Плача мае сэрца...

Светлана Борновалова

Плача мае сэрца...
 
   Плача мае сэрца
   без цябе, каханы.
   Думкi - як маланкi:
                мо iдзеш з другой...
   Не пячы самота,
             не чапляй сумненне!
   Дзiўны мой, жаданы,
   ты заўжды са мной...


   Белаю галубкай
            над табой кружляю,
   атуляю цiха,
                за цябе малю...
   Скрозь дажджы i сцюжы
   вернецца мой мiлы,
   каб шаптаць
   да жалю ласкава:
                люблю.


   Паразгонiць хмары
            дружа мой, вятрыска,
   раскiдае смутку
                шэрыя стагi.
   Тоненькiя промнi
                адагрэюць душу,
   знiкне, бы растае,
   водгулле смугi.


   Прыйдзе мой каханы,
   прыйдзе мой чаканы,
   i душа, як птушка,
               заспявае зноў.
   Супакойся, сэрца,
          скончыцца растанне.
   Скончыцца растанне,
   вернецца любоў.


   ---маланкi(белорусский яз.) - молнии
   ---самота - грусть, тоска
   ---атуляю - окутываю, окружаю
   ---хмары - тучи
   ---промнi - лучи
   ---водгулле - эхо
   ---чаканы - долгожданный


   25 февраля 2007г.


Рецензии
Цудоўны верш! І мова прыгожая, і думкі-трывогі-надзеі, знаёмыя кожнай дзяўчыне, і мне здаецца, Вы напісалі менавіта па-беларуску - не толькі з-за мовы самой, але па духу - лірычна, мякка, пяшчотна.
Дзякуй!

З павагай, Наталля.

Натальянка   24.10.2010 17:26     Заявить о нарушении
На это произведение написано 14 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.