Юбилей

Юбілей - вялікае свята,
Але чамусці сумныя сядзяць.
Ахвяраў у вайну было багата,
І вельмі цяжка ўспамінаць.

Зусім старэнькая бабуля
Зайшла нам апавядаць,
Як у вайну варожа сіла
Прымусіла дачушку сумаваць.

Як ворагі матулю катавалі ,
Пасля і смерцю пакаралі.
Без болю ў сэрцы нельга слухать,
З вачэй хацелася і слёзы здзьмухаць.

У музей нашчадкі запрасілі
І дзверы з гонарам нам расчынілі.
Хацелася усё ім паказаць,
Шмат давялося што сабраць.

За стол прыселі на хвілінку
І памянулі любую жанчынку.
Тут прачыталі і  пісьмо,
Якое з Чэхіі прыйшло.

І зноў у сквер мы завіталі ,
Бярэзінку маленькую саджалі.
Заўсёды рада госці сустракаць,
Гісторыю пра маці расказаць.

      Вольга Арлоўская  18.09.2003г.


Рецензии