Жэзл Жалезны

“Жэзл Жалезны”,
або —
   Глядзіце, такога не бывае!

(Фантастычная навела з перасцерагаючай рэальнасцю)

Замест пралога

Новая ўлада адмяніла грошы і ўвяла індывідуальныя магнітна-пластыкавыя карткі. Тут і пачалося самае жудаснае… Ніхто не адчуваў сябе вінаватым. Усе рашэнні цяпер прымаліся АКС (Агульнай Камп’ютарнай Сеткай) — стагоддзямі чалавецтва аблытвала сябе разнастайнымі сеткамі шасейных і жалезных дарог, ірыгацыйнымі сеткамі каналаў, сеткамі электраперадач, тэлеграфнымі і тэлефоннымі сеткамі сувязі, радёсеткамі і тэлевізійнымі і, урэшце рэшт, злавіла-такі жывую душу ў сеткку камп’ютэрную. Прыходзіў чалавек, скажам, у магазін ці на рынак, тыкаў у шчалужыну індывідуальную пластыкавую картку, а аўтамат выдаваў кароткі адказ: «Адмоўлена!» — бо дзесьці там, у цэнтральным камп’ютэрным інтэлекце планеты гэтага чалавека выкраслілі са спісу жывых. Выкрасленага чакала немінучая смерць — на сваю картачку ён нідзе не змог бы цяпер набыць ні адзення, ні ежы, ні нават шклянкі чыстай вады; тых, хто мог падзяліцца з іншым усім неабходным, было не шмат: кожная пакупка фіксавалася АКС, пры перарасходзе нумар картачкі аўтаматычна блакіраваўся. Так розум паўставаў супраць душы. Першымі пачалі паміраць якраз самыя чалавечныя, здольныя да спачування, самыя гуманныя, а бяздушныя эгаісты, што матывуюцца ў жыцці перш за ўсё халодным разлікам, выжывалі. Чалавецтва уніфікавалася.
Але перад тым, як увесці ў дзеянне АКС, новая ўлада выдала апошні загад № 26-33/666, паводле якога знішчаліся ўсе матэрыялы «аб незвычайным феномене Пятровіча». Канфіскоўваліся газеты і кнігі, вышукваліся відэа і аўдыакасеты — усё, звязанае з падзеямі, пра якія я збіраюся расказаць, забіралася, звозілася ў спецыяльныя месцы і спальвалася. За некалькі месяцаў пасля абнародвання загада таямнічым чынам зніклі і непасрэдныя сведкі падзей. Я не ведаю, чаму забыліся пра мяне? Калі разважаць лагічна, а толькі на гэта і здольны розум машьны, я першым павінен быў трапіць пад колы аўтамабіля ці загінуць на аперацыйным стале пад хірургічным скальпелем. Дзіўна, але я ўцалеў. Магчыма таму, што ў той далёкі час не зусім разумеў, чаго дабіваўся Пятровіч. Гэта яшчэ раз даказвае, што розум, якім бы дасканалым не быў, не можа ахапіць неабдымнае — дзесьці ён абавязкова дасць збой. Тады і ўступаюць у сілу Законы, прадвызначаныя Вышэйшай Іерархіяй...
Было гэта ажно ў далёкім 1999 годзе. Я толькі што прыйшоў з войска, з трэскам праваліў уступныя экзамены ў інстытут і вымушаны быў уладкавацца вучнем токара на завод. Маім настаўнікам і прызначылі Сідарава Івана Пятровіча, пра якога збіраюся расказаць. Падзеі разгортваліся прыблізна так, як я іх апісаў, не ручаюся, праўда, за літаральную дакладнасць (хто ў нашым свеце адважыцца паручыцца хоць за што-небудзь?) — сутнасць не ў словах, а ў тым, што стаіць за Словам! Усё гэта адбылося аднойчы, а маўчаць я не магу, мне за семдзесят — адбаяўся сваё. Адчуваю абавязак расказаць гэта людзям, бо я адзіны са сведкаў; наколькі змагу, перадам тое, што чуў і бачыў на свае вочы; расказваю так, як зразумеў — асэнсоўваць жа і рабіць вывады прыйдзецца вам самім, бо не магу ўкласці ў ваша сэрца СВАЙГО разумення. Мая справа маленькая, як у таго пеўня — пракукарэкаць, а пасля няхай хоць і ранак не надыходзіць, няхай і сонца не ўстае... Я сказаў — і гэта галоўнае для мяне, бо не дарэмна ж я застаўся яшчэ жыць на зямлі.

1
Сідараў Іван Пятровіч пачаў лятаць. Была звычайная вясна канца тысячагоддзя. Як сёння прыгадваю, што 26-га мая 1999 года ён і паляцеў над зямлёй! Не, не ў думках і марах, не ў снах ці мроях, як гэта калі-нікалі здараецца з усякім — а ў целе! Самым натуральным вобразам паляцеў у сваім фізічным тулаве ў паветра, быццам птушка, толькі што крыламі не махаў — іх не было, крылаў. Пятровіч і сам толкам не мог растлумачьшь цяпер: чаму гэта здарылася менавіта з ім?
«Ну, ішоў на працу... — блытана расказваў пазней незлічоным экспертам, якія ніяк не маглі паверыць у цуд, хоць па некалькі разоў на дню ён увачавідкі дэманстраваў звышнатуральную здольнасць, — ну, можа, спазняўся крыху... Можа, галава... Так! Галава неяк па-асабліваму пабольвала пасля пахмелля. А, можа, што іншае?..».
Напружваў памяць і цьмяна прыгадваў, што падалося раптам, быццам зямля пад нагамі хістанулася на імгненне і стала дыбкі: перасталі цокаць абцасікі. «Аглух!» — было першай думкай. (У яго цудоўныя абцасікі, падбітыя цітанавымі падкоўкамі, у якія ён умудрыўся завальцаваць пабедзітавыя ўстаўкі, Пятровіч сам вытачыў іх на такарным станку і вельмі ганарыўся сваёй працай: яны гэтак меладычна пазвоньваюць, асабліва калі ідзеш па брукаванцы — «Цок-дзынь! Цок-дзынь! Цок-дзынь!». Ён прывык да музыкі сваіх падковак, куды ні скіруешся, а «Цітан», знай сабе, выспеўвае: «цок-цок-цок!..», а «Пабедзіт» яму ў адказ: «дзынь-дзынь-дзынь!» — і ўсё гэта зліваецца ў гарманічную музыку крокаў: «Цок-дзынь! цок-дзынь!..» — заўсёды так... А тут: нязвыклая вуху цішыня!). I чамусьці ў гэтага вось, што ідзе насустрач, вочы, як два здаравенныя персікі, так і вылазяць з арбіт!
«Штосьці не тое творыцца ў свеце!» — падумаў так Пятровіч, глянуў уніз і здзівіўся ад неверагоднасці, не спужаўся — ён гэта добра запомніў, — а менавіта здзівіўся: ногі не кранаюцца зямлі, ён крочыць у паветры. А яно такое пругка-пружыністае і храбусткое, як малады сняжок, так і парыпвае пад нагамі, а ўсе астатнія, акрамя таго, з вылупленнымі вачыма, што так і застаўся стаяць наўзбоччы з разяўленым, як кораб, ротам: усе астатнія — гэта ж проста жах! — нават не заўважаюць, што ён лунае ў паветры. Яны знаходзіліся ўжо ніжэй, акурат там, дзе ў Пятровіча былі ногі — у такт хады пагойдваліся іхнія галовы. Затурканыя штодзённымі клопатамі, яны нічога ўжо не здольныя былі ўбачыпь — адна беспрасветная доля наперадзе. Так заўжды: галоднай куме толькі хлеб і наўме.
О! лепей бы яны і не заўважалі нічога! Бо раптам адзін з іх, вольны гуляка, бомж ці рыфмаплёт які, так і зароў на ўсё горла:
— Глядзіце! Ляціць ён! — і паказаў на Івана Пятровіча брудньм пальцам.
I толькі пасля гэтага ўсе астатнія, быццам прачнуўшыся, адразу ж убачылі: Сідараў Іван Пятровіч (токар чацвёртага разрада Завода Аўтаматычных Ліній Пнеўмаагрэгатаў, па абрывеятуры «ЗАЛП», закаранелы халасцяк і выпівоха, але даволі-такі сімпатычны чалавек, да таго ж — сэрцаед і бабнік) — крочыць у паветры.
— Глядзіце! Ляціць ён! Ляціць ён, глядзіце! Ляціць! — шматгалоссем зашумеў натоўп і натапоршчыўся, як спужаны дзікабраз іголкамі, працягнутымі ў бок Івана Пятровіча рукамі.
Ой! Што тут пачалося! Адзін ускрыкнуў і, ляпнуўшы сябе па сцёгнах, падскочыў ледзьве не вышэй галавы, нечакана заржаўшы, як жарабец; другі ўпаў на зямлю і замалаціў нагамі, нібы ад прыступу кішэчных колікаў; трэці ў страху заплюшчыў вочы і аслупянеў, усё адно, як ногі прымарозіў да асфальту; а чацвёрты, наадварот, уцягнуў галаву ў плечы і драпануў ва ўсе лапаткі, падняўшы за сабой клубы пылу; пяты перахрысціўся, узвізгнуў, бухнуўся на калені і пачаў адбіваць паклоны на ўсе бакі свету; шосты замахаў, як вятрак, рукамі...
«На ўзлёт пайшоў!» — падумаў пра сябе Пятровіч.

