Сквер Софии

Сегодня в свята перамоги
Нас сустракали ля дароги
Па улице Белова шли
В музей под небом мы зашли

Заклали сквер на вольном месте
На трайцы можна тут прысесци
И помянуть того, кто жил,
Собой дачушачку закрыў.

Как матулю катавали
Пасля и смертью пакарали…
Няхай жа дрэўцы падрастуць
И кветки розныя цвитуць.

Вось і жанчына бэз нясе:
- “Весною хорошо цвице!
Для родных, згинуўшых в войну.
Мяне аставили одну”.

Сафия – мудрае имя,
Скажу не только это я.
Мы будем сквер так называць,
В его ценьку адпачываць.

    Ольга Орловская.  9 мая 2003 г.


Сквер Сафіі

Сення  ў  свята  Перамогі
Нас сустракалі ля дарогі.
Па вуліцы Бялова йшлі,
У музей пад небам мы зайшлі.

Заклалі сквер на вольным месцы.
На траўцы можна тут прысесці
І памянуць таго, хто жыў,
Сабой дачушачку закрыў.

Яе матулю катавалі,
Пасля і смерцю пакаралі …
Няхай жа дрэўцы парастуць
І кветкі розныя цвітуць.

Вось і жанчына бэз нясе:
- “Вясною хораша цвіце!
Для родных, згінуўшых у вайну.
Мяне аставілі адну”.

Сафія – мудрае імя,
Скажу не толькі гэта я.
Мы будзем сквер так называць,
У яго цяньку адпачываць.

       Вольга Арлоуская.  9 мая 2003 г.


Рецензии