Пярсцёнак. Частка 1. Кола

Прысвячаецца Заі, дзяўчыне, якая замест рэстарацыі павяла хлопца ў кніжную краму і на грошы, якія б ён патраціў на вячэру, купіла сабе ў падарунак кнігі.



**

Ледзяная вада тонкай стужкай падыходзіла да сколу. Снег пад нагамі ледзь чутна паскрыпваў.

• Дрэнь, - сказала Астэнта. - Гэта ўсё дрэнна скончыцца. Вельмі дрэнна.

• Чаму ты так упэўнена? Ты недаацэньваеш шанец.

• Усё я даацэньваю. Мы негатовыя! Яны паспяшаліся, тудыць іх.

Удалеч па вадзе цягнулася шэрая труба. У нябачным далёкім прасторы яна замыкалася пярсцёнкам з вялікім прасторным памяшканнем у форме брыльянту.

• Калі б не выпадковасць, Паўночнае Кола так і засталося б схаваным тут, - прамовіла дзяўчына, гледзячы на трубу. - Я разумею, што ўжо надта позна. Перамовы перайшлі на другі этап. Людзі пра іх ведаюць. Ужо не схлусіш, не схаваеш.

• І ўсё ж такі мне здаецца, што гэта вельмі добры шанец для нас вывучыць новыя тэхналёгіі, гэта паспрыяе развіццю грамадства.

• Чорта яно паспрыяе, - гыркнула Астэнта.

• Куды ты? - Рабэр зрабіў некалькі крокаў наперад. Дзяўчына падыйшла да самага краю скола. Вада з кавалкамі льду неспакойна хісталася ўнізе. Крыху вышэй яе паверхні навісаў цяжкі метал Кола.

• Прагуляюся крыху па Паўночнаму Колу, пагляджу куды яно далей ідзе, і што там на яго паверхні. З пятай секцыі яшчэ толькі сышоў снег, трэба паглядзець ці яна розніцца ад астатніх бачных.

• Асцярожней, - Рабэр памкнуўся наперад. Не азіраючыся на яго, дзяўчына скокнула ўніз на шэрэючую паверхню Кола.

Астэнта пабегла. Сінія поршні глуха грукалі па металёвай паверхні. Слабыя промні Сонца ледзьве знаходзілі свой адбітак на метале, а ўнізе спакойна гойдалася вада з кавалкамі льду. Хутка паверхня Кола стала пакрытай тонкай коркай лёда, і поршні ледзьве трымаліся на ёй. У любую хвілю яна магла хіснуцца і паляцець уніз.

Раптоўна мелалёвая паверхня знікла. Яна не заўважыла, як патрапіла на нейкі незачынены люк і ўвалілася ў яго.

Спярша падалося, што навокал змрок. "Чортава маці!" - вылаялася яна. - "Не хапала яшчэ справакаваць канфлікт. Трэба неяк выбірацца." Вочы пачыналі звыкацца з цемрай і слабым святлом, якое прасочвался з люка. Якраз перад ёй пачала выдзяляцца з цемры фігура ў чорным балахоне. Астэнта мімаволі пасунлася назад і ледзь не ўскрыкнула.



**

Рабэр нецярпліва тупаў узад-уперад па сколе. "Яна блязнерыць, так нельга, яна пэўна памыляецца." Яго позірк раз пораз чапляўся за фігурку дзяўчыны, што памяншалася і памяншалася. Раптоўна яна знікла. Рабэр напружана замёр, працінаючы позіркам прастору. Нічога. Яе не было. "Астэнта..."  - выдыхнуў ён з жахам. Некалькі сякунд яму спатрэбілася, каб скокнуць на Кола і пабегчы за сяброўкай. На коўзкай паверхні трубы ён паменшыў хуткасць, некалькі разоў амаль коўзнуўся ў ваду. Ён прабег ужо ў два разы далей за яе. Астэты нідзе не было: ні ў вадзе, ні на Коле. Ім апанаваў жах: не магла яна так проста загінуць, пайсці на дно, тым больш, што дно неглыбока, а яна добра плавае. Яна проста знікла. Унікуды.