2
Вестка маланкай абляцела горад. Дзіву даешся, да чаго імгненна разыходзяцца некаторыя чуткі, хаця нават пры тагачаснай тэхнічнай аснашчанасці асаблівага цуду тут не было.
На заводзе ЗАЛП успалашыліся. Яшчэ не паспеў Пятровіч дайсці да прахадной, як болышасць завадчан ужо ведала: у адзін момант завод праславіўся на ўвесь горад. Дзесяткі тры самых цікаўных скучкаваліся перад галоўным уваходам і чакалі з’яўлення токара сёмай брыгады. Начальнік аховы нерваваўся, штохвіліны выходзіў з будкі, чамусьці браўся рукой за казырок фуражкі і, падыйшоўшы бліжэй да людзей, крычаў у натоўп:
— Разыходзьцеся! Разыходзьцеся! А то зараз перапішу ўсіх па прозвішчах і перадам дакладную генеральнаму дырэктару. Не парушайце рэжым і распарадак, разыходзьцеся!
— Няўжо вам самім не цікава ўпэўніцца, што гэта так? — даляцеў з гушчы людзей жаночы голас.
— Ён-та ў любым выпадку ўпэўніцца, не пройдзе ж гэты лятун міма прахадной.
— А што, — засмяяўся нехта, — яму можна і праз агарожу, калі ён сапраўды лятае.
— Разыходзьцеся! — настойваў начальнік аховы, — не парушайце парадак, разыходзьцеся.
Сустрэлі Пятровіча як сапраўднага героя. Нехта пазнаў яго яшчэ здалёк. «Ідзе!» — праняслося паміж людзей. «Вунь ён, глядзіце!». Усталявалася нязвычная цішьшя, усё замёрла, затым хтосьці нечакана выкрыкнуў: «Ура!», якое тут жа падхапіў нехта другі, пасля трэці... Асобныя выкрыкі перараслі ў шматгалоссе і паступова зліліся ў шуме апладысментаў.
Начальнік аховы перагарадзіў Пятровічу дарогу.
— Гэта праўда? — спытаўся ён.
— Што? — Пятровіч усміхнуўся неяк загадкава, здаецца, яго сінія вочы на імгненне зрабіліся празрыстымі, як крышталь.
— Ну, што гэтае самае... Усе тут гавораць, — ён памахаў рукамі, як дырыжор перад аркестрам, — ну, што лятаеш ты. Праўда? — “Праўда”. — Пакажы! — не паверыў начальнік аховы і аж прысеў ад нечаканасці.
— Дайце дарогу.
Начальнік ухапіўся за фуражку і шарахнуўся ўбок, натоўп пужліва расступіўся, утварыўшы жывы калідор.
Спачатку ўсе выразна чулі: цокалі па асфальце абцасікі, потым на нейкі момант крокі суправаджаліся нязвьклай цішынёй, ненатуральнасцю ці што, а затым толькі ўсе заўважылі, што з кожным крокам Пятровіч падымаўся вышэй і вьшэй, быццам узбіраўся на нябачную горку; каля ўваходу ў свой цэх ён апусціўся на зямлю, зноў застукалі падкоўкі і ён знік за дзвярамі. Яшчэ хвіліну натоўп стаяў уражаны відовішчам, а пасля хутка разбегся па сваіх цэхах.
У сёмай брыгадзе токараў, якой кіраваў строгі брыгадзір Кавалёў Піліп Альфрэдавіч, за працу ўзяліся толькі пад абед. Кожныя дзесяць хвілін прыбягаў хто-небудзь з суседніх брыгад і Пятровіч вымушаны быў дэманстраваць сваю здольнасць: падскокваў уверх на метры паўтара, завісаў на некалькі секунд і зноў апускаўся на зямлю.
— Усё. Сеанс скончаны! — гаварыў ён, але толькі ўключаў станок, як зноў прыбягаў чарговы цікаўны, і пачыналіся доўгія ўгаворы, каб ён паўтарыў сеанс.
Піліпу Альфрэдавічу хутка надакучыла гэта і ён павесіў на дзверы вялізны замок.
Па-рознаму ўспрынялі жыхары горада неверагодную навіну. Напрыклад, Будзімір Недавольнаў — цікаўны чалавек, які ва ўсім намагаўся дайсці да глыбіннай сутнасці, вырашыў, што ў такім незвычайным лятунстве павінен хавацца вышэйшы сэнс: любая, нават самая нязначная падзея, лічыў Будзімір, з’яўляецца маніфестацыяй духоўнай з’явы — усё жыццё перапоўнена вышэйшым сэнсам і таямнічьмі сімваламі, намёкамі, падказкамі — на жаль, чалавек не заўсёды здольны чытаць знакавы тайнапіс быцця; а павярхоўны журналіст Прыліпайла, аматар смажаных фактаў і сенсацыйных артыкулаў, у феномене «Пятровіча» ўбачыў грознае прадзнаменаванне канца, што праявіцца апакаліпсічным катаклізмам, і адразу ж пачаў шукаць тлумачэнне: якім неімаверным чынам перавернуцца тры апошнія лічбы года, тры дзевяткі, што азначыць сабою пачатак паўнаўладдзя «Звера» пад нумарам 666! Многім жа іншым жыхарам, здарэнне проста дало яшчэ адну падставу для ўласнага гонару: «Не дзе-небудзь, а ў нашым Энску чалавек паляцеў!» — гаварылі яны.
Некаторыя называлі яго імя і прозвішча, месца працы, а былі і такія, што, спасылаючыся на асабістае знаёмства, з пенай на губах даказвалі, што ўсяго тыдзень таму выпівалі разам у гарадскім скверыку і тут жа раптам успаміналі, што Пятровіч заўсёды быў нейкім дзікаватым, не такім, як усе астатнія людзі. «Вось хоць бы апошнім разам, — прыгадваў адзін з іх, — разлілі гэта мы па шкаліках гарэліцу, усё чын-чынаром, а ён, Пятровіч, значыць, вазьмі дый скажы, ні з таго ні з сяго, дарэчы: «Ну што? Паехалі!». А я яму ў адказ: «Ты проста-такі, як Гагарын...». I вось сёння гэты «Гагарын» лятаў, як Ікар, над горадам Энскам. Навіна трапіла ў мясцовыя газеты і нейкім чынам прасачылася на радыё і тэлебачанне. Горад шумеў, як вулей у час раёўкі. Хто верыў, хто — не зусім, але ўсе гаварылі толькі пра гэта. Сёй-той нават умудрыўся ўцячы з працы і прыбегчы на тратуар, якому мясцовыя вострасловы паспелі прыляпіць назву «Багдановічская касмадрома», бо ён акурат цягнецца ўздоўж вуліцы Максіма Багдановіча, калі ісці да Нямігі, то з боку Опернага тэатра. Адсюль і ўзляцеў упершыню токар чацвёртага разрада. Шмат людзей назбягалася сюды з тайным спадзяваннем, што раптам паляцяць і яны! Такія рызыканты наразалі кругі па тратуару, сноўдаліся ўздоўж і ўпоперак вуліцы, краталі рукамі чыгунную агарожу, нюхалі паветра, абмацвалі пальцамі асфальт і бардзюры, спадзеючыся знайсці прыкметы таямнічай анамаліі ці натрапіць на звышактыўную кропку, ступіўшы на якую, тут жа можна ўзляцець у неба.
А вечарам жыхары Энска скучкаваліея каля тэлевізараў, каб яшчэ раз пераканацца, што не з’яўляюцца ахвярай спланаванага якой-небудзь скрытай камерай глабальнага розыгрышу, ці хаця б зразумець, як сябе паводзіць пры сустрэчы з «энскім Ікарам» — усе раптам пачулі абвяржэнне! Такога не чакаў ніхто. Тым болып той, хто быў сведкам відовішча. Праўду кажуць, ніколі не ведаеш, што паднясуць табе афіцыйныя крыніцы інфармацыі, і што ты можаш у “тэле” ўбачыць.
Выступаў салідны вучоны са шматлікімі навуковымі ступенямі і званнямі: не міргаючы, глядзеў з блакітнага экрана шклянымі, як у лялькі Барбі вачыма, і гаварыў, гаварыў, гаварыў... Пераканаўча гаварыў, чорт бы яго пабраў!
— Чалавек лятаць не можа. Ён не страказа, не жук і не птушка... Не лятае чалавек і кропка. Усё гэта выдумкі. Такога, каб чалавек лятаў, не існуе і не можа быць, таму што такога ў прынцыпене бывае, што чалавек лятае. Хіба толькі «ўкарцінах Шагала ў паветры «шагала» невядомая істота, пад назвай чалавек. Але, па-першае, Шагал сваё адшагаў, а, па-другое, такую мазню і шагісціку мастацтвам нават цяжка назваць — прымітывізм». У прыродзе ж — чалавек не лятае! Гэта толькі здаецца некаторым. I тлумачыцца агульным псіха-гіпнозам: аднаму, напрыклад, падалося, што ён бачыць, як другі чалавек ляціць над зямлёй, вось ён і крыкнуў (тут галоўнае, што ён пераканаўча крыкнуў: ён жа не ведаў, што яму прымроілася? Ен думаў, чалавек на самай справе ляціць і паверыў у гэта), — крыкнуў! I тое ж самае ўбачылі іншыя. Так тлумачыць навука. Вывад: не верце сваім вачам. Нічога звышнатуральнага няма — масавы гіпноза-псіхоз! Час цудаў прайшоў. Мы ж з вамі — не цемрашалы якія-небудзь? Канец дваццатага стагоддзя! Не верыць ва ўсё гэтакае і да таго падобнае — прызнак цывілізаванага чалавека! Мы ж — разумныя людзі!..
Ад такога разгорнутага навукова-кампетэнтнага тлумачэння ў многіх скруціліся ў трубачку вушы, не проста сапсаваўся настрой, было адчуванне, што ўсіх трымаюць за дурняў. «Ці тут падманулі, ці там?» — вырашалі адны заблытаную дылему, а другія, якіх звычайна называюць «хадзячай газетай», з палёгкай уздыхнулі: ніяк не маглі яны змірьцца з тым, што іншыя разнеслі навіну ў масах — такія ўвогуле ніколі, нікому і нічому не вераць, але чамусьці вельмі крыўдзяцца, калі не вераць ім.
Атрымлівалася, што тэлебачанне — гэта Вялікае Ашуканства: «Галасуй ці не — а ўсё адно прайграеш!».
Спадару Недавольнаву і тут убачыўся глыбінны сэнс, які не хутка зробіцца здабыткам бяздумнага натоўпу, а журналісту Прыліпайлу падумалася, калі б раптам усе сведкі да вечара ўрэзалі дуба, то зараз, пасля непрыкрытай хлусні, яны перавярнуліся б у сваіх дамавінах — апошняе навяло яго на інтрыгуючыя паралелі, і Прыліпайла ўзяўся за напісанне артыкула.
— Я казала табе, што ўсё гэта лухта! А ты, як алень з Баранавіч: «Лятае, лятае...» — здзекавалася якая-небудзь хатняя Клеапатра са свайго легкадумнага Цэзара, які, магчыма, з такой сур’ёзнай нагоды, упершыню прыйшоў цвярозым дахаты: — Піць трэба меней! — дабівала Цэзара Клеапатра.
Углядаючыся ў блакітнае д’яблавае вочка, што, закінуўшы хвост на сграху, зазірае ўкожную хату і вурдалакам высмоктвае кроў нашых жаданняў, многія і многія, за рэдкім выключэннем, адразу ж паверылі таму, што гаварыў салідны вучоны. Слушна нехта заўважыў, што з «часоў вынаходніцтва Гутэнберга сатана пасяліўся ў друкарскай фарбе», — магчыма, яму надакучыла жыць у чорнай цемры, таму ён і перасеў на мікрасхемы, бліжэй да святла, бо яшчэ большую ўладу, чым друкаванае слова, займела над душамі людзей квадратная галава Люцыфера: нават тыя, хто бачыў днём усё на свае вочы, вечарам засумняваліся: «А ці ж быў хлопчык?».
Здарэнне падалося сном. Даволі ж ясна сказалі: гіпноза-псіхоз! Ці псіхоза-гіпноз? Урэшце рэшт — аніякай розніцы: ці савою аб пень, ці пнём па саве — дураць галаву, адным словам, і канцы ў ваду. Вось толькі сакраментальнае пытанне пасля такога гарбом завісае ў паветры: чаму верыць? Надзейней, канешне ж — сабе! Толькі сабе самому. А то раптам заўтра нехта прылюдна пачне праходзіць праз сцены — і гэтае прыйдзецца ўспрымаць як дадзенасць? Не! I яшчэ раз не! Бо «яны» якраз такога і чакаюць... Трэба ж на некага спісаць крадзяжы і выкрунтасы, падман і рабаўніцтва, ад якіх галава кругам ідзе. Усё гэта спісаць? Дудкі! Не дачакаецеся! Кожнаму прыйдзецца адказваць за сябе, рана ці позна, а наступіць час за ўсё трымаць адказ, нават тады, калі разам з вантробамі сцібрылі і жывую душу. А то пусці адзін раз цуд у хату — да Другога Прышэсця не выправадзіш яго, ні праз дзверы, ні праз акно. Няма дурняў! Няхай пашукаюць іх у іншых месцах, толькі не ў Энску.

3
Ранішнія газеты ўсе да адной далі абвяржэнне. Але яшчэ і друкарская фарба не высахла, а многія жыхары зноў сталі сведкамі: Сідараў Іван Пятровіч ляцеў на работу. I зноў, як і ўчора, усё паўтарылася. Дарэчы, даўно сказана: «Што было, тое і будзе — і няма нічога новага пад сонцам». Як толькі гэты паўтор не надакучыць таму, хто не заўважае, што ўсё жыццё здае адзін і той жа экзамен на чалавечнасць, і кожны раз з трэскам правальваецца — Экзаменатар толькі дзіву даецца: «Ну, да чаго ж тупыя людзі сталі трапляцца апошнім часам!».
Зноў газеты наперабой закрычалі аб «феномене». У вячэрняй прэсе з’явілася некалькі фотаздымкаў: Пятровіч быў зняты на фоне помніка Пушкіну. А вечарам па тэлебачанню (зноў жа!) ужо іншы акадэмік і прафесар, доктар нейкіх навук, як дзяцел, далдоніў адно і тое ж:
— Такога не бывае, што чалавек лятае!
«Доктар» спасылаўся на сусветныя аўтарытэты такіх жа, як сам, дактароў, на агульную гісторыю чалавецтва, якая ўжо пры яго жыцці некалькі разоў кардынальна мянялася (ды хіба маюць «дактары» здаровую памяць, калі забываюць сёння, што гаварылі ўчора? — сама назва вучонай ступені гаворыць аб тым, што навукі чалавечыя невылечна хворыя), напаследак “лекар” пагразіў камусьці кампетэнтнымі органамі — апошні аргумент аказаўся найболыш дзейсным. I болынасць зноў яму паверыла, што яшчэ раз пацвердзіла здагадку: чалавек, як біялагічны від, развучыўся думань і жыць сваім розумам.
А праз некалькі дзён у курылцы завода ЗАЛП я стаў сведкам гарачага абмеркавання апошніх падзей. Пошук ісціны, відаць, быў у самым разгары, бо ўсе трое: Фядоткін, Дзячок і Прашчалыгін не сядзелі, як звычайна, на лавачцы, раз-пораз выпускаючы шэрыя клубы цыгарэтнага дыму, а стаялі адзін насупраць другога купкай. Фядоткін крышку воддаль, расчырванелы, моцна жэстыкуляваў рукамі — ён якраз гаварыў:
— Нічога дзіўнага тут няма! Лятае. Падумаеш?! Тэлепартацыя, тэлекінэз — усё гэта даўно вядома і апісана. Вунь, чыталі пра Анастасію? Гэты, як яго... Мегрэ піша: раз! — і на другім баку возера. Адным махам.
— Расказваюць, што Серафім Сароўскі ў малітоўным экстазе таксама прыпадымаўся над зямлёй, Матавілаў пісаў, — уставіў Дзячок, празваны так брыгадай за схільнасць звесці любую гаворку да царкоўнай традыцыі.
— Вось! I Серафім, — падхапіў Фядоткін: — Дзіўнае ў іншым. Калі бывае сем пятніц на тыдні — гэта сапраўды невытлумачальна. 3 імі ўсімі там, на тэлебачанні і ў газетах, адбываецца нешта болыш неверагоднае, чым з нашым Пятровічам. Няўжо яны не заўважаюць і не разумеюць, што выглядаюць круглымі ідыётамі? Мой малы і то смяецца, інакш як «Тупілаўцы-Целепузікі» іх і не называе.
— Відаць, ёсць «Нехта», — падняў Прашчалыгін уверх указальны палец, — каму вельмі не даспадобы, што Пятровіч адважыўся лятаць.
— Канешне! — падхапіў Фядоткін.
— Той «Нехта», пэўна, вялікі начальнік, высока сядзіць і далёка глядзіць, мо ён і кіруе ўсімі гэтымі...
— Усім пярэстым аркестрам сродкаў масавай інфармацыі, — знайшоў вызначэнне Фядоткін, — так сказаць, дабіваецца суладдзя, сімфоніі...
— А вы ведаеце, — уклініўся ў размову Дзячок, — ёсць Сімфонія на Старыі Новы Запавет, кніга такая, па якой можна па аднаму слову знайсці любое месца ў Бібліі. Напрыклад, бярэш слова «рост», глядзіш нумар раздзела, нумар верша, адкрываеш Біблію і чытаеш: “Не давай у рост брату твайму, а іншаземцам давай у рост”.
— Ды сціхні ты са сваімі біблейскімі “цыкатамі”! — абарваў Фядоткін. — Кіраваць то ён кіруе, а вось нотнай граматы, на вялікі жаль, не ведае і да таго ж рытму не адчувае: узмахне неўпапад дырыжорскай палачкай, а замест сімфоніі — адна какафонія, суцэльны дысананс,
— Высачэзна ж тады ён ускарабкаўся! — заключыў Прашчалыгін.
— Высока. Але ці ведае, як балюча падаць з вышыні? Касцей не збярэш! — узмахнуў Фядоткін рукой, быццам сцягнуў за калашыну таго, хто і запраўляе ўсімі сацыяльнымі метамарфозамі. — Яно і вядома, грамадствам лягчэй кіраваць, калі ўсе ходзяць на дзвюх нагах, пажадана нават строем, а не вітаюць у аблоках, як наш Пятровіч.
— 3 «хождення по водам яко по суху» і пачынаюцца ўсе сацыяльныя хваляванні, — фальцэтам праспяваў Дзячок.
— Ёсць у гэтых хваляваннях штосьці ад акіянічнай хвалі, а «мірская молва, — гавораць людзі, — как морская волна». Не разлічыўшы сіл пагоняць хвалю, глядзіш — от! — і дзевяты вал накочваецца з усімі катаклізмамі ды апакаліпсісамі.
— Апакаліпсіс пачаўся ў 1914 годзе, — упэўнена абвясціў Дзячок.
— Цунамі, адным словам, — Фядоткін непрыязна глянуў на Дзячка, — абрушыцца, вось і накрыла ўсіх да адзінага. Не ўратуешся цяпер у каўчэжку. Надта цяснюткай зрабілася зямля: у Вашынгтоне свіснуць, а ў Белградзе вушы затыкаюць. Абарзелі ў канец амерыканцы.
— Няма на іх бацькі Сталіна! — Прашчалыгін сціснуў кулак і пагразіў камусьці ўдалеч.
— Так, — кіўнуў у знак згоды Фядоткін, — дзядзька Джо іх хутка прыструніў бы. Чытаў нядаўна, Чэрчыль прызнаваўся, калі Сталін заходзіў у залу Ялцінскай канферэнцыі, усе яны, гавораць, ускоквалі са сваіх месцаў і рукі самі выцягваліся па швах, — і Прашчалыгін і Дзячок задумліва заківалі галовамі, а Фядоткін нечакана звярнуўся да мяне: — Ён табе нічога не расказваў?
— У сэнсе? — не зразумеў я пытання.
— Ну, чаго ён лятае?
— Ды не. Нічога не гаварыў. А мне самому неяк няёмка ў душу лезці.
Прызнацца, пазней я не аднойчы дакараў сябе за нерашучасць, можа, Пятровічу сапраўды патрэбна была падтрымка ў той момант, а я, спасылаючыся на падманлівую сціпласць, рабіў выгляд, што нічога не здарылася.
А тады, Калі я вярнуўся з курылкі ў цэх, Іван Пятровіч стаяў каля такарнага станка і сачыў за разцом, з пад якога спіраллю выкручвалася гарачая стружка, праз імгненне яна пакрывалася вясёлкавым колерам, пераломвалася і падала пад ногі. Ён глянуў на мяне сумнымі вачыма, і мне зрабілася яго шкада: нейкі невымоўны боль прачытаўся ў яго позірку, калі б не шум станка, я, можа, і адважыўся б спытаць пра галоўнае.
Пятровіч заціснуў дэталь, уключыў станок на лічбавае праграмнае кіраванне.
— Ідзі працуй. Я адладзіў праграму, — прамовіў ён і адступіўся ад станка, даючы мне месца. — Пайду адпрашуся ў “Каваля”.
Я стаў за станок, а Пятровіч пайшоў шукаць брыгадзіра Кавалёва. Яму раптам захацелася на свежае паветра, на свабоду, моцна захацелася паглядзець на свой горад зверху, аж пад лыжачкай засмактала: за жыццё нават на самалёце не лятаў, а тут грэх не скарыстаць такую магчымасць. У цэху, каб не выклікаць непатрэбнага ажыўлення, Пятровіч ступаў каля самай паддогі, збоку і не заўважыш, што падэшвы не заўсёды датыкаюцца зямлі. Брыгадзіра знайшоў у кабіне майстра.
— Піліп Альфрэдавіч, можна цябе на хвілінку? Справа ў мяне, — адвёў яго ўбок і прашаптаў у самае вуха: — Трэба ў адно месца злятаць. Адпусціш?
Кавалёў доўга глядзеў у твар, быццам прыпамінаў, хто перад ім, а потым шкадобна паківаў галавой.
— Не. Зусім не тое, што ты падумаў, — паправіўся Пятровіч, — піць не буду, не бойся.
Рэдка адмаўляў Піліп Альфрэдавіч, калі ў яго прасілі па-чалавечы, але не даваў спуску, калі хто наравіў узяць падманам ці нахабствам.
— Так і быць, гуляй. Скажу, што за кандуктарамі на склад паслаў. Толькі глядзі, каб ахова на прахадной не засякла. Дарэчы, як ты збіраешся прашмыгнуць?
— Звычайна, як бацян, — зірнуў Пятровіч на свае ногі і ўсміхнуўся.
— Ат, блін! Я й забыўся, што ты лятаеш.
— Заданне вучню я пакінуў, так што не хвалюйся: ніхто не заўважыць, — сказаў на развітанне Пятровіч.
Была якраз пятніца, кароткі дзень. А ў мінулую нядзелю ў горадзе здарылася трагедыя, якая прыкавала да сябе пільную ўвагу жыхароў. Магчыма, нас прывучаюць любіць жыццё і праз пакуты, бо толькі пасля таго, як змучыцца душа ў балючых стратах і пошуках, па-іншаму пачынаем цаніць імгненне і, калі нарэшце прыходзіць спакой, аглядаючыся назад, толькі цяпер задумваемся аб вечным.

