею. У лабараторным корпусе нас ужо чакаюць. Прашу.
(крокі, адчыняюцца і зачыняюцца дзверы)
Прадстаўнік: Вы ўпершыню ў нашым цэнтры?
Капітан: Так, першы раз тут.
Прадстаўнік: Палігоны, лабараторыіі – усё знаходзіцца пад зямлёю. Гіпербарычы, блокі, тэрмакамеры. Найвышэйшыя ціскі, найніжэйшыя тэмпературы. Нішто на паверхні не вытрымлівае такіх напруг. Намагаемся змадэляваць усе перагрузкі, якія толькі магчымы.
Капітан: Ёсць шмат цудоўнага на свеце, друг Горацыо,
       Што і не снілася тутэйшым мудраццам.
Прадстаўнік: Што вы сказалі?
Капітан: Шэкспір “Гамлет”… Наша ўяўленне абмежавана. У сусвеце многа трапляецца такога, пра што мы і думаць не думалі.
Капітан: Згодны, трапляецца… Калі ласка, вось сюды, да ліфта.
Капітан: (націскае кнопкі, кожная адказвае меладычным сігналам) Мінус пяцьдзесяты паверх… Другі краявід… Дзевяты цыкл лабараторных зубудава…
(шум ліфта, які пачынае рух, заглушае апошнія словы)
Капітан: Дзевяты круг. Быццам у пеклі.
Прадстаўнік: Ну не ўсім жа ўзлятаць у неба. Жартую. Дарэчы – там сапраўды пекла. Пякельные прадонне, д’ябальская напруга. Але я гарантую – у нашым скафандры – вы нічога не адчуеце.
Капітан: Вымушаны папярэдзіць: належнасць да касмічнага флоту патрабуе ад мяне аб’ектыўных асацыяцыяй. Я ўсяго эксперт, але мой голас – дарадчы.
Прадстаўнік: І мы на яго разлічваем. Нашы распрацоўкі паза канкурэнцыяй.
Капітан: Вы так думаеце.
Прадстаўнік: Скафандр тыпу “Маланка” – гэта апошняя ступень праграмы “Весеньская заграва”. Мэта – стварэнне ідэальнай абарончай абалонкі для чалавека. Касманаўта-даследчыка, напрыклад. Рэсурс аўтаномнасці “Маланкі” дасягае ста гадоў. Ён сам і пакорміць, і вымые твар і паголіць, і лекі прапіша, і выдасць, калі будзе такая неабходнасць. Сэрвісныя механізмы нават масаж і манікюр могуць зрабіць…
Капітан: Такія мадэлі цяпер не дзіва. Кампанія “Спейс продакшен” ужо прапаноўвала нешта падобнае.
Прадстаўнік: Але мы гарантуем абсалютную абароненасць. Ад усялякіх неспадзяванак. Поўную бяспеку. Запэўніваю – вам і сотай долі таго не трапіцца ў космасе, ад чаго нашае прыстасаванне здатна вас абараніць. Няма такой сілы, якая магла б яго прапаліць, прабіць, прарваць, або расціснуць. У прыродзе такоей не існуе. Абсалютная надзейнасць!
Капітан: Абсалют… Штосьці рэлігійнае ёсць у гэтым паняцці. Не вельмі я ў яго веру.
Прадстаўнік: Паверыце. (ліфт спыняецца)
Прыехалі. Пачнём з выпрабавання агнём. Наш герой – скафандр, лічы што – ужо тэрмакамера. Вось ён – на кантрольным маніторы. Там, за кампазіцыйнай бранёй, тэмпература сонечных пратуберанцаў. Паглядзіце на тэрмадатчык. (паўза)
Капітан: (павольна і разважліва) Тры тысячы градусаў… Гэта па Кельвіну?
Прадстаўнік: Па Цэльсію.Звярніце ўвагу на гэтыя калюжкі. Гэта – расплаўлены метал. Перад выпрабаваннем тэхнікі падклалі туды некалькі брускоў. Для нагляднасці. Сталь, чыгун… Металічнае возера… Зараз звыштугаплаўкі пацячэ… Вольфрам… Не вытрымаў. Распляскаўся наўкол боцікаў.
