Ад цябе душа мая...

   
   Светлана Борновалова

   Ад цябе душа мая...
   Навальнiцы цi завеi,
   а на сэрцы - сонейка,
   бо спяваю пра цябе я,
   мой куточак родненькi!


   ...За разгалiстай чаромхай
   тут альтанка мая.
   Радасна i нейк трывожна,
   адчуваю - дома ж я!


   На падворку скачуць дзецi,
   цiхi гоман вуліцы.
   Пахне домам гэты вецер,
   кот на лаўцы жмурыцца.


   "Як i чула, - скажа мацi, -
   ныла сэрца з пачуцця".
   I абдыме, i заплача,
   як знайшла свае дзiця.


   Вось i вечар. Ярка месяц
   засвяцiўся ў паднябессi...
   Як нiдзе i не была я,
   ды заўсёды тут жыла.


   Мiлая мая Радзiма,
   шчырая, шаноўная,
   ад цябе лiчу гадзiны,
   ад цябе душа мая.


   ---навальнiцы(белорусский яз.) - грозы
   ---завеi -метели
   ---разгалiстая - раскидистая
   ---альтанка - беседка
   ---на падворку - во дворе
   ---лiчу - считаю
   ---шчырая - чистосердечная, открытая
   ---шаноўная - неиссякаемого достоинства


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.