4
На прыступках перахода метро «Няміга» — аплаўкі свечак і кветкі; людзі запавольваюць хаду; берэт, прыклеены да сцяны скотчам, і фотакартка маладога амапаўца ў чорнай рамцы; выразкі газетных артыкулаў, малюнкі, надпісы на сценах і на шматках паперы, якія шкуматае вецер... Сцятыя болем твары людзей.
Будзімір Недавольнаў углядаецца ў надпісы, у вочы кідаюцца фразы: «Омон вас спасал!», «Это Армагедон!», «Даруйце нам, што не змаглі дапамагчы!», «Скорбим, помним вечно...», «Прости Ирка, што отпустила руку». Людзі замаўкаюць, твары — суровыя, у вачах — адчай і разгубленасць.
Нядаўна тут адбылася жудасная трагедыя: азвярэлым натоўпам было затаптана некалькі дзесяткаў чалавек. На другі ждзень сталі з’яўляцца надпісы. Пераход метро зрабіўся месцам нейкага містычнага пакланення, культавым сімвалам...
Будзімір углядаецца ў юныя твары на фотаздымках: большасць з іх дзявочыя, прыгожыя, з цёплымі ўсмешкамі, напэўна, яшчэ не цалаваных вуснаў; чыстыя і адкрытыя вочы, па-маладому бесклапотныя выразы твараў, у якіх ні адна рыска не перасцерагае аб набліжэнні непапраўнага. Нейкім шостым пачуццём ён намагаецца зразумець сэнс трагедыі: «Чаму? Чаму менавіта гэтае зялёнае дзяўчо стала ахвярай натоўпу?». Будзімір глядзіць на аркуш паперы перад сабою — прыгожым каліграфічным почыркам выведзены радкі, а збоку намалявана свечка: агеньчык вось-вось згасне. Сярод мноства надпісаў гэты ка-роткі верш адразу ж прыцягнуў яго ўвагу:
Ожидая последний экзамен,
Я не верю, что всё ж повезёт:
Мне увидеть своими глазами,
Как толпа превратится в НАРОД!
Халоднай суровасцю павеяла ад вершаваных радкоў. Яшчэ ўчора іх не было. Падумалася, што аўтар чатырохрадкоўя ў сваёй юначай наіўнасці і велізарным расчараванні зразумеў тое, што ніяк не мог усвядоміць ён, Будзімір Недавольнаў. Мудрасць не мераецца ўзростам.
— Не шукайце сэнсу там, дзе яго няма.
Будзімір азірнуўся на словы: каля яго стаяў мужчына невысокага росту, у акулярах з металічнай аправай і таксама чытаў верш.
— А як жа вы растлумачыце ўсё гэта? — спытаўся Будзімір. Мужчына паціснуў плячамі і паправіў акуляры.
— Ніяк, — коратка выдыхнуў ён, — проста няшчасны выпадак.
— I ў гэтым няма ніякага сэнсу? — здзівіўся Будзімір.
— Які можа быць сэнс? — у сваю чаргу перапытаў незнаёмец. — Так здарылася. Што тут зробіш?.. Шкада, канешне.
— Тады ніякага сэнсу няма і ў тым, што ўсе мы жывем на гэтай зямлі.
— Мужчына паціснуў плячамі і зноў узяўся рукой за дужку акуляраў. —Так, — сумна выціснуў з сябе, — няма…
— Не. Так не бывае, — цвёрда сказаў Будзімір. — Усё нясе свой сэнс. Павінна мець нейкае значэнне і мэту. I калі смерць аднаго, нават аднаго, чалавека па-вашаму — нішто, то ўвогулё ўсё жыццё, усё жыццё ў прынцыпе не мае ніякай цаны. Я вось думаю, — Будзімір паказаў на верш, які яны толькі што чыталі, — людзьмі мы павінны зрабіцца. У гэтым — соль жудаснай трагедыі. Зразумець нешта трэба. Усім трэба зразумець. Трагедыя — толькі вынік доўгага развіцця, самі ж прычыны хаваюцца значна глыбей, магчыма, у душы кожнага з нас. Мы павінны абудзіцца да жыцця, бо мы і жывём іншы раз, усё адно як спім. Прачынацца трэба.
Вось у метро, там унізе, дзе электрычкі ходзяць, упершыню сёння заўважыў, надпіс там: «На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі харалужнымі, на тоце жывот кладуць, веюць душу от цела...» — пра што гэта? Пра крывавае пабоішча, якое ўчынілі тут Яраславічы, ці пра сённяшняе? Пра нас з вамі? Гэта са «Слова аб палку Ігаравым», а быццам бы і пра нас з вамі адначасова. Быццам бы пра ўсё гэта, — Будзімір абвёў навокал рукой, — і глядзіце, зноў усё паўтарылася ў найгоршым варыянце. Тут, на Нямізе, паўтарылася. Ці ў гэтым не павінен хавацца вышэйшы сэнс? Ёсць! Ён ёсць гэты сэнс!
Дзе ж тады яго шукаць, калі не тут? У чым? А вы кажаце — няшчасны выпадак... Тады ўсё наша жыццё проста няшчасны выпадак. Без сэнск і без мэты. Не. Тут нешта болыш сур’ёзнае. На сценах пішуць і пішуць... Чытайце: «I на небе патрэбны прыгожыя нявесты». Вось і вы сюды прыйшлі, і я тут стаю... А ўсе астатнія... Для чаго? Навошта? Чытайце: «Мы сталі Ангеламі», або вось: «Ніхто не хацеў умераць, ніхто не мог выбіраць...»
— Памылка. Правільна «умнрать»...
— Не, гэта не памылка. «Смерць» і «Мера» — аднаго кораня словы, праз такія памылкі прасвечваюць глыбіні быцця. Памерці, значыць, умераць жыццё, прайсці праз дазволеную Меру, вычарпаць яе. Дзе смерць, там ёсць і смердзь... Штосьці ў гэтым плане. Можа, для гэтага вы сюды і прыйшлі... Нешта цягне сюды. Паглядзіце, усе штосьці адчуваюць, але не могуць пакуль зразумець: што гэта і для чаго яно? Кажуць, месца тут праклятае. Гэта ж на Тройцу здарылася. У царкве свечкі тухлі... А «яны» шабаш наладзілі тут. I фірма, якая піва бясплатна раздавала, называлася «Альварыя» — лічы што, «Кальварыя»!.. Могілкі такія ёсць. Вось вам і брацкая магіла. А вы кажаце — усё выпадковасць. Надпіс у метро, Тройца, свята піва, якое фірма «Альварыя-Кальварыя» прэзентавала, навальніца, стоўпатварэнне...
Кажуць, маланка ў светлафор лупанула — вось і спужаліся ўсе, і пабеглі...
У нас на працы адзін чалавек расказваў, што за некалькі гадзін да гэтай мясарубкі лістоўкі раздавалі, змест якіх: «Гэта гвой апошні забег! Ты павінен паспець. Прыбяжыш першым — значыць, ты па-сапраўднаму круты!». Гэта ж замбіраванне, у падсвядомасць убівалася падрыхтаваная праграма. Бачыце, колькі выпадковасцяў пераплялося?
— I ўсё адно, не шукайце сэнсу, — мужчына ўсміхнуўся і дзіўнавата пакруціў галавой, — дзе яго няма.
Не! — упэўнена прамовіў Будзімір. — Сэнс ёсць: «На тоце жывот кладуць, веюць душу ад цела...».
5
За складамі рос высокі бур’ян — гэта было самае бязлюднае месца тэрыторыі завода. Туды і павярнуў Пятровіч, аглядзеўся — ці ніхто не сочыць за ім — і сігануў праз агарожу. Апынуўшыся на волі, з палёгкай уздыхнуў на поўныя грудзі: «А добра ўсё-такі жыць на белым свеце!» — падумалася яму.
Спачатку вырашыў перакусіць, а то, не дай Бог, закружыцца галава ў вышыні ці свядомасць страціш — так і плюхнешся, як жаба, далоў, касцей не збярэш! Ён успомніў, што ёсць танная сталоўка на Машэраўскім праспекце 17. Нырнуў у метро і праз хвілін сорак выйшаў на Нямізе.
Стаяла спякота. У такія пагожыя дні жанчыны скідаюць з сябе ледзьве не ўсё адзенне, застаюцца адно ў празрыстых сукенках ды кароценькіх спаднічках — маладое пругкае цела так і вылузваецца з абдымкаў матэрыі, прасвечвае праз тонкую тканіну і пацвельвае здаровым задорам: кроў распальваецца!
Заглядацца на чужых жанчын Пятровіч цяпер меў поўнае маральнае права: некалькі дзён таму ад яго назаўсёды сышла палюбоўніца. Светка, а з ёй ён сустракаўся гады тры, збіраўся нават ажаніцца, успрыняла яго палёт занадта ўзбуджана і радасна:
— Нарэшце! — выдыхнула яна на другі ж дзень вечарам, калі прыйшла да Пятровіча. — Я ведала, што на нас павінна зваліцца шчасце.
І тут жа пачала ўгаворваць Пятровіча, каб ён звольніўся з завода, стаў-такі нарэшце інтэлігентным чалавекам і пайшоў куды-небудзь, дзе яму будуць плаціць вялікія грошы.
— Што ты крыўляешся? Хіба я нешта не так гавару?
— Святлана, ты сапраўды нясеш ахінею. Навошта звальняцца з завода?
— Ды зразумей ты, колькі табе там плацяць? Капейкі. А тут кландайк для нас адкрыецца. Ведаеш, якія грошы грабуць усякія там Чумакі-Кашперўскія? Патрэбна толькі ўмела выкарыстаць гэтую магчымасць. Можа, атракцыён які адкрыць, ці яшчэ што-небудзь экстравагантнае наладзіць.
— Не! — цвёрда выгукнуў Пятровіч. — Я класны токар, у мяне чацвёрты разрад, хутка здам на пяты. І я не клоун, ніякіх атракцыёнаў ладзіць не буду.
Такі адказ пакрыўдзіў Святлану не на жарты, яна маўчала хвілін пятнаццаць.
— Гэта тваё цвёрдае рашэнне? — строга спыталася нарэшце.
— Крэмень.
— Тады і заставайся сам, заставайся назаўсёды камнем.
Не развітаўшыся, ляснула дзвярамі і выйшла. А на другі вечар зноў прыбегла, спрабавала пераканаць Пятровіча, што ён павінен кардынальна змяніць сваё жыццё. Ён не пагаджаўся ні на якія ўгаворы,  не слухаў яе аргументаў. Успыхнуў скандал. Яна абазвала Пятровіча «стаеросавай дубінай», «бязмозглым дурнем», «вар’ятам» і ўвогуле «цюфяком і не мужчынам».
— Бачыць цябе не хачу болей! — плюнула ў ягоны бок і выйшла з кватэры, не забыўшы ляснуць з усёй сілы дзвярамі.
Пятровіч ведаў, цяпер яна пайшла назаўсёды, а калі б і вярнулася, то і сам выгнаў бы яе пасля такога, хоць раней многае спускаў з рук, але такіх слоў не даруе.
I вось ідучы па Машэраўскім, ён па-новаму прыглядаўся да ўсіх жанчын. «Вось, пайшла як пава!» — правёў ласым поглядам ладную кабету.
Умеюць жа хадзіць некаторыя жанчыны! Быццам карабель па моры плыве, рассякаючы хвалі, быццам сонца па небе праходзіць, адорваючы ўсіх святлом. I тут Пятровіча асяніла думка: «А што, калі?..» — падумалася яму: уявіў і сэрца ёкнула. Ён развярнуўся, прыўзняўся на чалавечы рост, дагнаў маладзіцу, параўняўся разам з ёю, ды так і ляцеў зверху, заглядваючы ў прарэз сукеначкі паміж грудзей.
Нехта голасна засмяяўся і паказаў на Пятровіча. Маладзіца заўважыла, адхіснулася са страхам, затым усміхнулася і засаромелася, ці толькі выгляд зрабіла, што ёй няёмка? Пагрозліва памахала пальчыкам. Было ў гэтым жэсце штосьці гуллівае, тэатральна-паказное — відаць па ўсяму, ёй спадабалася такая арыгінальная ўвага. Многія жанчыны, самі таго не заўважаючы, ловяць палкі мужчынскі позірк, у якім прарываюцца жарсці, падобныя старажытным, тым неўтаймаваным і амаль драпежным, што прымушаюць успомніць нешта родавае, ад плоці і крыві, амаль жывёльнае. Такія мужчынскія вочы запамінаюцца на ўсё жыццё — яны даюць сілы заставацца жанчынай і ў пяцьдзесят, і ў шэсцьдзесят гадоў. Што ні кажы, а інстынкт працягнення роду — адзін з наймагутнейшых!
Нечакана раздаўся свіст міліцэйскага свісцёліка — рэзкі і пранізлівы. Пятровіч цопнуўся на зямлю. Азірнуўся: на скрыжаванні стаяў гаішнік і махаў у яго бок жэзлам. Не любяць яны вольнасцяў на Машэраўскім... Пятровіч шмыгнуў за вугал высотнага дома, абагнуў яго і выйшаў з другога боку: гаішнік цяпер стаяў да яго спінай.
Чарга ў сталоўцы была невялікай, чалавек пяць. Доўга вывучаў Пятровіч меню, набранае на камп’ютэры дробным шрыфтам, і неўзабаве прычмокнуў языком:
— А што гэта ў вас за блюда? — пацікавіўся ён, — «Аргенціна прыпушчаная». Тут правільна напісана?
— Канешне. — Раздатчыца, таўставатая жанчына ў белым халаце, непрыязна бліснула ў яго бок вачыма.
— А што гэта?
— Як што? Рыба! — сказала яна так, быццам даводзіла элементарную ісціну.
— Рыба?! — здзівіўся Пятровіч і не стрымаўся ад смеху: — Рыба! Ха-ха! Гэта рыба?! Ха-ха-ха! — рагатаў ён. — Рыба!
— Што вы заладзілі, як ненармальны. Не разумею, што тут смешнага? Рыба.
— Добра, што не казёл, хе-хе... Рыба, як у даміно.
— Вам даваць? — перапытала яна, чакаючы адказу, а затым дадала, апраўдваючыся: — Мы ж не самі даём назвы. «Аргенціна прыпушчаная» — гэта такая параная рыба, прыпушчаная на гарачай пары.  Даваць вам?
— Не-не! — схамянуўся Пятровіч. — Дзякуй! Такіх блюдаў я не ўжываю, хмг! Але й рассмяшылі, — паспрабаваў загладзіць, магчыма, занадта гучны свой смех: — Вось «Амерыку ўкрутую» я з’еў бы з вялікім задавальненнем. Ёсць такая?
— Не. «Амерыкі ўкрутую» няма. — Цяпер засмяялася раздатчыца. — У нас жа ёсць спецыяльны цэх, які дае назвы блюдам. Нам што напішуць, тое мы і прадаём.
— Шкада. Вельмі шкада, што няма «Амерыкі». Даўно пара падсмажыць іх ці ў кіпені выварыць. Зажраліся праклятыя янкі. Так што закажыце ў сваім цэху такое блюда. А што? Веяні часу. «Амерыка ўкрутую» — толькі для крутых. Цудоўная назва. Галоўнае арыгінальная, і цану можна заламіць, будзь здароў!

