Над Шчарай
Анатоль Iверс
1912-1999
Заiгралi ветры у полi,
Заiгралi пералiуна.
I калышуцца таполi
У небе ласкавым i дзiуным.
I уразаецца у прасторы
Вузкi човен вострым клiнам.
А на узмежку, нiбы мора,
Шумам пенiцца калiна.
I кацiлася з аддоляя
Песня - сонца пазалота -
I злiвалася на хвалях
З гiбкiм гоманам чаротау.
Дзесь на зрэбных каляiнах
Распаузлiся днi i ночы.
Iх збярэ мая краiна
У вяселкавы вяночак.
Дзе нi глянь -
усё сэрцу блiзка:
Вёска, лес, вузкi палетак.
Пэуна, мацi над калыскай
Напяяла мне пра гэта.
1938
Свидетельство о публикации №210051700673
С сердечностью,
Галина Небараковская 20.05.2010 07:08 Заявить о нарушении
Беларуски Куток 20.05.2010 08:26 Заявить о нарушении