**

Спінай Астэнта патрапіла на нейкую сцяну. Бегчы не было куды. Яна замёрла і сабрала ўсю сваю стрыманасць у кіпцень. Постаць у балахоне падняла руку і люк, праз якія яна ўвалілася ў Кола зачыніўся. Праз яго боле не прабівалася нават фатону. Амаль нябачны ў цемры другі рух рукі - і з невялічкіх шчылін уверсе трубы палілося святло: ненатуральнае і цьмянае. Блахон прыадчыніў руку істоты: белая, з ружовым адценнем скура, тонкія і доўгія пальцы з танюткімі стужкамі блакітных пражылак. Яна падняла позірк да капюшону. Глыбокі голас прамовіў:

• Хадзем. Мы цябе чакалі. Каралева хутка сустрэнецца з табой.

Танкаватая рука выцягнулася з балахона. Эстэнта ўхапілася за яе і паднялася на ногі. Постаць аказалася шмат вышэй за яе, амаль два з паловай метры ў вышыню.

• Хто ты? - запытался Астэнта.

• Называй мяне Сіп. Хадзем, - ён павярнуўся і пакрочыў у глыбіню трубы. Яна пачула з паверхні Кола слабы грукаючы гук, нібы нехта прабег па ім. Нешта незаўважнае пранеслася ў думках і яна накіравалася за Сіпам.

"Чакалі... Што б гэта не азначала, але перамовам не пашкодзіць. Дзіўнае стаўленне да чалавека, які выпадкова ўваліўся на іх - чужую - тэрыторыю."



**

Рабэр тупаў узад-уперад па прыёмным пакоі.Яго цярпліваць вылівалася, бы вада праз рэшата.

• Ну, колькі яшчэ чакаць? - накінуся ён на сакратарку. - Мая справа чакаць не можа!

• Я здзіўляюся, што ён наогул згадзіўся вас прымаць. Мы не займаемся пошукам зніклых. - грэбліва адазвалася тая. - Чакайце моўчкі ў тым крэсле. Вы мне шкодзіце сваім мільгаценнем.

Рабэр насупіў бровы і, нічога не кажучы, накіраваўся да дзвярэй, расчыніў іх. Віск сакратаркі заціх за зачыненымі дзвярыма.

• Вы вельмі нецярплівы чалавек, спадар Рыма. - прамовіў чалавек з жабападбным тварам, які сядзеў спінай да акна і глядзеў на Рабэра. - недачакаліся некалькі хвілін. Што ж, спадар Мат'ё, - звярнуся ён да другога чалавека, што сядзеў насупраць яго спінай да Рабэра, - скончым нашу размову. Спадзяюся галоўнае мы абое зразумелі. Я вам патэлефаную. Бывайце.

Чалавек нахіліў галаву і ўстаў. Ён выйшаў так, што Рабэр не паспеў разгледзець яго твар.

• Сядайце, спадар Рыма.

Рабэр сеў у крэсла.

• Яна знікла...  знікла!

• Што ты маеш на ўвазе? - адкінуў афіцыйнасць жабатвары.

• Мы стаялі над праломам і аглядалі Кола. Яна хацела паглядзець на новую бачную частку Кола. Я згубіў яе з відавоку. Шукаў. Яе німа. Знікла... - Рабэр замаўчаў. Чалавек ў крэсле задуменна ўтаперыў позірк у паверхню стала. Рабер не вытрымаў першы. - Тамін, ты ж разумееш, што гэта можа справакаваць кафлікт...

• Нам зараз нельга канфліктаў, і я кажу табе аб гэтым як старшыня перамоўчай камісіі, - ён адчайна грымнуў кулаком па сталу. - Мы не можам пачаць пошукі! Не можам!

• Але...

• Перагаворы заходзяць у тупік. Мы балансуем, бы цыркавыя артысты на тонкім канаце над безданню. Ледзьве пройдзена палова шляха. Яе пошукі толькі ўскладняць сітуацыю. Мы не будзем яе шукаць.

• Яна ж не магла проста знікнуць! Там немагчыма патануць. Але што, калі яна патрапіла да іх?

• Мы не можам. Калі яны ўспрымуць нашыя пошукі як недавер... Не!

• Тамін...

• Рабэр, ідзі і займіся сваімі абавязкамі - даследуй Кола. Больш ты ёй зараз нічам не дапаможаш.



**

Кола цягнулася ня менш за тры кіляметры, перш чым на левым баку тунэля з'явіліся дзверы. Сіп спыніўся. Яго глыбокі голас патануў у Коле:

• Імем Каралевы, адчыніць дзверы перад яе служкам!