6
Было чатыры гадзіны. Проста з берага Камсамольскаг возера ён пакрочыў у неба: ступаў над гладдзю вады, быццам па нябачнай лесвіцы, спакойна і ўпэўнена. Дзейства прывабіла цікаўных, яны скучкаваліся невялікім натоўпам і, задраўшь галовы, углядаліся ў вышыню. Натоўп разрастаўся, як снежны ком. «Яшчэ абвінавацяць у несанкцыяваным мітынгу?» — падумаў Пятровіч і вінтом урэзаўся ў аблокі. «Глядзіце, штопарам пайшоў!» — «Во, дае! — узбуджана загаманілі знізу: — Яго не разбярэш, то крочыць, то ляціць...».
Праз хвіліну Пятровіч стаў падобным на чалавека, які планіруе на дэльтаплане, а праз другую — увогуле на маладога бусліка.
3-пад аблокаў усё ўбачылася па-новаму: знаёмыя вуліцы і праспекты, паркі і скверы набылі велічнасць і імклівасць, а людзі, наадварот, здрабнелі і ўпадобіліся мурашам. Такімі малюпасенькімі здаваліся яны цяпер з галавакружнай вышыні, такімі бездапаможнымі, што Пятровічу сталі смешнымі і вартымі жалю іх прывідныя планы валадарання над Прыродай: «Мы все глядим в наполеоны, двуногих тварей мнллноны!» — успомніў ён радкі, вывучаныя калісьці ў школе.
Чаму Бог усё-такі не даў чалавеку крьлаў? Магчыма, адрываючыся ад зямлі, хоць зрэдку ён пераконваўся б у сваён нікчэмнасці і мізэрнасці, убачыў бы, што свет, у якім жыве — хісткі, кволы і нетрывалы, але ўсё ж такі, прыгожы! Да болю ў ваччу прыгожы! Глядзець і не наглядзецца. Няўжо гэтага мала? Усім хапіла б месца пад сонцам. Чаму ж людзі ніяк не прыйдуць да згоды і суладдзя не толькі паміж сабою, але і з усімі жывымі істотамі, што насяляюць зямлю. I трапляюцца сярод іх вылюдкі: намагаюцца захапіць і сваё, і чужое месца — адсюль і ўсе беды, усе войны.
Нешта зашумела з правага боку. Пятровіч азірнуўся на пошум — аж дух заняло: паўнеба запаланілі чайкі! Сотні, тысячы птушак выплывалі аднекуль з-пад небасхілу і дружнай чарадой цягнуліся за горад. Жывое птушынае мора бурліла і клекатала, пераклікалася дзесяткамі галодных глотак, ускіпала частым мігценем крылаў, ад узмахаў якіх свістала і клубілася паветра. I раптам кідалася ўсёй плоймай уніз, а то рэзка ўздымалася велізарнай хваляй увышыню, напаўзаючы на сонца. Дзівоснае відовішча захапіла ў палон, на момант Пятровічу здалося, што і ён зрабіўся чайкай: уся шматтысячная чарада, ад бліжняй птушкі да самай дальняй, быццам злілася з ім у адзін жывы арганізм, у якога адна душа і адзін розум. Чайкі, не баючыся яго, спачатку ляцелі побач, а потым усё часцей некаторыя з іх палахліва зыркалі на Пятровіча, нечакана ўскрыквалі, а затым спуджана шарахаліся ўбок. Іх хваляванне перадавалася суседнім, затым наступным і так па ланцугу да самага краю. Уся велізарная  чарада выгнулася, як агромністая змяюка, галава і хвост якой губляліся ў неабсяжных далячынях, дзесьці там, з абодвух бакоў за небакраем. Але кароткая з’яднанасць з птушынай плоймай, калі чайкі памылкова прынялі яго за свайго, надала душы ідзінствам з усім жывым на зямлі і яна перапоўнілася радасцю. Гэтай радасцю захацелася падзяліцца з кімсьці, аддзячыць усім, каго ведаў і не ведаў, усім, хто жыў на гэтай зямлі раней, жыве цяпер і будзе жыць вечна. Падалося, у нечаканай радасці перапляліся тысячагоддзі, а можа, нават мільёны гадоў сляпога развіцця і пошуку, і ён адкрыў вялікую Таямніцу, якую павінен перадаць іншым. Тут і ўзышла ў свядомасці, як маладое сонца, светлая думка: «А ці не можа атрымацца з цяперашняй маёй здольнасці якой-небудзь карысці Радзіме? Такімі праблемамі, верагодна, займаецца царква».
Пятровіч падымаўся вышэй і вышэй. Чайкі засталіся далёка ўнізе, хутка сціхлі іх крькі — цішыня і бязмоўе абступіла з усіх бакоў. Толькі белая пена, серабрысты накіп аблокаў ды лапікі бяздоннай сінечы ў чыстых прагалінах, выбліскі сляпучага сонца і страхотная маўклівасць невымерных глыбінь. I Тайна навокал, нязведанасць, а яшчэ — Вялікае Маўчанне Таго, што вечна прысутнічае і ў маленькім сэрцы, і ў бясконцым Сусвеце. На нейкі момант ён разгубіўся, як калісьці ў дзяцінстве, заблудзіўшыся ў незнаёмым лесе, адчуў безабароннасць ад небяспечнай блізкасці Невядомага, Жывога і Усеўладарнага: «Дзе ж зямля: зверху ці ўнізе?.. Куды ляцець?».
Страх адступіўся. Нечакана Пятровіч вынырнуў з-пад аблокаў, што акружылі цесным кальцом, і зноў убачыў горад. Ён падаўся цяпер велізарным кратэрам вулкана: дакуль сягала вока дыміліся трубы заводаў і кацельных, выставіўшы чорныя жэрлы, пыхкалі смярдзючым дымішчам домны і цеплавыя электрастанцыі, — здалося, увесь горад ў адно імгненне можа выбухнуць смертаносным агнём. Цягучы смог знізу душыў жывое.
Зніжаючыся, скіраваўся ў бок Кафедральнага сабора. Быццам Нябесны Ангел спусціўся каля царкоўнай лаўкі, жабракі і бяздомныя, што сядзелі на прыступках храма і прасілі міласціну, чамусьці адварочвалі ўбок вочы, быццам саромеліся ці баяліся, пачалі часта хрысціцца і шаптаць малітвы.

7
Служылі вячэрню. Пятровіч прайшоў скрозь рэдкі натоўп да алтара, прачытаў пра сябе «Ойча наш» і стаў разглядаць абразы, фрэскі і лікі святых.
Трэба сказаць, што ён меў адну важную асаблівасць: ва ўсім любіў яснасць і на дух не пераносіў нічога чужароднага, замежнага, цьмянага і ўвогуле малазразумелага. Такая асаблівасць душы праяўлялася ва ўсім. Вось, хоць бы малітва — ён прачытаў яе без «Амінь», без апошняга слова, якім канчаецца кожны кананічны тэкст, а замест гэтага проста сказаў: «Хай будзе так!» — проста і зразумела. Даўно засумняваўся Пятровіч у цьмяным «Амінь». Навошта гаварыць яго, калі ёсць СВАЁ? I ці не падсунулі «Амінь» наўмысна ворагі роду чалавечага?
Ён прачытаў вельмі шмат кніжак, а яшчэ многа думаў. Ведаў, напрыклад, што ў Егіпце Новага царства быў нейкі Амон (Амун) — бог егіпцян, гаспадар багацейшых храмаў, якому прыносіліся незлічоныя ахвяры, у тым ліку і чалавечыя — сотні, тысячы людзей аддавалі фараоны на ахвярнік Амона. Ці не ёсць тут страшэнная тайна, што схавалі егіпецкія жрацы ад непасвячоных, тайна, якая да гэтага часу — у дзействе? 3 Егіпта ж выйшлі ўзбунтаваўшыя іудзеі, ды яшчэ з карамі егіпецкімі, абрабаваўшы былых сваіх збавіцеляў. А Слова — гэта ж вам не жартачкі!
Словам Сусветы створаны і творацца да гэтага часу. Праз слова душа чалавечая ўзрастае да нябёсаў і словам жа прыніжаепца да рабства, да жывёльнага стану, да чарвяка; слова — двугостры меч у руцэ ваяра, вогніва, якім выкрасаецца Агонь Духу ў чалавечым сэрцы. «Словам водзіць Гасподзь на сечу!» — сказаў паэт. Словам можна забіць аднойчы і ўвесь род чалавечы... Усё можа быць. Бойцеся, людзі, слоў, сэнс якіх не можаце зразумець. Ці не выкарыстоўваюць такія словы тыя, хто хоча пагібелі вашай? Як хварабатворныя вірусы запускаюцца ў ток крыві гнілыя і пашкоджаныя словы, каб захварэла Жыццё невылечнай Смерцю, каб усё жывое ператварылася ў смердзь. Слугі кашчавай усюды і заўсёды сеюць мерцвячьну. Слова — гэта вельмі сур’ёзная рэч, каб адносіцца да яе  легкадумна.
Вунь, хоць бы і цяпер — рыпніся не ў той бок, як тут жа «Амон» і павяжа, вядома ж, не егіпепкі — свае вясковыя хлопцы, але чамусьці па абрывіятуры назва карных падраздзяленняў сучаснасці супала з іменем бога фарысейных егіпцян. Многае ў гісторыі пакрыта чорньм змрокам. Змяшалі Неба з гразёю — і кормяць такой «маннай» бяздумнае чалавецтва: «карміць», значыць, вязаць па руках і нагах «кармай» жалезных грахоў, — вось і адрыгваецца цяпер «Амон»... Спачатку штосьці патрэбна назваць словам, затым гэтае штосьці ўваскрасае з нябыту, набывае плоць і кроў, а пасля матэрылізуецца ў свеце.
«Амінь». А. Мень, што нарваўся на недарэчную смерць... (Чаго ж ён хацеў?). Японская секта Аум-Сінрыко, што труціла зарынам людзей у такійскім метро; хвалёны эзатэрычны «оум» — усё гэта, верагодна, словы аднаго д’ябальскага ланцуга. Усё магчыма ў гэтым свеце. Бо ці не зашмат атрымліваецца супадзенняў? У тым жа Апакаліпсісе чытаем: «Так гаворыпь Амінь, Сапраўдны Гасподзь, які быў ад пачатку свету». Хто ведае, хто можа ведаць: Хто там быў ад Пачатку? Ці, можа быць сапраўдным Госпадам Амінь, якога прызываюць у канцы кожнай малітвы хрысціяне? Чалавек Праўды прыходзіць адкрыта днём, а злодзей пад покрывам цемры: не праз дзверы — праз акно, прыкрываючыся чужым іменем. Думайце! Мне за вас не ўваскрасаць. Кожны ўваскрасае паасобку, кожны адкажа за сваё! Ніхто не панясе чужыя грахі, нават, калі Яго называюць Сынам Божым — не зможа Ён панесці Ваша, бо Вам пакінуў С в а б о д у !
Таму Хрыстос і Хрысціянства — не тоесныя паняцці, а верагодней за ўсё — супрацьлеглыя. Вунь і ў Сімвале веры не пакінулі ніводнага слова Хрыста. Які ж гэта хрысціянскі сімвал? I дзе ўвогуле знаходзіце вы гарантыю свайго ратунку? Не было яе і не будзе нідзе, апроч вашага ж сэрца і думак, асабістых дзеянняў. Дзве тысячы гадоў прайшло. А вы верыце росказням спадкаемцаў Аміня. Гэтак вы ўпэўнены, што «яны» (хто ўкрыжаваў Хрыста) так і пакінулі Яго Слова вам, так і не дакрануліся да Евангелля, каб выправіць на сваю карысць. Часу хапала ўдосталь: тэксты Дабравесцяў кананізуюцца толькі ў 325-м годзе. «Літара забівае, толькі Дух жыватворыць» — не забывайцеся гэтых слоў. Дзе гарантыя, калі самі вучні Яго, пасля смерці Настаўніка збіраюцца на пастаянную малітву ў прытвор храма Саламона? Ці пусціць сёння Праваслаўная царква паслядоўнікаў Мухамада ў свой храм? А равінат пускаў першых хрысціян у свой галоўны храм… Думайце, ці такія ўжо і чужародныя дзве рэлігіі: іудзейства і хрысціянства? У гэтым жа Саламонавым храме збіраўся і сінедрыён, які асудзіў Іешуа на Галгофу. I ў гэтых фактах вы знаходзіце гарантыю? Ваша права — і ваш суд...
А я веру болей свайму сэрцу, а не ўсякім вымарачным Аміням: «Хай будзе так!» — проста і зразумела.
Адчынілася Царская брама. Перад Пятровічам ва ўсёй прыгажосці разгарнулася фрэска Хрыста ў зялёным аблачэнні. Некалькі гадоў таму, углядаючыся ў гэтую фрэску, Пятровічу раптам падалося, што яна Жывая, з плоці і крыві, — тады ж ён інтуітыўна адчуў і зразумеў: для чаго на Зямлю прыходзіў Хрыстос і чаму менавіта такім чынам здзейсніў высокі Подзвіг.
Пятровіч і не заўважыў, як прыўзняўся над рэдкім натоўпам багамольцаў, адумаўся, калі свяшчэннік нечакана папярхнуўся на словах малітвы і сустрэўся сур’ёзным і строгім позіркам з яго вачыма.
Ён асцярожна апусціўся на паддогу храма. Ні свяшчэннік, з выразным славянскім тварам і сталіста-сінімі вачыма, ні бабулькі, што лагодна-супакоена нашэптвалі цёплыя малітвы — не здзівіліся яго палёту, быццам кожны дзень яны былі сведкамі, як у Праваслаўных храмах «ходзяць по облэцех яко по суху»; а можа, акрамя суровых вачэй, што загадалі Пятровічу апусціцца на зямлю, ніхто, заглыблены ў сябе, і не заўважыў, што Пятровіч парушыў прывычныя законы прыцягнення і ў час невымоўнай малітвы прыўзняўся над зямлёй.
Даўно ён прыкмеціў, што сапраўдныя святары, без «тараканаў» у галаве і псеўдарэлігійнай муці, чамусьці бываюць якраз з характэрнымі славянскімі рысамі твару. Гэта ўсё адно як закон. Калі ж нейкім невядомым чынам у царкоўную іерархію зашываецца які-небудзь «Амень», то яго адразу ж можна вызначыць, як пана па халявах, і па цікаўна-карыслівым носе — такія не свяшчэннікі, а папы. Поп ён і ёсць поп! Што з яго ўзяць? Як не круці ты яго, па-іудзейску ці па-руску чытай, спераду ці ззаду, а ўсё тое ж самае: поп талакняны лоб! I чаго яны крыўдзяцца, не разумеў Пятровіч, калі іх так называюць? Па вялікаму рахунку і «поп добры работнік, калі ты сам не балда», хоць гэта крышку і разыходзіцца з сюжэтам казкі вялікага паэта. I гэтак пнуцца яны і напружваюцца, каб абкруціць простага мужыка вакол іудзейскага пальца, што аж вочы на лоб лезуць; і тое ж не СОН, а чысцюткая Праўда, што НОС гогалеўскага штабс-капітана Кавалёва аказваецца потым у бохане хлеба якога-небудзь Цырульніка, а затым і ў царкве, як паложана, для віду службу выстаіць, бо мае ад такіх метамарфоз усё той жа Якаўлевіч дабротны гешэфт.
Вось і задумайся, чалавеча, з якіх палесцін у праваслаўную малітву ўпаўзаюць усялякія «аміні» і на чыю карысць яны служаць? I ці можна ўратаваць душу з дапамогай чужых бажкоў? Не простая гэта задача, бо правільнае рашэнне пакажуць нам толькі пасля смерці, але тады, на вялікі жаль, будзе позна...