Капітан: Скафандр… Пусты?
Прадстаўнік: Пусты? Чаму? Не, там наш выпрабавальнік.
Капітан: Жывы чалавек?!
Прадстаўнік: Можаце з ім паразмаўляць. Радыётелефон побач. Злева ад пульту. (шум эфіру) Дім выклікае Вандроўніка. Як чуеце? Прыём.
Выпрабавальнік: (голас скажоны дынамікам) Вандроўнік выклікае дім. Чую добра.
Прадстаўнік: У нас госць. Капітан сямнадцатай касмічнай экспедыцыі.
Выпрабавальнік: Вітаю вас, панове!
Капітан: Як вы там маецеся?
Выпрабавальнік: Цудоўна. Дзякую. Усё роўна як на беразе мора… Кліматызатар ў твар гоніць халоднае паветра.
Прадстаўнік: А тэмпература павышаецца. Бачыце?.. Металічнае возера выпараецца.
Капітан: Што гэта? Чаму адлюстраванне знікла з манітора?
Прадстаўнік: Вандроўнік, чаму знікла выява з манітора?
Выпрабавальнік: Зараз… Напэўна, так… Тэлекамера не вытрымала. Распаўся тэрмастойкі бокс.
Капітан: А вы як?
Выпрабавальнік: Усё добра. Выдатна.
Прадстаўнік: Не хвалюйцеся. Ваш скафандр і не такое бачыў. Падымаем тэмпературу. Да пагранічных паказчыкаў фотасферы сонца. (паўза)
Капітан: А вы ведалі, што тэлекамера не вытрымае. Прызнайцеся, што гэта рэкламны трук.
Прадстаўнік: Прызнаюся. Гэта трук. Але які! Ахоўны кожух на нашай відэа апратуры – такі ж як і браня вашага касмічнага карабля. (Паўза. Нешта патрэсквае, быццам у пячы дровы) Больш дроў падкідваць нельга. Скафандру нічога не стане. Але вос астатнім… Прагарыць які небудзь гермапровад, выплючне сюды пратуберанец. Не хацелася б на сабе такую спёку выпраўваць… А?
Капітан: І ўсё ж я не веру ў абсалютную надзейнасць.
Прадстаўнік: Дарэмна. Скафандр тыпу “Маланка” не просто новае слова навукі. Сучаснаю навуку, калі хочаце ведаць, ён апярэдзіў. Гэта – філасофія. Увасабленне ў матэрыю калектыўнага светапогляду нашай фірмы. Парадыгма новага мышлення. А яна такая: дасягнуць немагчымага ў сваёй справе. Ва ўсіх справах – гэта ўжо праца не для чалавека. Для Бога. На гэта мы і прэтэндуем. Ну, а ў сваёй агульнасці – гэта Надзейнасць. Эфектыўнасць. Бязпека. Абсалютная. Суцэльная, калі слова “абсалютная” вам не падабаецца…
(паўза, танальны сігнал)
На чарзе выпрабаванне высокім ціскам. Я хачу, каб вы самі ўключылі гіпербалічныя генератары. Чырвоная кнопка з правага боку. (шумы) Уявіце, што там адбываецца за сцяной…
Капітан: Не магу.
Прадстаўнік: Уключаю рэзевавую тэлекамеру. Што, да гэтага часу не верыце ў абсалют, капітан?
Капітан: Вашы словы… Філасофія ваша чымсьці пужае мяне. Памятаеце, - Эдісон выгнаў вынаходніка абсалютнай кіслаты… Такой, якая ўсё раз’ядае… А потым спытаўся, а ў чым жа буду яе захоўваць?
Прадстаўнік: Сустрэнеце па той бок Томаса Алву Эдісана – спытайцеся ў яго пра формулу той абсалютнай кіслаты. А посуд для яе мы ўжо знойдзем.