Унутры нешта лязгнула, і дзверы паволі адчыніліся. Памяшканне было светлым і цёплым. Істота ў адзенні колеру сваёй скуры - белага з блакітным адценнем колеру - схіліла галаву. Рост быў такіж самы як і ў Сіпа, але твар ужо не быў схаваны балахонам. Тонкія і вострыя рысы яго захаплялі сваёй сіметрычнасцю, белая з блакітным адценнем скура была пранізана сінімі пражылкамі. Сіп падштурхнуў дзяўчыну ў пакой, і дзверы за імі зачыніліся.

Істота падняла галаву і паглядзела на Астэнту. Вочы аказаліся вялікімі і залёнымі.

• Сіп, - прамовіла дзяўчына, - я хачу пабачыць твой твар.

Той пакруціў галавой, гаворачы гэтым "не".

• Тао Дэ 18 33, - нечакана прамовіла істота ў белым. - Маё імя Тао Дэ, спадарыня. Вы не можаце пабачыць твар Сіпа Тога. Пакуль не можаце. Ён належыць да даўняга каралеўскага ненаследнага роду. Толькі ім дазволена падымацца на паверхню, але ім забаронена паказваць тутэйшым свае твары.

• Тао Дэ 18 33, - задуменна паўтарыла Астэнта. - Што за дзіўнае імя?
• Дэ азначае мой занятак, я — вартавы. Тао - імя маёй сям'і. 18 - нумар калена. 33 - нумар абараняльнага паста, на якім я працую. Нашыя імёны ніколі не паўтараюцца, спадарыня. - І ён схіліўся ў паклоне.

• А які твой нумар? - дзяўчына перавяла позірк на Сіпа.

• Ў мяне няма нумару. Я нашчадак царскага роду. Тыя, хто маюць права бачыць сонца, - Тогі - не маюць нумару. Нас мала, і мы рознімся толькі імёнамі.

• А калі скончацца імёны, як вы будзеце называць сваіх дзяцей?

• Калі скончацца імёны, наш род спыніцца. Яго месца зойме род цяперашняй каралевы, і іншая дынастыя ўзойдзе на трон. Я — апошні са свайго роду, спадарыня. Нават маё імя азначае апошні.

Нябачны пад балахонам твар павярнуўся да Тао. Той падняў галаву і стаў прама.

• Нам трэба ісці, спадарыня. - прамовіў Сіп.

Астэнта матлянула галавой і яны рушылі.



**

Рабэр ішоў па паверхні Кола. Сонца хілілася на захад. У рацыі пачулася шыпенне і трэск.

• ...бэр... Рабэр ...ч будзе п..аз дзьве гадзі... вяртайся ... базу.

Рабэр паднёс рацыю бліжэй да вуснаў:

• Высылайце па мяне кацер. скончу працу праз дваццаць хвілін.

• ...ць. Добра ... на сколе...

• Праз дваццаць хвілін на сколе, - паўтарыў ён у рацыю і адключыў яе.

Па каламутнаму небасхілу паўзлі дзьве луны. Паветра халаднела, і паверхню трубы ўсё мацней апаясваў лёд. Рабэр дайшоў да сярэдзіны чацвёртара сэктара і дастаў з кішэні невялікі прыбор, націснуў рычажок, і на экране зазіхацелі літары і лічбы. Ён панаціскаў на іх: паўводзіў коды і запісаў праграмныя коды. прыбор піскнуў. Трымаючы яго ў руках, Рабэр марудна і асцярожна пакрочыў па трубе да пятага сэктара. Перашагнуўшы мяжу сэктароў ён запаволіў хаду. асцярожна ступаючы па коўзкай паверхні, ён пазіраў на паказанні прыбора. Праз некалькі хвілін прыбор раптоўна піскнуў. На экране дрыжэў чырвоны значок. Рабэр зрабіў крок узад. Прыбор піскнуў, зялёны значок. Крок наперд. Чырвоны. Ён спыніўся. Пальцы забегалі па лічбах і літарах. Прыбор папіскваў і міргаў чырвоным. Раптоўна колер змяніўся на зялёны. Рабэр апусціў рукі. "Знайшоў." Ён зрабіў яшчэ некалькі вылічэнняў на прыборы і выключыў яго. І толькі тут, зірнуўшы пад ногі, Рабэр заўважыў што лёд на невялічкім пляцу яшчэ ледзьве пакрывае паверхню трубы. "Некалькі гадзін таму тут была дзірка. Люк?" Насупіўшы бровы, ён зірнуў навокал. Святла станавілася ўсё меней і меней, месяцы ярчэлі. Удалечыні ён заўважыў агенчык. "Катэр." Рабэр рэзка крутнуўся на абцасах і пабег назад да сколу.