8
Выйшаў Пятровіч на вуліцу, глянуў на чырвонае сонейка, што апускалася за небасхіл, і зразумеў: у прынцыпе, дарэмна патраціў час — у царкве карысці Айчыне, хоць ілбом зямлю прабі, на грошык не выпрасіш — усё адно: нічога не чуюць папы, акрамя звону злата, ці шабуршэння доларавых купюр у ахвярніках, дрэнныя яны работнікі... Днём з агнём не адшукаеш сярод іх хоць аднаго сапраўднага Свяшчэнніка.
«А ці не з’ездзіпь мне ў Акадэмію Навук?» — спытаўся ў сябе самога Пятровіч; пастаяў хвіліну, любуючыся прыгажосцю Божай Маці на франтале Кафедральнага сабора, падзівіўся гульнёй промняў заходзячага сонца ў пазалоце аблачэння і спусціўся ў падземны пераход метро Няміга. Тут ён і пазнаёміўся з чалавекам, што назваўся Недавольнавым Будзімірам Гадзіна-вічам, які крута змяніў ход думак Пятровіча.
— Што ж гэта робіцца, вы паглядзіце, — звярнуўся да яго новы знаёмы, — нас падманваюпь на кожньм кроку.
— А ў чым справа?
— Гляньце, што яны напісалі: “53 рубцы на сэрцы Беларусі!”
— Ну і... — неразумеў Пятровіч, — у чым вы бачыце падман?
 — Вы што? Іх жа было ПЯЦЬДЗЕСЯТ ДВА! А тут напісана 53.
Пятровічу хацелася неяк супакоіпь Будзіміра, адчувалася, што той пачынаў хвалявацца.
— Разумееце, на другі дзень, здаецца, ці на трэці памёр яшчэ адзін чалавек. У бальніцы. Вось і дадалі да ліку.
— Толькі адзін? — выбліснуў Будзімір калючымі вачамі. — Хіба толькі адзін? Іх, можа, дзесяць памерла з таго часу. Хто іх лічыў? Можа, яны кожны дзень паміраюць пасля такога стрэсу. Чытайце: «Я быў тут 30-га і ўсё бачыў, звяжыцеся са мной». Адчуваеце накал? Тады кожную раніцу пішыце новую лічбу. Але ж гэта скажэнне! Уяўляеце? У той дзень іх загінула пяцьдзесят два чалавекі, гэта вельмі важна, а тут напісана 53!
— А па-мойму, ніякай розніцы.
— Гэта па-вашаму. А ёсць яшчэ і па-сапраўднаму, так як было. Пяцьдзесят два — гэта вам не пяцьдзесят тры, магчыма, што паміж гэтымі лічбамі — бездань.
— Вы мяне, канешне, прабачце, — усміхнуўся Пятровіч, — але я нічога не разумею. Якая розніца ў гэтых лічбах? I чаму вас гэта так хвалюе? Я не бачу тут ніякага крыміналу і падману.
— Добра. Чакайце... — Будзімір ухапіў у рукі тоўстую кнігу ў чорнай вокладцы, што ляжала на поручні, — «Біблія» — паспеў прачытаць Пятровіч ціснёныя залатыя літары, а новы знаёмы пачаў хутка перагортваць старонкі: — Зараз, зараз я знайду... Чытайце! — ткнуў ён нарэшце пальцам.
— Я ёсць Альфа і Амега, — прачытаў уголас Пятровіч і запытальна паглядзеў на Будзіміра Гадзінавіча.
— Глядзіце далей, — зашаргацелі старонкі, і праз нейкі час палец зноў упёрся ў тэкст. — Чытайце! — загадаў ён.
— Пасі народы Жазлом Жалезным.
— Вось! — падхапіў Будзімір, — пасі народы Жазлом Жалезным.
— Усё адно не разумею... Што вы хочаце гэтым сказаць?
— Тут проста. — Будзімір Гадзінавіч развёў у бакі рукі, быццам паказваючы, наколькі ўсё проста: — Усё проста для таго, — удакладніў ён, — хто ўмее чытаць Сімвалы. «Альфа» — першая літара грэчаскага алфавіта. Дарэчы, услухайцеся ў само слова АЛФАВІТА: «віта» — гэта жыццё! — Пятровіч усміхнуўся, — не смейцеся. «Амега» — апошняя літара. Хрыстос называе сябе Альфай і Амегай. Што гэта значыць? Першым і апошнім, пачаткам і канцом. Вось, дарэчы, у стараславянскай азбуцы першая літара называлася «Аз», і калі нам сёння затыкаюць рот, то ў старажытнасці... Затыкаюць рот, маўляў, «я — апошняя літара алфавіта», то нашы продкі маглі абсекчы такі выпад простай фразай: «Затое Аз — першая!» — сказаць і далей рабіць сваю справу па сумленню. Канцы звесці з пачаткам. Чалавек на ўсё мае права, калі ён пад Богам. Бо «Аз» — гэта таксама Я. Разумееце? Кірыл і Мефодзій больш шкоды прынеслі, чым карысці, яны былі спецыяльна засланы Рымам, каб усё змяшаць, пераблытаць... Гэта асобная тэма. Ну вось, хоць бы з гэтай кнігі — «Мне отмщенне н Аз воздам!».
— Але якая паміж усім гэтым сувязь. Вы пачалі... штосьці пра лічбы хацелі... Пераскочылі на іншае.
— Пачакайце. Дык вось. Чаму «пасі народы Жазлом Жалезным»? I чаму гэты Жэзл Жалезны. Глядзіце, два словы пішуцца з вялікай літары. Жэзл — зразумела: сімвал улады. Але чаму Жалезны? Не ведаеце? Слухайце!
У перыядычнай сістэме Мендзялеева жалеза стаіць 26-м па ліку. Толькі гэты метал мае ў структуры будовы атама 26 электронаў і 26 пратонаў. Цяпер усвядомілі, чаму Жэзл называепца Жалезным?
— Не.
— Правільна. Усё не так проста. Ёсць эзатэрычныя веды, герметычныя, што значыць, закрытыя, тайныя... Скажам, ёсць Веды, якімі рухаецца свет і гісторыя. Вы ж згодны, што гісторыя  — кіруемы працэс? Гісторыю робяць людзі, правадыры плямёнаў, народы — якія людзі, такая і гісторыя; але ёсць людзі, што ведаюць болей за астатніх, магчыма, ім толькі здаецца, што яны ведаюць нешта больш істотнае, чым іншыя. Але нават калі ім толькі здаецца так, то вядуць яны сябе адпаведна таму, быццам сапраўды ведаюць ісціну. Кажуць, нават у камені ёсць жыццё, нават крышталі маюць свядомасць. Вы не задумваліся, чаму, пачынаючы з каменнага веку і да цяперашняга ўключна, для забойства выбіраецца менавіта жалеза? Людзі, якім уяўляецца, што яны ведаюць болей за іншых, намагаюцца падыгрываць Вьшэйшай сутнасці — небяспечнае гульбішча. Скажам так, напэўна, яны ведаюць чаго хоча Бог. А магчыма, толькі ўяўляюць сабе, што ведаюць, ці прымаюць за Бога іншую сутнасць. Гэта не так важна.
Вы задумаваліся калі-небудзь, чаму міжнародны жаночы дзень святкуецца 8-га сакавіка? Ну, скажаце, Клара Цэткін там... I гэтак далей. Але выбрана гэтая дата! I не выпадкова я скажу. Сем — лік Гармоніі і нябеснай дасканаласці: сем нот, сем колераў вясёлкі, сем цудаў свету... Дарэчы, нават сем шыйных пазванкоў у чалавека, і першы з іх называецца «Атлантам», так-так, той самы Атлант, што трымае на сваіх плячах Зямлю, утрымлівае і два паўшар’і галаўнога мозга. Да вашага ведама, усе пазваночныя ад пацука якога-небудзь да жырафа маюць па сем шыйных пазванкоў — вось яна Гармонія Светабудовы і агульная для ўсіх мелодыя Гасподняй Меры. Музыка сфер! А што такое восем? Па гукавому сэнсу (этымалагічная філасофія) — гэта тая ж васьмёрка: воСЕМ! — сімвал жанчыны — 8! Жаночы сілуэт падобны да васьмёркі, праўда ж? А калі графічны сімвал жанчыны пакласці на гарызантальную плоскасць, то атрымаем знак бясконцасці — оо! Зноў жа, ДВАЦЦАЦЬ ШЭСЦЬ — гэта: 2+6=8. Ёсць звычайная арыфметыка, а ёсць і вышэйшая матэматыка. Два памножыць на два — не заўсёды дае чатыры. Ёсць тэорыя скрыўленых прастор. Скажам, ёсць эўклідавая геаметрыя, а ёсць і неэўклідавая: дзве паралельныя прамыя дзесьці ў бясконцасці перасякаюцца, перакрыжоўваюцца. Восем і знак бясконцасці ў вечнасці скрыўленых прастор у адносінах да часовага свету, дзе «адзін дзень, як тысячу гадоў і тысячу гадоў, як адзін дзень» — у суме даюць крыж. Галгофа! Зноў Галгофа! Яна ніколі не канчаецца. Ніхто не можа панесці чужыя грахі. 3 Хрыста Галгофа, што перакладаецда з яўрэйскага як «месца чарапоў», толькі пачалася, а канчаецца на кожным з нас: Ён шпурнуў вогненную маланку ў чалавечы розум і мышленне пачало мяняцца. Кожны нясе свой Крыж па сіле сваёй. Дзве тысячы гадоў людзі праходзяць праз Галгофу.
А цяпер, глядзіце, чаго мяне так узбунтаваў падлог. Дата: 30.05.99 г. — натоўпам было затаптана 52 чалавекі. Пяцьдзесят два — гэта: 5+2=7; гэта: 52=26x2! I яшчэ, калі скласці лічбы даты (нулі не ўлічваюцца) атрымаем той жа самы лік: 3+5+9+9=26! А яны пішуць 53, а гэта значыць, хочуць прарвацца ў вечнасць, бо 5+3=8. Разбураюць гармонію здарэння. Скажэнне пайшло, аберацыя; Няміга — гэта другое, а можа, нават трэцяе папярэджанне. Гэта пачатак канца. Амега тысячагоддзя! Жэзл Жалезны! «Бог нічога не мяняе з людзьмі, пакуль людзі самі не памяняюць таго, што ў іх...» — так гаворыць Каран, ці вось: «Маісею было дадзена Пісанне і Разлічэнне, вы Пісанне пакінулі людзям, а Разлічэнне схавалі...», ці тое ж самае гаварыў ім і Хрыстос: «Вы схавалі ключы ад Царства Нябеснага, і самі не ўваходзіце, і іншых не пускаеце... Ваш Айцец Д’ябал!». Гэта не проста супадзенне на Нямізе, гэта духоўны Чарнобыль у дзействе. Дарэчы, ці хоць помніце, калі здарыўся, а дакладней, калі быў «арганізаваны» Чарнобыль?
— Кожны год “дваццаць шостага”  красавіка праходзіць “Чарнобыльскі шлях”, у восемдзесят шостым годзе.
— Добра, хоць гэта помніце, а то я чытаў нядаўна кніжыцу, дзе і чарнобыльская дата зблытана. Дваццаць шостага. Хочаце пакажу сінхроннасць Чарнобыля і Нямігі, гэтых дзвюх падзей, якія, на першы погляд, нічым не звязаныя паміж сабой, але маюць адну вагу і зроблены ў адной духоўнай плоскасці. Глядзіце, запісваем поўную дату Чарнобыля: 26.04.1986 г. — гэта: 2+6+4+1+9+8+6=36; Дата Нямігі: 30.05.1999 г. — гэта: 3+5+1+9+9+9=36! Што такое трыццаць шэсць? 36=3+6 — 9! Звялі да прасцейшай лічбы. Дзевяць — сімвалічная лічба Бога, гэта апошняя лічба нулявога парадку. Што такое 36? Адніміце ад гэтай лічбы дзесяць, па колькасці божых Запаведзяў, і зноў атрымаеце Жалезны Жэзл: дваццаць шэсць. А колькі было растраляна Антантай бакінскіх камісараў? 26! А якога чысла робіцца Кастрычніцкая рэвалюцыя?
— Сёмага лістапада.
— Няўжо? Смех дый годзе, і сотні гадоў не прайшло, а вы ўжо забыліся дату. Што ж гаварыць пра падзеі двухтысячагадовай даўніны?  Рэвалюцыя называецца Кастрычніцкай, а чаму ж яна святкуецца ў лістападзе? Дзе звычайная логіка?
— Ну, там жа... Змянілі стыль летазлічэння.
— Вось бачыце, пачалі здагадвацца, яны заўсёды ўсё заблытваюць. Па старому стылю рэвалюцыя адбылася з 25-га на 26-е кастрычніка, ноччу дваццаць шостага. Таму і завецца Кастрычніцкай хоць і адзначаецца ў лістападзе. Прьйшлі да ўлады і змянілі стыль летазлічэння, каб праўда адразу ж у вочы не кідалася, каб раптам не здагадаўся хто-небудзь. Замуцілі ваду, адным словам, яны заўсёды каламуцяць чыстыя крыніцы: арфаграфічную рэформу правялі — літары павыкідалі... Укрыжавалі рускую азбуку, як Хрыста, бо засталося ў ёй толькі 33 літары. А было ж калісьці — 44 у Кірыліцы, 39 у Глаголіцы, і ажно 147 літар налічвала Усеясветная Азбука, была і такая. А Кіеўская азбука, якую Яраслаў Мудры запісаў на сцяне Сафійскага сабора як сінтэз усіх рускіх азбук, як ключ-шыфр, квінтэсенцыю, каб перадапь нашчадкам Духоўны Запавет, налічвала 26 літар. Бачыце? Нашым продкам усё патрэбна было, а прыйшлі чужаніцы да ўлады і ўсё пераблыталі, усё для таго, каб не зразумелі мы, што іграюць яны ў небяспечныя гульні, каб ніхто не змог выкрыць правілаў іх крывавага гульбішча. Вось так, малады чалавек, вось так. Думайце.
Каб не здавалася ўсё гэта вам прыцягнутым за вушы, ведайце, што і Барадзінская бітва адбылася 26-га чысла і Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, Першы Паэт Расіі таксама нарадзіўся 26-га, у маі месяцы, нават ААН — дзень заснавання арганізацыі прыпадае на дваццаць шостае чысло... I што мы маем сёння ад ААН? Каму яна стала служыць? Вось так, — Будзімір Гадзінавіч Недавольнаў зірнуў у вочы Пятровіча журботным позіркам, нейкая касмічная туга ўбачылася Пятровічу ў яго сініх бяздонных вачах.
— Дык калі вы так шмат ведаеце, усё можаце растлумачыць, — не адводзячы вачэй прамовіў Пятровіч, — можа, падкажаце мне, што значыць вось гэта?
I ён прыўзняўся над зямлёй, спачатку на пядзю, а затым быццам падскочыў на метры два і завіснуў у паветры.
— Ого! — здзівіўся Будзімір Гадзінавіч, — цікава-цікава. Ану, спусціцеся, — загадаў ён, і Пятровіч цопнуўся на прыступкі перахода, — і вы запраста так можаце?
Пятровіч паціснуў плячыма.
— Цудоўна! — прыцмокнуў языком Недавольнаў. — А я, ведаеце, бачыў па тэлебачанню, але не верыў. Думаў трукацкі выкрунтас, піар-ход для задурэння галавы.
— Дык што гэта значыць?
— Трэба падумаць, трэба падумаць... — пашкроб ён патыліцу, — і даўно вы лятаеце?
— З канца мая. Дваццаць шостага чысла, якраз серада была.
— Так. Нешта, здаецца, праясняецца. Бачыце, і тут якая сімволіка: 26-га мая нарадзіўся Пушкін, у сераду ўкрыжавалі Хрыста, у пятніцу яго знялі з крыжа. Так што тут сур’ёзныя паралелі вымалёўваюцца. А самі вы нарадзіліся калі?
— Трынаццатага мая 1961 года.
— Ага. Сімвалічна, вельмі сімвалічна. Гагарын у космас паляцеў у 61-м дванаццатага, камета Галея, здаецца, пралятала ў той жа год, а зараз вы лятаеце. Трынаццаць — гэта лік апосталаў з Хрыстом. Памнажаем на два, бо ёсць матэрыяльны і духоўны свет, і зноў атрымаеш 26. Ага, і 26-га, значыць, паляцелі, а 13-га, значыць, нарадзіліся. «13» — часта называюць чортавым тузінам. Гэта лухта і глупота! У д’ябла нічога свайго няма, усё, што ёсць, належыць Госпаду. Дарэчы, слова «Ісціна» Даль тлумачыць, як «ёсціна», гэта значыць: усё, што ёсць, — Ёсціна, Ісціна. Таму «13» — ніякі не тузін, тым больш, не чортаў. Лік — гаворыць «Унутраны Жрэц СССР» — «13» запісаны ў дзесяцічнай сістэме злічэння гэта «10» + «3». Але «10» у дзесяцічнай сістэме злічэння гэта «Адзінка» першага парадку, вышэйшая за ўсе лічбы ад «0» да «9» нулявога парадку. Гэта значыць «13» — «1» вышэйшага парадку + «3» (тройца) нулявога парадку, што лічбава сімвалізуе сістэму першасных адрозненняў у Сусвеце: Адзіны Гасподзь і тварная Светабудова, якая ўяўляе сабой трыадзінства матэрыі-інфармацыі-меры. Па-іншаму «13» = «Бог троіцу любіць», толькі не блытайце з хрысціянскай Тройцай, якой засланяюць Адзінага, бо гэта абсурд, калі яго запісаць арыфметычна: 1=3. Нашы продкі таксама ведалі Тройцу, яшчэ да Хрысціянства ведалі, яна называлася Трыглавам, але над Трыглавам стаяў Род — Адзіны Паўнаўладны Госпад. Словам, думайце самі. Ёсць нейкі сэнс ва ўсім гэтым. Чакайце, зараз падлічу. Ага. Так і ёсць. Глядзіце! — Будзімір зноў выхапіў з нагруднай кішэні блакнот і аўтаручку, — глядзіце сюды. 13.05.1961 г. — напісаў ён, — а цяпер складваем 1+3+5+1+9+6+1=26! Разумееце, дваццаць шэсць! Вось Ён, Жэзл Жалезны вашай долі, кропка Амегі, вось яна — ваша Галгофа!
— Дык што ўсё гэта значыць? Вы так і не сказалі нічога канкрэтнага.
— Я вам сказаў галоўнае. А на астатняе вы самі павінны сабе адказаць. У вас свой лёс. Лепш паслухайце прыпавесць. Жыў адзін манах, займаўся ўсякімі духоўнымі практыкамі. За многа гадоў навучыўся хадзіць па вадзе. I дачуўся раптам, што ёсць жанчына, якая таксама дасягнула шмат у духоўным развіцці — яна левіціравала, вось так, напрьпшад, як вы. Прыйшоў манах да яе і гаворыць, давай злучым маё ўменне хадзіць па вадзе і тваё ўменне лятаць у паветры, спалучым гэта і атрымаецца звышчалавек, а можа, нават і сам Бог. А жанчына адказала яму: «Здольнасцю хадзіць па вадзе карыстаецца і жучок вадамерка, а здольнасцю лятаць валодае муха. Нічога звышнатуральнага ў гэтым няма. Сэнс жыцця ў іншым», — Будзімір прымоўк.
— А можа, — задумліва прагаварыў Пятровіч, — можа, мне з’ездзіць... Я збіраўся да таго, як вас убачыў, ехаць у Акадэмію Навук. Можа, вучоныя што-небудзь маглі б растлумачыць?
— Смешны вы чалавек. Вам дадзены Дар, а вы — вучоныя... Што яны могуць? Даецца Дар — даецца і разуменне гэтага дару: для чаго і навошта? Усё даецца для вашай жа душы. Зазірніце ў сваё сэрца, прыслухайцеся да голасу сумлення і розуму і спытайце ў сябе самога. Тады і Бог вам адкажа.
— А раптам разуменне, як вы сказалі, дадзена іншьм? Хіба не можа быць так? Мне дадзена толькі гэта, — Пятровіч зноў ўзляцеў на некалькі метраў у вышыню, а затым, апусціўшыся долу, дадаў: — А астатнія, адным словам, іншыя, не я — павінны зразумець, для чаго гэта дадзена мне і як гэта скарыстаць?
— Глядзіце самі. Такімі падыходамі і разважаннямі прывыклі пасвіць чалавецтва, дакладней даіць яго на сваю карысць. — Будзімір Недавольнаў пагардліва пасміхнуўся, — пастухі заўсёды пасуць і дояць. Асцерагайцеся, каб вас не выкарысталі. Але глядзіце самі, а то раптам?.. Такога канешне ж не бывае, што каўбаса страляе, але... Усё можа быць. А можа і не быць!