Капітан: Спыніце свае пабочныя асацыяцыі!
(гукавы танальны сігнал)
Прадстаўнік: Прабачце. Ціск у баракамеры набліжаецца да крытычнай мяжы. Для камеры, звычайна, не для скафандра. Што ж. Зменім умовы. Раптоўна. У долі секунды. Замест ціску – вакум. А потым запоўнім памяшканне вадкім азотам. Касмічны холад! З полымя – да вечнай мерзлаты. Вандроўнік, як вы там? (шум эфіру)
Выпрабавальнік: Лёгкасць адчуванняў незвычайная. Быццам усе турботы пакінулі мяне.
Прадстаўнік: Падрыхтаваліся да наступнай стадыі выпрабавання?
Выпрабавальнік: Я гатовы!
Прадстаўнік: Капітан! Блакітная кнопка. Націсніце, калі ласка. (глухі выбух) Ціск упаў… (шум) Кампрэсары гоняць вадкі азот…
Капітан: Такога ні адзін з нашых скафандраў… Ды што я гавару… Ні адзін з нашых касмічных караблёў не вытрымае. Абгарыць тэрмаізаляцыя, унутрунная напруга разраве браню…
Прадстаўнік: Вандроўнік, вы чулі, што сказаў капітан? (шум эфіру)
Выпрабавальнік: Так, чую. Са мною ўсё добра. Тут зацішна. Цяпло і ўтульна.
Прадстаўнік: Пры нашых падліках “Маланка” ўратуе чалавека нават  на сонцы, або – пры сутыкненні з буйным метэарытам. Уявіце сабе, карабель разпадаецца на малекулы. Малекулы – на атамы… Сціснутыя гравітацыйным полем, яны ўступаюць у тэрмаядзерную рэакцыю… А скафандр зберагае клімат Міжземнамор’я.
Капітан: Як вы дасягнулі такога?
Прадстаўнік: Хмг!… Тэхналогіі – наш сакрэт. Звычайна. У аснове распрацовак – фундаментальныя даследаванні трансфармацыі субатамнай структуры матэрыі… Прынцып скіраванага адлюстравання дэвіацыі знешніх энергітычных уплываў… Акрамя тэарытычных аспектаў, для нас пакуль яшчэ пакуль не зразумелым…. Гэта ўвасабленне філасофіі, гавару вам. І практычны вынік – абарона слабога чалавека ад касмічных, звышнатуральных сіл. Цяпер – астатняе з лабараторнай стадыі выпрабаванняў. Лінейнымі электрычнымі разрадамі. Звышвысокая напруга. Заменім вадкі азот на адпаведнае газавае асяроддзе… (шумы) Пачынаем адлік. (цікае гадзіннік) Разрад! (выбух) Разрад! (выбух) Разрад (выбух) Ну як ваш скепсіс, капітан?
Капітан: Неверагодна!
Прадстаўнік: Што неверагодна? Філасофія ці скафандр? (паўза) Вандроўнік, можаце крыху адпачыць. Выпіце кавы з бартавых прыпасаў. (шум эфіру)
Вандроўнік: Дзякую.
Прадстаўнік: Наша вынаходніцтва – не проста абалонка, абарона скуры. Гэта – новы спетапогляд. Светапогляд чалавека, які непадуладны жаху. Уявіце: нават сама зямля можа загінуць у касмічнай катастрофе. А вам – нічога не пагражае. Ні-чо-га! Калі вы ў нашым скафандры.
Капітан: Не скафандр, а якісьці сімвал эгаізму.
Прадстаўнік: Сімвал непераможнасці! Любы шкодны імпульс выпраменьвання ператвараецца ў карысную энергію. Або адлюстроўваецца.
Капітан: Але ж мы бачылі толькі лабаротныя выпрабаванні.
Прадстаўнік: Вельмі хутка станем сведкамі і палігонных.