**

Астэнта соладка пацягнулася на пуховым ложку. У змроку пакоя не было нічога відаць. І толькі цяпер, крыху адпачыўшы ад нечаканасцяў, яна пачала крытычна ацэньваць падзеі. "Рабэр застаўся на сколе. Ён, мабыць, бачыў як я ўпала. Але ці бачыў куды? Ён будзе хвалявацца, усіх падыме на вушы. Ах, Рабэр..."

Яна варухнулася, папраўляючы коўдру. Праз шчыліны ў столі засачылася цьмянае святло. Астэнта замёрла. Святло падрыжэла і пачало змяншацца. "Ім лепш ня ведаць, што я прачнулася. Мне патрэбен час падумаць." Але думкі не йшлі. Яна не адчувала такой заспакоенасці ўжо некалькі месяцаў. Яна проста ляжала, і позірк губляўся ў цемры. Калі яе прывялі сюды, святла было дастакова, каб разгледзець пакой. Каменная падлога, прыкрытая ці то скурамі, ці то мяккай коўдрай, крывыя, высячаныя ў камені сцены, шэрыя, незвычайныя, да паловы прыбраныя малюнкамі, на дзіва роўная столь, металічная са шчылінамі, матэрыял нагадваў матэрыял Кола. Малюнкі на сцяне паказвалі высокіх, разаваскурых істот за рознымі відамі дзейнасці. "Марсіяне" - падумалася ёй.

У калідоры пачуліся крокі, галасы. Яна не разумела мову, якая нагадвала шапаценне восеньскай лістоты пад абцасамі. "Мы яшчэ не ведаем іх мову. Яна дзіўная." Учора Сіп прывёў яе ў гэты пакой і пакінуў адпачываць. Ён сказаў, што сваю плянету яны называюць Пагіс, і папрасіў яе называць марсіян па магчымасці пагісамі. Яе цяпер будуць зваць спадарыня альбо Кадаяра. Адзінае, чаго ён не патлумачыў, гэта што азначае гэтае іх Кадаяра і навошта яна ім спатрэбілася. Кадаяра... Сон пачаў заплюшчаць ёй вочы. Перад вачамі шэрымі птушкамі праносіліся падзеі мінулага дня: Паўночнае Кола, пяты сэктар, люк... Сіп. Рабэр...




**

Тэлефонны званок не абудзіў яго. Рабэр не мог заснуць і сядзеў бяссэнсоўна гледзячы ўдалячынь чорнага вакна. Ён бачыў адзін з месяцаў. Той паволі плыў па небасхіле. На стале перад ім ляжалі паперкі з надрукаванымі лічбамі і схемамі. На схемах алоўкам былі зроблены нейкія адзнакі.

Тэлефон зазваніў вельмі нечакана.

• Спадар Рыма?

• Так.

• Мяне зваць Маэт Гудон. Можна проста Маэт. Мы з вамі не знаёмы яшчэ. Я гісторык. Зараз займаюся вывучэннем пераданых нам жыхарамі Марса гістарычных дадзеных. Нам патрэбна пагаварыць.

• Ня ведаю, чым  магу вам дапамагчы, тым больш у такі позні час.

• Хм... Хутчэй за ўсё я вам магу дапамагчы. Тамін распавёў мне пра знікненне вашай калегі. Афіцыйныя ўлады вам не дапамогуць. У мяне ёсць здагадкі, чаму і куды яна падзелася.

• Я ведаю куды яна трапіла. І нават ужо ўяўляю як.

• Да марсіян? У Кола?

• Так...

• Але ж вы ня ведаеце, навошта яна ім патрэбна і што яе чакае. Я наведаю вас праз паўгадзіны.

• Я буду вас чакаць.

Рабэр адключыў тэлефон. Відэасувязь для гэтага званку не падтрымлівалася. Не заталося сілы каб нервавацца, хвалявацца, задаваць пытанні. раптоўна ягонае цела не вытрымала, і Рабэр праваліўся ў глыбокую бездань сну без трызненняў. Толькі на пачтку ў галаве яшчэ мільгацелі думкі: Кола, лёд, Астэнта і... чорная бездань.


Рецензии