9
Пятровіч хадзіў па калідорах Акадэміі Навук, заходзіў у розныя пакоі — мяняліся назвы аддзелаў, шыльды на дзвярах, мяняліся, як у калейдаскопе людзі, якія вельмі ўважліва выслухоўвалі яго, ківалі мнагадумнымі галовамі, але нічога не тлумачылі. У адным месцы яго ўзважвалі, у другім абмервалі, у трэцім нешта запісвалі ў журналы і здымалі паказанні прыбораў, дзесьці падключалі да цела невядомыя датчыкі і прымушалі рабіць фізічныя практыкаванні, а дзесці пралятаць праз спецыяльныя прыстасаванні і зноў нешта запісвалі ў дзённікі, журналы, пратаколы і акты. Але ўсюды канчатковы вынік быў аднолькавы, адрозніваўся толькі рэакцыяй вучоных: адны пашкробвалі за вухам, другія папраўлялі на носе акуляры ці шматзначна ківалі галовамі, а ў рэшце — проста разводзілі рукамі.
— Эх! — уздыхнуў згорблены дзядок, прагаварыў шапялява: — Быў бы Саюз! Маскве такое вырашала па адным званку, — і паказаў угару пальцам.
Вечарэла. Пятровіч выйшаў з Акадэміі, мінуў акадэмічны дворык, агарожаны фігурнай рашоткай з чыгуну і, павярнуўшы направа, скіраваў на вуліцу Сурганава. Здалёк данесліся гукі рытмічнай музыкі. «Вялікае слова — музыка! — падумалася яму няўзнак, — верагодна, Зямля ў Сусветнай Актаве спявае толькі аднюсенькую нотку «ля»: Зям-ля-я-я-я-я...». Затым яшчэ падумалася, што ягоныя прыгоды добра было б падарыць якому-небудзь пісаку: падарыў жа, напрыклад, Пушкін Гогалю сюжэт «Рэвізора» і «Мёртвых душ»? «Эх, — уздыхнуў ён, — каб падарыць сюжэт, для гэтага трэба быць, на крайні выпадак, Пушкіным, тады і Гогаль знойдзецца».
3 абодвух бакоў вуліцы нечакана запаліліся ліхтары. Зрабілася светла, хоць голкі збірай.
«Барыс Пятровіч!» — данеслася да яго слыху праз шум вечаровага горада. «Барыс Пятровіч!» — пачулася яшчэ раз.
Ён павярнуўся на крык. 3 другога боку вуліцы на тралейбусным прыпынку стаялі двое мужчын: адзін хударлявы і высокі выбліскваў у святле ліхтароў шкельцамі акуляраў, а другі нізкарослы, у капелюшы, з акладзістай бародкай быў падобны на казачнага гнома; Пятровіч так і ахрысціў яго пра сябе «Гном».
— Прабачце. Гэта вы звалі Барыса Пятровіча? — спытаўся ён, гледзячы па чарзе то на аднаго, то на другога. — Можа, хто-небудзь з вас і ёсць Барыс Пятровіч? Мне ён вельмі патрэбны.
Мужчыны пераглянуліся і засмяяліся.
— Не, — адказаў Гном, — мы не звалі. Вы не так зразумелі нас. Гэта я крыкнуў, у сэнсе, маўляў: Борись, Петровнч! Змагайся.
— Даруйце, я можа, штосьці не так разумею... Ён тут ці не? Мужчыны зноў паглядзелі адзін на аднаго, Гном-барадач паціснуў плячыма.
— Учора цябе па тэліку паказвалі? Ты ж Пятровіч, так?
— Што ты ваньку валяеш? — насядаў Гном.
— Я не гляджу тэлевізар, — крыху адступіў Петровіч.
— Ды ён гэта, ён! — выбліснуў шкельцамі хударлявы. — Ты ж лятаеш? Ці мы памыліліся?
— Ну лятаю, — нехаця прызнаўся ён.
— Я ж казаў табе, — уставіў Гном. — Мы разумеем, Пятровіч, табе цяжка. Усё на цябе зараз навалілася. Але ты не здавайся.
— Не трусь, беларус! — падбадзёрыў хударлявы.
— Адным словам, змагайся! — Гном паляпаў яго па плячы, — і не вер усякім там Барысам. Мы, беларусы, як зубры. Разумееш? Адны ў белым свеце. Адны. Але помні, што і адзін у полі воін, калі гэта роднае поле.
Пятровіч усміхнуўся неяк вінавата, ён так і не зразумеў, чаго ад яго чакаюць людзі, а калі сапраўды чакаюць, то чаму не скажуць проста і зразумела? І яму захацелася чамусьці растлумачыць гэтым двум, чаго ён увогуле падыйшоў да іх.
— Ведаеце, іду гэта я і чую, нехта заве Пятровіча. А ёсць такі празаік, Барыс Пятровіч, так падпісваецца, псеўданім, напэўна? Я і падумаў, што гэта яго завуць. — Гном з хударлявым засмяяліся. — Дзякуй за падтрьмку, канешне. — Пятровіч з надзеяй паглядзеў на іх: — Але што мне рабіць? Можа, вы ведаеце?
— Э-э-э... — пакруціў галавою хударлявы і сцепануўся, — тут мы не дарадчыкі. Я б, напрыклад, які-небудзь банк грабануў бы.
— Калі б мы самі ляталі, — Гном узмахнуў рукамі, — мы б ведалі, што рабіць. Так што ты сам — хазяін-барын.
— Сам сабе галава. Ну, шчасліва табе, Пятровіч! — I яны па чарзе паціснулі яму руку, а Гном-барадач нават капялюш прыўзняў на развітанне.
Ускочылі ў падыйшоўшы тралейбус, і, як добраму знаёмаму, памахалі напаследак рукамі.
Пятровіч вярнуўся на Сурганава. Музыка гучала мацней. Верагодна, дзесьці недалёка былі танцы. Яшчэ здалёк заўважыў люмінісцэнтную шыльду на будынку з правага боку: музыка даносілася адтуль. Падышоў бліжэй і прачытаў: «ДЫСКАКЛУБ ЮЛА» — апошняя літара «А» была перавернута дагары, і атрымлівалася лацінскае «V» — «Вікторыя» або знак перамогі. Такі знак-сімвал з двух растапыраных пальцаў «прыкінутая» моладзь заўсёды тыкае ў экран тэлевізара з такім выглядам, быццам кідаецца на амбразуру. «Юла — па-бела-руску гэта будзе ваўчок, — падумаў Пятровіч, — цікава, хто і як прыдумляе цацкі для дзяцей? I чаму адзін народ называе цацку «юлой» а другі — «ваўчком»?
Калісьці Пятровіч вычытаў, што, напрыклад, славуты Ванька-ўстанька вынайдзены ў часы мангола-татарскага прыгнёту; давалі дзецям гэткага ўставунчыка і гаварылі: «Гэта Ванька! Бачыш, як ні прыгнеш яго, а ўсё адно ўстае Ванька. Так і ты ў жыцці ні перад кім не згінайся: ні перад панам, ні перад ханам». Вось і ўстаў аднойчы рускі Ванька на ўвесь волатаўскі рост на Куліковым полі, каб пастаяць за сваю зямлю і волю. Вывучылі дзяцей! Дарэчы, усё з дзяцей і пачынаецца. Якую ж цацку сёння трэба прыдумаць, каб скінуць чужаземны прыгнёт? Не заўважае рускі чалавек, што знаходзіцца ў аблозе чужацкай ідэалогіі. Узяць хаця б тую ж Барбі, з якой любяць гуляць дзеці «новых рускіх», — яна зроблена са славутай амерыканскай прастытуткі... Не разумеем мы пакуль, што адсюль і пачынаюцца нашы беды.
Пятровіч стаяў перад шыльдай на Сурганава і прамаўляў услых слова «юла», спрабуючы адчуць смак літар на языку: «Юла, юл-ла, ю-ю-л-л-л-а-а-а...» — паўтараў ён. Уразіла, што з абодвух бакоў назвы дыскаклуба былі намаляваны велізарныя чырвоныя літары 26, верагодна адрас, а гострыя стрэлкі, быццам дзідамі, праціналі наскрозь вывеску дыскаклуба. «Заходзь і круці Зямлю музыкай сваёй душы! Тут Тайна Быцця» — быццам звяртаўся нехта да таго, хто разумее.
Ці ведаў мастак, выпісваючы літару за літарай і лічбу за лічбай, якім планетарным сэнсам могуць напоўніцца яго творчыя жарты для нейкага Пятровіча, што заблытаўся ў вузле фатальных супадзенняў пасля размовы з Недавольнавым Будзімірам Гадзінавічам? «Ведаў?» ці «Не?» — аніякай розніцы. Усё дзеяцца так, як дзеяцца, усё ёсць, што ёсць. Ці заўсёды мы разумеем, напрьклад, чаго ідзе дождж? Чаму раптам ва ўнісон таемным думкам неба расколваецца маланкай, прымушаючы нечакана ўздрыгнуць, быццам хтосьці падслухаў нас і прыгразіў громам. I чаму ўвогуле ёсць жыццё?.. I чаго яно такое, а не інакшае?.. I, галоўнае, для чаго? Які яго вышэйшы сэнс? І чаму ў жыцці часам так пераплятаецца неверагоднасць здарэнняў і лёсаў, што ў дурню зразумела, што без вышэйшай сілы тут не абыйшлося. І ці ўмеем мы без памылак чытаць іерогліфы нябёсаў? «Здрабнелі людзі, — заключыў Пятровіч, — нават сюжэт няма каму аддаць!».
Ён ужо станавіўся славутасцю. хоць яшчэ нічагусенысі не зрабіў карыснага для Радзімы, — на дыскатэку яго пусцілі без грошай: пазналі...
Выблісквала рознакаляровае святло, рытмізаванае тактамі музыкі, дрыгаліся, нібы ў канвульсіях, маладыя дзяўчаты і хлопцы. Дыскатэка падалася Пятровічу занадта шумнай, не зразумелай аказалася і песня, сэнс якой зводзіўся да наступнага: тапталі нейкага «лодачніка»...
«Я убью, тебя, лодочншс! Я убью тебя, лодочнлк!» — хрыпеў прастужаны саліст. Час ад часу дыск-жакей выключаў музыку, і тады ўвесь азвярэлы натоўп, разрываючы галасавыя звязкі, падхопліваў прыпеў:
— Я убью тебя, лодочннк! — і дружна ўскідваў угару сціснутыя кулакі.
Пятровічу такі адпачынак хутка надакучыў, ён любіў яснасць, а зразумець, хто такі «лодачнік» і за што паддаваўся экзекуцыі абалваненага музыкай натоўпу, ён не мог. «Што за мелодыі пайшлі, быццам усе дэбілы якія-небудзь!» — падумаў так, і не стаў чакаць наступнай песні.
Праціснуўся да выхаду, выйшаў пад начное неба, усыпанае зоркамі, удыхнуў на поўныя грудзі халаднаватага паветра і вырашыў: калі і круціцца Зямля музыкай чалавечых сэрцаў, то не такімі песнямі, якія спяваюцца на сучасных дыскатэках.
Праз гадзіну быў дома. Павячэраў і бухнуўся на ложак. Заснуў хутка. А пад раніцу прысніўся Ульянаў-Бланк-Ленін. Картавым голасам правадыр рабочага класа тлумачыў яму ў сне: «Пят-говіч! Лодачнік — гэта лакаматыў гэвалюцыі! Лодачнік — гэвалюцыянег, іх мільёны і мільёны, яны дгожжы ўсіх гэва-люцый...». Паўдня затым Пятровіч абдумваў словы правадыра, а пасля махнуў рукой на ўсіх лодачнікаў і правадыроў: сон ён і ёсць сон, калі верыць ім, можна зусім застацца без носа, як тое аднойчы здарылася з гогалеўскім героем.
10
У любым грамадстве ёсць людзі падкія на ўсякую навіну: хлебам не кармі такіх, але запішы ў якую-небудзь суполку, дай пастаяць у пікеце пратэсту ці паставіць свой подпіс пад мемарандумам. Пятровіч быў далёкім ад палітыкі і лічыў, што яна — занятак для людзей з велізарнымі комплексамі, словам, у нейкай ступені — забаўка для ідыётаў; але кошцы гулі, а мышцы слёзы — колькі крыві і слёз пралілося з-за таго, што палітыку аддалі на водкуп уродцам і вылюдкам? Адзін знаёмы аднойчы даказваў, што злыя геніі чалавецтва — нізкарослыя, амаль ліліпуты-карлікі, гэтым і тлумачыцца, маўляў, празмерная смярдзючасць іх дзеянняў: галава ў такіх людзей знаходзіцца блізка каля аднаго месца. Але не гледзячы на апалітычнасць, для Пятровіча наступіў перыяд сур’ёзных выпрабаванняў: заўсёды так, хто ўцякае ад палітыкі, таго яна сама даганяе, як гавораць, рахманых лёс вядзе, а ўпартых цягне за валасы.
3 26-га мая прайшло некалькі тыдняў. Як грыбы пасля дажджу разрасліся шматлікія таварыствы, адны назвы чаго каштавалі: «Сільфо», «Фаэтон», «Камета», «Дзедал», «Са-Кры-Лю» (Саюз крылатых людзей)... Пятровіч да іх не меў ніякага дачынення. Усе яны, безумоўна, за пэўную плату, абяцалі жадаючых навучыць пераадольвапь сілу зямнога прыцягнення. Жадаючых знаходзілася шмат. З’явіліся і паслядоўнікі вучэння «Івана Пятровіча» і, зноў жа, рабочы «ЗАЛПа» не напісаў пакуль аніводнага радка, што зусім не бянтэжыла інтэрпрэтатараў, якія з няўзнак прамоўленага слова высмоктвалі цэлыя філасофскія сістэмы. У друкарнях да выдання рыхтаваўся “ІНТЭРПАЛ» (Інструкцыі першага палёту) — і, зноў-такі, невядома хто і калі іх укладаў. Было адчуванне, што сотні, а можа, нават тысячы розных людзей, стаіўшыся, чакалі нейкага ўмоўнага знака і, калі раптам пачулі, што «чалавек паляцеў над Энскам» — тут жа, як па камандзе, хваравіта ўхапіліся за справу, быццам нябачны рэжысёр узмахнуў палачкай і крыкнуў: «Матор!» — усё закруцілася ў ліхаманкавым рытме. Так, дарэчы, пачынаюцца ўсякія сацыяльныя катаклізмы: кручэнне, якое разварочваепца ў чалавечай свядомасці, не магчыма прыпыніць, як нельга спыніць і кручэнне планеты.
На Пятровіча пачалі насядаць. Спачатку яго выклікаў у кабінет начальнік цэха завода ЗАЛП Цырульнік Абрам Якаўлевіч і грозна асадзіў з парога:
— Вы мне свае жартачкі кіньце! Ніякіх лятанняў! У нас дзяржаўнае прадпрыемства, — чаканіў ён фразы, — мы не пацерпім такіх вольнасцяў. За прахадной народу хоць пруд прудзі. Знойдзем замену. Не прыслухаецеся да голасу начальства, — Цырульнік тыцнуў пальцам уверх, быццам намерваўся прапароць неба наскрозь, — не прыслухаецеся, прыйдзецца развітацца.
— Але ж я... — паспрабаваў запярэчыць Пятровіч ды так і застаўся стаяць з раскрытым ротам.
— Ніякіх «але»! — абарваў яго Абрам Якаўлевіч. — Кропка! Або з заўтрашняга дня не лятаеце, або... Або... — не змог ён падабраць патрэбнага слова.
Пятровіч выйшаў з кабінета абураным: чамусьці некаторыя начальнікі лічаць, што іхні загад — закон для падначаленых. Пятровіч і рад бы, але ўжо не мог хадзіць як звычайныя людзі. Немагчыма ж, на самай справе кантраляваць кожны свой крок і рух? Як толькі ён на імгненне адключаўся ад такога кантролю і адпускаў душу за няўлоўнай думкай, і, сам таго не заўважаючы, мог ужо высока ляцець над зямлёй. Не ведаў ён чаму такое здаралася, не мог ведаць, як і пазбавіцца гэтага наслання.
Праз некалькі дзён да яго падышоў брыгадзір Кавалёў, быў якраз пачатак працоўнага дня, і Пятровіч збіраўся ўключыць станок, каб прыступіць да работы.
— Пачакай, — сумна прагаварыў Піліп Альфрэдавіч, — кінь гэта. Цябе выклікаюць у аддзел кадраў.
Па інтанацыі, з якой былі сказаны словы, Пятровіч адчуў: патыхнула паленым, за яго ўзяліся не жартам.
У аддзеле кадраў паказалі загад, завізаваны генеральным дырэктарам, Пятровіч прабег вачыма тэкст і зразумеў: генеральны матываваўся дакладной запіскай Цырульніка: «Сідараў Іван Пятровіч звольнены за парушэнне працоўнай дыстыпліны», — прачытаў ён уголас і здзівіўся:
— Якое яшчэ парушэнне?
— Вас жа папярэджваў Абрам Якаўлевіч?
— «Парыкмахер»? Ну, папярэджваў. Дык што з гэтага?
— Вы не паслухаліся. Пляма на ўсім калектыве.
— Людцы мілыя, як жа мне паслухацца, калі гэта немагчыма! Калі б вам сказалі не дыхаць, вы выканалі б такі загад?
— У мяне такіх праблем не бывае. Так што крыўдуйце на сябе.
Інспектар аддзела кадраў піхнула ў руку Пятровіча працоўную кніжку з адпаведным артыкулам і дэманстратыўна адвярнулася да акна.
Цэлы дзень Пятровіч лятаў над Энскам пакрыўджаны на ўвесь свет: «Хіба ж вінаваты ён, што лятае? Хіба вінаваты людзі, што такімі, а не іншымі нарадзіліся?».

