Водар лета
Запахла палынам горкiм...
Настрой невыразны, цьмяны,
Як след папяровай зоркi
Пад сонейкам бавауняным.
Бы кветкi, збяру хвiлiны -
Спалоханых птушанятау,
Шукаючы водар дзiуны.
(То ужо не палын, а мята.)
Кладзецца у аблоках вечар,
Самлелы i адзiнокi.
I летняй пяшчотай вецер
Цнатлiва цалуе шчокi.
Свидетельство о публикации №210100801506
Светлана Борновалова 22.10.2010 14:44 Заявить о нарушении