Давер

   Валерия Кустова
   Валерыя Кустава


   Дазвольце з Вамі слухаць цішыню,
   дазвольце разам быць у светлым суме,-
   бо за абодвух Ваша думка ў думе...
   Ў будзённасці, у мітусне і тлуме
   я мроям цёплых знічак не зманю -
   дазвольце з Вамі слухаць цішыню.


   Дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй,
   дазвольце ёю сніць і трызніць ёю,
   крыштальным сподзевам і казачнай парою,
   вішнёвай узыходняй вышынёю.
   Слоў трапяткіх няўпэўненасць са мной,-
   дазвольце з Вамі дыхаць вышынёй.


   Дазвольце з Вамі кратаць глыбіню,
   кранаць яе - ўрастаць, глыбець у самасць...
   Усмешка без пакут - пустая радасць!..
   Журбой шчаслівай Вас я асланю,
   дазвольце з Вамі кратаць глыбіню.


   Дазвольце з Вамі вынайсці спакой.
   Сярод аскепкаў, трэсак, смецця сказаў
   сабе прызнацца: немінуча разам
   мы незалежныя, хоць Ваша я, Вы - мой.
   Дазвольце з Вамі вынайсці спакой.


   Даверце слухаць, дыхаць і глыбець...
   Дазвольце з Вамі лётаць і шалець,
   дазвольце побач, поруч укрыляць,
   дазвольце даць Вам, што я маю даць.
   Даверце бачыць, дыхаць і глыбець...
   Даверце бачыць...


   8 снежня 2003
            
у светлым суме - в светлой грусти
за абодвух - за двоих
ў будзённасці, у мітусне і тлуме - в обыденности, в суете и гаме
мроі - мечты, грёзы
знічкі - падающие звёзды
не зманю - не обману, не предам
узыходнай - восходящей
няўпэўненасць - неуверенность
кратаць глыбіню - узнавать, измерять, находить, познавать глубину
кранаць - трогать
пакуты - страдания
аскепкі - осколки
трэскі - щепки
смецце - мусор
незалежныя - независимые
шалець - сходить с ума


Рецензии
Вітаю!
Вельмі добры Куточак.
Прыемна!

Эвмена   23.04.2010 19:23     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам, Зiнаiда!
З павагай,
Куток


Беларуски Куток   23.04.2010 21:41   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.