11
Вечарам газеты зноў давалі абвяржэнне. Праўда, рабілі гэта не зусім звычайным чынам: напрыклад, «Крыўда» замест таго, каб напісапь, што ў такім і такім нумары інфармацыя нашай газеты не адпавядае рэальнасці, маўляў, просім прабачэння ў чытачоў за памылку — газета выкрывала ў фотамантажы аўтараў «Праўды», а тая ў сваю чаргу абвінавачвала «Крыўду» ў непатрыятызме і наўмыснай падтасоўцы фактаў. Па тэлебачанню выступаў чарговы вучоны муж, навуковыя ступені і званні якога займалі цітрамі дзве трэцці экрана і закрывалі твар выступоўцы па самыя вочы.
А Пятровіч, далёкі ад інфармацыйных баталій, прызямліўся каля свайго дома.
У двары чакала прадстаўнічая група экспертаў, журналістаў, псіхолагаў і вучоных, адным словам, розных асоб з ненармаваным рабочым днём. Некалькі тыдняў запар прыходзілі яны сюды як на службу. Пятровіч мог бы ўляцець у сваю кватэру і праз балкон, але спяшацца не было куды, і ён вырашыў развеяць гнятлівы настрой. Эксперты ўсё яшчэ сумняваліся ў сапраўднасці палёту, напэўна, сумненне было іх службовым абавязкам.
Ён прыўзняўся над зямлёй, пакружыў хвіліну над галовамі натоўпу, які дзесяткамі вачэй сачыў за кожным яго рухам, і раптам коршунам спікіраваў на самага надзьмутага і важнага чыноўніка, сарваў з яго галавы капялюш і ўзмыў у вышышо.
— Эй, вы! Аддайце! — закрычаў той. — Аддайце мой капялюш! Гэта што яшчэ за безабразія! Фугаліганства!
— Які яшчэ капялюш? — смяяўся Пятровіч, — няма яго.
— Усе бачылі: падляцелі і ўхапілі.
— Дык усё-такі паддяцеў? Няўжо? Вы запратакаліруйце свае словы, а то зноў будзеце ахінею ў справаздачах несці.
Чыноўнік злоўчыўся, падскочыў і хацеў схапіць Пятровіча за нагу: “Аддай! — аж здрыгануўся ён ад злосці”.
— Ого! Які борзды пан, — здзекаваўся Пятровіч.
Праз хвіліну капялюш хістаўся на агульнай тэлевізійнай антэне, яна ад нечаканай абноўкі зрабілася падобнай на страшыдла, нават вароны з дзікім карканнем кінуліся з даху ўрассыпную.
Пад з’едлівыя кпіны астатніх пыхлівы чыноўнік закульгаў да пажарнай лесвіцы.
— Уся справа ў капелюшы! — наўздагон яму пракрычаў Пятровіч, — або ў тым, што знаходзіцца пад капелюшом. Калі свой кацялок не варыць — кашы не зварыш на абед, і дарэмна жывеш на зямлі. Каб адрозніваць сваё ад чужога, трэба жыць сваім розумам. Чужымі рукамі толькі жар заграбаць. Вось вы ўсе, — звярнуўся ён да астатніх: — Чаго сюды прыпёрліся? Чаго вы кожны дзень сюды ходзіце? Бачыце, лятаю я, лятаю! I скажыце ўсім, хто вас паслаў, што гэта так. Не тлуміце галовы людзям. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. А вы бачыце цуд і не хочаце верыць. Вам нязручна з такім цудам. Вы ўсё хочаце вытлумачыць. А хіба не цуд, што вы дыхаеце і ходзіце па зямлі? Хіба гэта не цуд, што вы жывяце, думаеце, адчуваеце? Я таму і паляцеў, што заўсёды жыў сваім розумам, а вы спажывалі запазычаныя думкі, таму і здаецца вам неверагодным тое, што бачыце. У вас вайна паміж левым і правым паўшар’ем. Мой палёт — следства, а да прычын вам не дакапацца, пакуль не зразумееце саміх сябе.
Усе гэтыя эксперты за некалькі тыдняў добра ўеліся ў пячонкі: і кроў на аналізы бралі, і сліну, і ўзважвалі, і абмервалі, і прымушалі пралятаць праз нейкія трубы, і распытваліся чым ён харчуепца, як думае і што адчувае — а карысці Айчыне, як таго чакаў Пятровіч, так і не знайшлі. Даследавалі нават радавод Сідаравых і выявілі (чым здзівілі ўсё сямейства), што яны, маўляў, продкі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Тут жа ў цэнтральнай газеце з’явіўся артыкул з грувасткай назвай: «Продак Першага Паэта Расіі (А.С. Пушкіна) Сідараў Іван Пятровіч спраўдзіў прароцтва М.В. Гогаля».
Аўтар Прыліпайла (на што ўжо некаторыя прозвішчы трапна характэрызуюць сваіх носьбітаў) самым сур’ёзным чынам агарошваў чытачоў: «Гогаль — Вялікі Прарок! На Сідараве збываецца яго прароцтва. А прароцтвам Мікалая Васільевіча трэба верыць, — распінаўся Прыліпайла і сыпаў, як гарох з мяха, факты і цытаты: — Аўтар «Вечароў...», «Носа» і «Міргарада» (чаму ён выбраў гэтыя творы? — засталося невядомым) — адзіны са славутых пісьменнікаў, які перавярнуўся ў дамавіне! I гаварыў жа дурням у «Завяшчанні»: «Пакуль не з’явіцца прыкмет трупнага разлажэння — не хавайце! Не стаўце помнікаў...» — не паслухаліся неслухі. Не паверылі недавяркі. Дык хоць цяпер прыслухайцеся, дзвесце гадоў прайшло! Пагрэйцеся Сонцам рускай паэзіі, можа, адтае душа ваша і хоць адну разумную думку спародзіць: «Зачем ты послан был, и кто тебя послал?» — не да месца цытаваў Прыліпайла Пушкіна. — Іначай вас будуць «резать или стричь!» Большага не заслугоўваеце. Зразумейце і прыслухайцеся да Гогаля: «Эх, тройка! Птица тройка, кто тебя выдумал... Не так ли и ты Русь?..»
Аднаму яму вядомым шляхам Прыліпайла прыходзіў да вываду, што «Энскі лятун» (токар чацвёртага разрада завода ЗАЛП Сідараў Іван Пятровіч) — толькі першая ластаўка. Што «хутка кожны рускі чалавек пачне лятаць». А выводзіў сваё меркаванне ўсяго толькі з некалькіх фраз, якія меў неасцярожнаспь выказаць Мікалай Васільевіч адносна Аляксандра Сяргеевіча: «Пушкин есть явление чрезвычайное и, может быть, едннственное явление руского духа: это руский человек в его развитии, в каком он, может быть, явится через двесте лет». Калі з артыкула можна было б выкінуць «божы дар цытат», там засталася б адна яешня: напрыклад, у факце, што адзін з фотаздымкаў зроблены на фоне помніка паэту, Прыліпайлу ўбачылася не выпадковасць, а жалезны закон рэчаіснасці! Калі ж генеалагічныя жукі ўздоўж і ўпоперак аблазілі радаслоўнае дрэва Сідаравых і выявілі сумніўнае сваяцтва па мацярынскай лініі з паэтам, Прыліпайла лікаваў! На яго думку, усё сходзілася: час працаваў на яго канцэпцыю.
Ад распаленага ажыятажу да сябе, Пятровічу, у прынцыпе сціпламу чалавеку, жылося з кожным днём цяжэй і цяжэй. Калі раней яго палёт выклікаў па-большасці здзіўленне і зацікаўленнасць, або на крайні выпадак жудасць і свяшчэннае трапятанне, то няпер знаходзіліся і такія, што пры сустрэчы прылюдна кідалі ў ягоны бок камяні ці падскоквалі і хапалі за ногі, спрабуючы сцягнуць далоў. Яго паказвалі псіхіатрам, псіхолагам і ваенным спецыялістам: псіхіатры нічога не выявілі, псіхолагі нічога не зразумелі, а ваенныя ўсё спрабавалі выведаць нейкі сакрэт, якім Пятровіч «ну, ніяк не хоча падзяліцца!». Адна жоўтая газетка абазвала яго «агентам міжнароднага імперыялізму» — абвінавачвала Пятровіча ў палітычнай і сацыяльнай нестабільнасці, у інфляныі, зніжэнні нараджаемасці і экалагічным крызісе, а царкоўныя іерархі аж са скуры вылузваліся і крылі анафемамі «ўсялякія лятанні і тых, хто імі цікавіцца...» — яны без дакору сумлення спалілі б любога летуна на гарадской плошчы, калі б гэта было Сярэднявечча.
Кожны вечар паўтаралася адно і тое ж, нават словы знаходзіліся аднолькавыя, быццам вычытваліся ў агульнай інструкцыі:
— А ці не здаецца вам, што вы нейкі асаблівы чалавек? — дапытваўся, напрыклад, адзін з іх.
— Не, — коратка адказваў Пятровіч, — нічога мне не здаецца.
— А дзе вы працуеце?
— На заводзе ЗАЛП!
— Ого! — шматзначна здзіўляўся эксперт: — У гэтым штосьці ёсць. Так-так! Ёсць. Трэба падумаць... А ці недумаецца вам, што вы спасціглі сінтэз невядомага пакуль навуцы закону? Скажам, гэткі сімбіёз, калі можна так сказаць, аэрадынамікі, зямнога прыцягнення, гравітацыі і энтрапіі? Ну, штосьці...
— Сказаць усё можна, але ж прыйдзецца і адказваць за свае словы. Ніякага закону я не адкрываў, лятаю сабе і ўсё.
 — А як гэта ў вас атрымліваецца? Ці можна такому навучыцца? I што з гэтага можа атрымацца?
— Я і сам хацеў бы ведаць: што можа атрымацца? Пакуль жа выходзіць аглушальны пшык і нічога болей.
Пятровіч, здаецца, гаварыў праўду. Хіба ён сам сябе вучыў лятаць? Не! А хіба людзі, калі задумацца, самі сябе вучаць хадзіць і дыхаць паветрам? Зноў жа — не! Усё гэта даецца з нараджэннем. Усё прыходзіць у свой час. I калі не вучыў сэрца гнаць токі крыві па артэрыях, не вучыў сонца свяціць, а зямлю круціцца, дык адкуль чалавеку ведаць: і куды? і навошта? і што з гэтага можа атрымацца? Вось спыталі аднойчы сараканожку, як яна не заблытаецца ў дваццаці парах ног — так з таго часу і не зрабіла ніводнага кроку.
Але адзін раз Пятровіч прагаварыўся, што яшчэ з дзяцінства ведаў: ён умее лятаць! Што ўвогуле, у людзей калі-небудзь вырастуць пад рукамі крылы — так, менавіта пад рукамі: даўным-даўно, яшчэ маленькім быў, убачыў пад рукамі свайго бацькі чорныя валосікі і спытаўся: «Тато, а што гэта ў цябе?» — «Крылы растуць», — пажартаваў бацька, а яму так радасна стала, што і ў яго некалі вырастуць пад рукамі крылы, і ён будзе лятаць, як птушка — высока-высока... Людзі могуць лятаць, думаў Пятровіч, яны ўмеюць, толькі, на жаль, забыліся, як гэта робіцца, а ён проста ўспомніў... Успомніць трэба сябе — гэта галоўнае!
— Мне думалася, — гаварыў Пятровіч, і слёзы наварочваліся на вочы, — калі я палячу, людзі адразу ж успомняць: і яны ўмеюць! Яны захочуць быць лепшымі. Будуць радавацца, што адзін з іх ужо лятае — гэта дасць сілы астатнім. Але я падмануўся. Аказалася: ніхто нікому не патрэбен. Чужы поспех раздражняе і злуе. «Чаму не я першы?» — думае кожны. Так не павінна быць. Калі мы не зменімся, не перайначым сябе ў чалавечнасць, то хутка і хадзіць развучымся, застанецца толькі поўзаць... — так гаварыў Пятровіч у рэдкія хвіліны шчырасці і адчаю, але ніхто не мог яго зразумець, нават я ў тыя далёкія часы не мог здагадацца, што і патрэбна яму была зусім дробязь: крышачку чалавечай цеплыні, спачування і веры ў яго светлую мару.
У вачах абсалютнай болышасці ён быў небяспечным аматарам, носьбітам раздору і смуты: лятае сам — гэта яшчэ паўбяды, але раптам яму ўздумаецца навучыць яшчэ каго-небудзь? Раптам гэта, як хвароба, перадаецца іншым? Што тады рабіць? Людзі падзеляцца на тых, хто можа лятаць, і тых, хто — не: на вышэйшых і ніжэйшых. Пачнецца вайна. Таму і пераконвалі эксперты, што Пятровічу толькі здаецца, што ён лятае, таму і цынічная ўхмылка не сходзіла з іхніх вуснаў, каб надаць пустапарожнім словам болышай вагі. Таму і самі яны, нават стоячы ўнізе, слаба верылі, што Пятровіч над імі, што чалавек усё-такі —ляціць, а дома ўтыкнуўшыся ў тэлевізар, увогуле забываліся пра ўсё на свеце.
Надзьмуты чыноўнік лез па лесвіцы за сваім капелюшом, ён дабраўся ўжо да палавіны. Пятровічу чамусьці зрабілася яго шкада, гэтага затурканага будзёншчынай і службовымі абавязкамі чалавека, у якога дома сям’я і, пэўна, хварэее жонка. Ён падляцеў да антэны, зняў капялюш, разагнаўшы асмялеўшых варон, вярнуўся і падаў яго ў працягнутую чыноўнікам руку. «Даруйце мне!» — сказаў і паляцеў на свой балкон.