Капітан: Ведаеце, Сусвет дазваляе нам свае выпрабаванні да пэўнай мяжы. Мне часта даводзілася параўноўваць іх  вынікі з вынікамі палігонных эксперыментаў. Рэзультат не заўсёды на карысць апошніх.
Прадстаўнік: Не бойцеся… Для чалавека баяцца – гэта натуральна. Каменне, якое падае, машыны, якія пераварочваюцца, прорвы, куды можна патрапіць… Пасткі... Страх – гэтая прымітыўная эмоцыя, напэўна, і сфармулявала нас такімі, якія мы ёсць. Зрабіла з прымітыўнай жывёльнай істоты - істору разумную. Таму і па сёння наша думка б’ецца ў катэгорыях і пад уплывам страху. Але мы дайшлі да мяжы. Падорым чалавецтву незаплямленую радасць быцця. Першы скафандр атрымаеце вы, касманаўты. А потым, калі запусцім серыйную вытворчасць, яны стануць больш зручнымі і таннымі… Нават элегантнымі. Кожны жыхар планеты атрымае ад нашай фірмы гарантаваную бяспеку. Абарону ад усіх сваіх неспадзяванак.
Капітан: Хочаце ўвергнуць усіх людзей у эмбрыянальны стан? Думаеце, яны дадуць на такое згоду?
Прадстаўнік: А хто ў іх будзе пытцца? Кожны будзе выршацб такое для сябе сам. А вам я вось што скажу. Вы – прафесійны даследчык Сусвету. Рызыка – важная частка вашага жыцця. Неад’емны склад характару. Вы ўсё зразумелі. Мажліва адразу ж. І спужаліся. Таго, што знойдзена зброя супраць страху. Што баяцца цяпер ані ў космасе, ані на зямлі не будзе каго. Скончылася цэлая эпоха. Эпоха гераізму. І героі новаму свету стануць не патрэбны. Нават само адчуванне старху… Той самы допінг… Доза адрэналіну ў крыві... Салодкае адчуванне сваёй нікчэмнасці перад прыродаю застанецца толькі ў згадках, ды дзіцячых снах.
Капітан: Маеце рацыю… Але… не пераканаўча.
Прадстаўнік: Дім выклікае вандроўніка! Адпачылі? Прыём. (шум эфіру)
Вапрабавальнік: Адпачыў.
Прадстаўнік: адразу пасля лабараторнага цыклу – палігонны эксперымент. Па поўнай праграме. Па складанасці лабараторным выпрабаванням – гэта “эксперымент у квадраце”. Капітан, вы застаяцеся? Ці, можа, даслаць вам адказ па электроннай пошце пра наступную стадыю выпрабаванняў? Калі ваш час ужо вычарпаны, як я разумею…
Капітан: Застаюся! Толькі вось зараз… (зумер) Гаворыць камандзір сямнадцатай касмічнай экспедыцыі. Выклікаю чарговага па зорнай станцыі “Бэта – 5”. Я затрымаюся ў эксперыментацыйным цэнтры. “Спеціаль сквікмент продакшэн”. Тэрмін затрымлівання не вызначаны. Пачынайце трэніроўку на імітатары без мяне. (гукавы пераход)
Прадстаўнік: Вось і ўсё. Мы зноў у лабараторыі.
Капітан: У тое, што я бачыў, цяжка паверыць.
Прадстаўнік: Скафндр усё вытрымаў.
Капітан: І вытрымаў чалавек. Чалавек у тым скафандры.
Прадстаўнік: Чалавеку нічога не пагражала.
Капітан: Усё роўна трэба мець жалезныя нервы.
Прадстаўнік: Зусім не. Учора я сам цалкам прайшоў праграму. І ведаеце, цудоўна сябе адчуваю. Незвычайная лёгкасць…
Капітан: Лёгкасць?
Прадстаўнік: Бязважкасць. Бязважкасць над усім зямным. Я – тут. Вы – там. Вашы праблемы – ужо не мае праблемы. Напэўна, у нашым скафндры ўсе сябе так адчувюць.
