А ранiцай халоднай, прачнууся сёння я

Аднойчы пазнаёміўся с дзяўчынай,
Якая прыстальна глядзела на мяне.
Яна была такою непрыхільнай,
Што так цягнула да яе.

Я мабыць на хвіліну пазабыўся
Пра клопаты жыццёвые свае.
І нібыта час тады спыніўся,
Калі яна кранулася мяне.

Я ня мог нічога доўга мовіць.
У адказ – я моўчыкі стаяў.
Але прыйшоў той час, калі гаворыць
Яно, дзеля чаго ты ўсё ствараў.

І вось, як быццам слова, вось другое,
Напэўна стаў я нешта гаварыць.
І не дрэннае, і не благое
У гэты час хацеў са слоў стварыць.
Я вельмі доўга марыў і жадаў
Таго, што часам чалевеку не хапае.
На працягу жыцця каханую шукаў,
Што марыць можа і жаданні мае.

І вось, нібыта я яе сустрэў.
Каля мяне стаяла тая прыгажуня.
Ад шчасця я проста “анямеў”
Гэта была яна – мая Гануля,
Якую вельмі доўга я чакаў.

Яна была падобна ідэялу,
Што акіян на глыбіні свёй схаваў.
Цудоўны лёс, выпадак небывалы…

Цікавая гісторыя, але ўсё гэта сон
Мінулай ноччу да мяне прыходзіў ён.

А раніцай халоднай, прачнуўся сёння я
І зразумеў, што гэта выдумка мая.
Як не хацелася ў гэта доўга верыць,
Як балюча, было ўсё гэта разумець.


Рецензии