12
Дома ўключыў тэлевізар. Успомніў, што месяцы тры не глядзеў у скрынку. Выступаў якраз той «Нехта», што кіруе ўсімі газетамі і часопісамі, радыё і тэлебачаннем, фатографамі і журналістамі і ўсімі-ўсімі чьноўнікамі, якія ўваходзяць у розныя камісіі, саветы і прэзідыумы, і ад якіх нічагуткі не залежыць, бо ўсе яны глядзяць у рот аднаму спадару «Ікс». Пятровіч вылічыў яго па голасу і па інтанацыі: і манера гаварыць, і жэсты, і думкі яго імгненна разыходзіліся па ўсіх СМІ і, што самае крыўднае, нічога разумнага і здаровага праз халопскае сіта не праходзіла. «Нехта» гаварыў якраз пра Пятровіча:
— Вы мне гэтае разгільдзяйства кіньце! — стукнуў ён па стале рукою, ледзьве не скінуўшы мікрафон. — Паразводзілі тут, панімаеш, гільдзіі ўсякія. Хто бачыў, што ён лятае? Хто? Ну?! Ніхто не бачыў, а ўсе гавораць... Пакладзіце мне на стол хвакты, хвакты — і мы хутка разбярэмся з рознымі летунамі. Іх месца за кратамі. Вы думаеце, ён бясплатна лятае? Як бы не так. Ведаем, хто яму плаціць, усё ведаем. Разбярэмся! У нас народу хоць пруд прудзі. Ніякіх лятанняў! — амаль слова ў слова паўтарыў «Нехта» выказванне Абрама Якаўлевіча, што Пятровічу падумалася: «А ці не кіруе сам Абрам Якаўлевіч Цырульнік гэтым гаваруном?».
— Мне далажылі ўчора, немаўля з балкона звалілася... Можа, яго гэты лятун і спіхнуў? А хто адкажа? Лятаць забаронена! Гэта парушае парадкі. Няма такага закона? Будзе! Заўтра збярэцца прэзідыум і аднагалосна прыме. Ва ўсіх ёсць дзеці. Кожны хоча гарантыі... Хтосьці павінен за ўсё адказваць. Калі, панімаіш, яшчэ раз пачую, усіх пасаджу, панімаіш, туды, куды трэба, панімаіш. Там іхняе месца. Такога не бывае, што чалавек лятае.
Іван Пятровіч выключыў тэлевізар. Яму зрабілася прыкра і крыўдна. «Ен жа хацеў як лепш. Чаму ж тады...». Нечакана пачала распіраць злосць, пальцы сціснуліся ў кулакі. «Эх! — ускрыкнуў ён, размахнуўся і з ўсяе сілы садануў кулаком у сцяну. — Гады! Гніды! Мразь!» — грукаў ён у сцяну.
Касцяшкі пазбіваліся да крыві... А сцяна як стаяла, так і стаіць: «Сцяна неразумення, — падумаў Пятровіч, — самая глухая!».
Зайшоў у ванны пакой, адкруціў кран з халоднай вадой і падсунуў пад струмень акрываўленую руку — вада зрабілася ружовай. Доўга выціраў рушніком разбітыя пальцы, зашпурнуў рушнік у куток і прайшоў на кухню. Адчыніў халадзільнік, дастаў адтуль пляшку «Белавежскай», што была прыхавана для гасцей, адкупорыў зубамі і хвіліны тры цадзіў невялікімі глыткамі, робячы перадышкі. Выкінуў пустую пляшку ў сметніцу, перавеў дыханне і, хістаючыся, паплёўся да ложка: упаў на яго не распранаючыся і праваліўся ў забыццё.

13
На другі дзень Сідараў Іван Пятровіч, як чорная хмара, сунуўся на працу. Нічога не радавала, нават тое, што па асфальту меладычна вызвоньвалі ягоныя цітанавыя падкоўкі з пабедзітавымі напайкамі: «Цок-дзынь! Цок-дзынь! Цок-дзынь!» — спявалі мелодыю крокі. Ён так любіў раней музыку сваёй хады, але навошта яна цяпер, калі развучыўся лятаць нават у думках?
Брыгадзір Кавалёў Піліп Альфрэдавіч, убачыўшы Пятровіча ў цэху, здзіўлена вырачыў вочы: “Як ты прайшоў?”.
— Цераз прахадную.
— Але цябе ж звольнілі.
— Што?! — Пятровіч ухапіўся за галаву: — Звольнілі? Зусім выскачыла з галавы. А чаго ж пропуск?.. Чаму не забралі пропуск? I за што яны мяне?
— За парушэнне дысцыпліны... Ну... ты ж лятаў. I гэты, «Парыкмахер»... Яны забаранілі, а ты не паслухаўся.
Твар Пятровіча зрабіўся суровым.
— Скажы, якое яны маюць права? — выкрыкнуў штосілы Пятровіч. — Хто даў ім права, скажы? Усе яны, гэтая набрыдзь, што жыруе на нашай крыві... Не. Так не пойдзе. Давай работу! — загадаў брыгадзіру Пятровіч. — Пляваў яна іхнія загады! Я тут жыву! Гэта мая зямля! Папомняць яны. Буду судзіцца з гэтымі гадамі! Няхай дрыжаць, сукі! Няхай ведаюць, хто тут сапраўдны гасадар. Яны нам за ўсё адкажуць, — распаляўся Пятровіч, — тут мае дзяды ляжаць. Тут мая зямля. Я ім, блін, пакажу цітанікі, я ім пакажу круцікі-муцікі! Пакуль жыву — ні адной прыблудзе не спаць спакойна пад маім сонцам! Вось! А не дапаможа суд — вось мой Аргумент! — Пятровіч сціснуў у кулак руку, ажно костачкі хруснулі, і з учарашніх ранак пырснула кроў, ён памахаў акрываўленым кулаком, быццам пагражаючы некаму зверху. — Вось мой Аргумент! — паўтарыў ён і павадзіў чырвоным кулаком перад самым носам Піліпа Альфрэдавіча, быццам і брыгадзір быў у чымсьці вінаваты...

Замест эпілога   
Я не ведаў тады, чаго дабіваўся Пятровіч. Кожны дзень, сустракаючыся з начальнікам цэха, замест прывітання, ён пачынаў гаварыць штосьці незразумелае:
— Што, пархаты, нагастрыў лыжы?
Або агарошваў «Парыкмахера» нечаканым пытаннем: «Ну, як табе, паразіт, смак нашай крыві?.. Склаў ужо чамаданы ці не?».
Ён сапраўды падаў на Абрама Якаўлевіча ў суд. I суд яго апраўдаў, выплацілі нават кампенсацыю. Усёй брыгадай адзначалі перамогу. А Цырульнік, не вытрымаўшы штодзённага здзеку, перайшоў на іншы завод. Больш мы яго не сустракалі.
Праз паўгода я паступіў у адзін з інстытутаў, і нашы шляхі з Пятровічам разыйшліся назаўсёды. Праз гады ўсё забылася.
Толькі нядаўна я пачаў нарэшце разбірацца, дакладней, толькі здагадвацца, што было ў тых далёкіх падзеях. Толькі нядаўна, калі новая ўлада наладзіла паляванне на сведкаў — падключыла краіну да АКС (Агульнай Камп’ютэрнай Сеткі) і ўвяла магнітныя карткі...


Рецензии