Капітан: Гаворыце, усе?
Прадстаўнік: А вось зараз выпрабавальнік далучыцца да нас. Спытайце гэтае ў яго самога. Абалонку яму немагчыма прабіць, прарэзаць, прапякці – таму што гэта ўжо не проста абалока…
Капітан:… а новы спетапогляд. Гэтае я ўжо чуў.
(адчыняюцца цяжкія дверы, цяжкія крокі па падлозе, шум дынаміка)
Выпрабавальнік: А вось і я.
Прадстаўнік: Пераключыцца на знешні чучнагаварыцель.
(голас гучыць цяпер звычайна, без перашкод, але грамчэй за голас прадстаўніка і капітана, з адчувальнай перамадуляцый)
Выпрабавальнік: Вось і я. Прабачце… (цяпер голас выпрабавальніка гучыць зусім нармальна) Рады бачыць вас, капітан. Шмат чуў пра вашу апошнюю экспедыцыю.
Капітан: Я таксама рады. Вітаю вас. І – дазвольце паціснуць вашу руку. Толькі мужны чалавек здольны впрабоўваць такія рэчы, упэўнены ў сабе чалавек.
Выпрабавальнік: У рукавіцах не зручна. Моветон!
Прадстаўнік: Гэта ж рукавіцы скафандра.
Выпрабавальнік: Усё роўна…
Прадстаўнік: А вы здыміце іх. Можа, наш госць захоча на сябе прымераць …
Выпрабавальнік: Сапраўды.
Прадстаўнік: Глядзіце, капітан, як ён гэтае зробіць. Вельмі проста. Одна толькі засцёжка. Пад запасным клапанам. Што такое?
Выпрабавальнік: Нічога, нічога… Я зараз.
Капітан: Не намагайцеся вельмі, я болей нікуды не спяшаюся.
Выпрабавальнік: Вось тут націснуць, тут падцягнуць… Што ж гэта…
Прадстаўнік: Спакойна… Паспрабуйце яшчэ раз. Павольнымі рухамі… Управа, улева…
Выпрабавальнік: Клапан заела, здаецца… (стрымліваючыся) Я яшчэ тады… гэта адчуў, на вібрастэндзе: штосьці ў ім клацнула, нібы…
Прадстаўнік: Супакойцеся, Джон! Вазьміцеся правай рукой за клапан. Раскрыйце яго пальцамі…
Выпрабавальнік: Не магу… Не магу! Не атрымліваецца. Засцежка зламаная!
Прадстаўнік: Давайце паспрабуем яшчэ раз. Так… Вось так… Цяпер вось так… А цяпер павольнымі але моцнымі смычкамі. Тузайце! (паўза)
Выпрабавальнік: (як мага спакойней) Паважаны кіраўнік эксперыментальнага цэнтра! Прашу занесці ў пратакол дэманстрацыі выпрабаванняў: усе прадбачаныя  інструкцыяй спосабы асвабадзіцца ад скафандра вычарпаны.
Капітан: Дык можа ёсць нейкія механічныя…
Выпрабавальнік: Што?
Прадстаўнік: (раздражняючыся): Малатком пастукаць, ці як?
Капітан: Ну, у нас было падобнае на Ганімедзе. Знайшлі выйсце: прапалілі ў клапане лазарным пісталетам маленькую дзірачку…
Выпрабавальнік: Лазерам?
Прадстаўнік: Дурніца! Прабачце, капітан. У канструкцію нашых вырабаў закладзена абарона ад усякіх лазераў.
Выпрабавальнік (намагаецца жартаваць): Не спрачайцеся, панове! Ежы ў мяне тут надоўга хопіць… (зумер)
Прадстаўнік: Трывога! Выклікаю цэнтральны пост! У лабараторным комплексе пазаштатная сітуацыя. Чарговую аварыйную групу – у дзевяты цыкл. Тэрмінова!
Капітан: Даруйце, гэта што… Так усё сур’ёзна?!
