Беларуская хатка

Ірына БАГДАНОВІЧ
Беларуская хатка

Філіялу музея Максіма Багдановіча
і яго загадчыцам Таццяне і Кацярыне
* * *
Тут утульна так і гасподна,
Да анёльскай сядзібы падобна,
Тут заўсёды — святая гасціна
Ля газніцы Максіма…
* * *
І шчодрацца ў «хатцы»
Пачуцці і думкі,
Батлеечных лялек
Гучаць пацалункі,
І рыпне маснічка
У сцішанні тым:
Анёлак пратупаў?
Ці, можа, Максім?
Хто гэта пабачыць,
Хто гэта пачуе,
Таго назаўжды
Беларусь зачаруе.


Рецензии
Дзякуй, Куток. Утульная хатка.
З павагай...

Елена Панферова   11.07.2010 17:26     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам!
З павагай,
Куток

Беларуски Куток   11.07.2010 23:17   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.