Прадстаўнік: Прабачце, капітан. Я зараз правяду вас да выхаду.
Капітан (шэптам): Я спытаўся, няўжо ўсё так сур’ёзна? Вы што, не ведаяце, як гэты клапан адкрыць?
Прадстаўнік (голасна): Не!
Капітан: А калі вы так і не знойдзеце магчымасці справіцца з клапанам, што тады будзе з выпрабавльнікам?
Прадстаўнік: Скафандр аўтаномны.
Капітан (шэптам): Але ж ён ніколі не зможа адчуць дажджу… У марскую хвалю ніколі не зможа нырнуць… абняць дзяўчыну.
Прадстаўнік (раззлавана): Гэта вы для мяне шэпчаце? Ён жа ўсё адно нас чуе. У скафандры ўманціраваны навейшыя акустычныя сістэмы. Ён наваш ваш пульс можа пачуць, калі захоча.
Выпрабавльнік: Ды не хвалюйцеся вы так, капітан. Ну, буду я цяпер гуляць пад дажджом без парасона. Што ў гэтым дрэннага?
Прадстаўнік: Капітан, дазвольце я вас правяду.
Капітан: Шоу закончана?
Прадстаўнік: Так… Я зараз вярнуся, Джон. Трымайцеся.
Капітан: Шчасліва заставацца, Джон! (адчыняюцца і зачыняюцца дзверы)
Прадстаўнік (набірае ў ліфце код пад’ёму) Паверхнасць. Нулявы краявід… Галоўны корпус. (рух ліфта) Капітан, афіцыйна прашу ў вас прабачэння за ўсё… што тут адбылося. За ўсё, што тут убачылі.
Капітан: Яшчэ хочаце што-небудзь дадаць да гэтых слоў?
Прадстаўнік: Мы былі б зацікаўлены, каб некаторыя падрабязнасці эксперыменту засталіся ў гэтых сценах.
Капітан: Якія такія некаторыя?
Прадстаўнік: Якія?!
Капітан: Так. Тыя самыя, што вы не можаце справіцца з уласнымі вырабамі? І вы яшчэ мелі намер усю маю экспедыцыю апрануць у такое адзенне?
Прадстаўнік: Скафандры. Мы паспяшаліся.
Капітан: Апярадзілі навуку. А покуль яна вас дагоніць, той хлопец у скафандры пасівее.
Прадстаўнік: Мы занадта доўга выраблялі тую рэч, каб падараваць яе Джону. Не хвалюйцеся, здымем. Абавязкова здымем з яго скафандр.
Капітан: За год, ці за дзесяць? (паўза)
Прадстаўнік: Ніхто не застрахаваны ад памылак!
Капітан: Гэта не памылка. Гэта канец вашай філасофіі! Абсалютная бяспека! Абсалютная надзейнасць. Абарона ад усіх праблем свету – адчужэнне. Узброіліся ідэямі. Філасофію ўзгадаваную і добра высмактаную з пальца. Такая філасофія нагадвае мне ўсякіх гемараідальных тыпах, ды ўвогуле - ўсякай дурыстыкі. А хтосьці плаціць за яе уласнаю скураю.
Прадстаўнік: Даруйце, хіба ж філасофію высмоктваюць нейкія тыпы са сваіх пальцаў? Яна ж заўжды – увасабленне патрэбы. І скафандр наш – увасабленне патрэбы. На большае. Вы думаеце, што людзі ў космас лётаюць таму, што ім падабаюцца зоркі? Няўжо ж! Жыццё прымусіла! Жорсткае і няўдзячнае жыццё.
Капітан: Як ваш скафандр.
Прадстаўнік: Я кажу вельмі банальныя рэчы. Можаце спрачацца. Але нікуды мы ад гэтага не дзенемся. (ліфт зачыняецца) Яшчэ раз прашу прабачыць нас за зрыў выпрабавання. Усяго добрага, капітан.
Капітан: Усяго добрага.
(крокі сціхаюць, пераходзяць у мелодыю песні)


Рецензии