***

Злiткi залатыя, зялёная валюта –
З iмі жыць прыкольна, з iмi вельмi крута.
Хай iх будзе ўдосталь, каб на ўсё хапала,
Каб жыццё удалым і багатым стала!


****


Сёння сонца ярчэй свецiць,
Сёння лепшы дзень на свеце.
Стол багаты смакатой –
Дзень нараджэння гэта твой!

****

Цудоўнага свята!
Дабра табе і працвiтання,
Яркiх кветачак мiльён.
Лёс хай здзейсніць ўсе жаданнi,
Шмат падорыць яркiх дзён!

****

З вяселлем!
Пярсцёнкі ззяюць залатыя,
Мендэльсона марш гучыць.
Дабра вам, шчасця, маладыя,
Свайго кахання не згубiць!
****

Дзед Мароз танчыў лезгiнку
I звалiўся пад ялiнку.
Запрасiў стары падмогi,
Каб паставiлi на ногi.
****

Новы год прыйшоў да нас –
Дзверы адчыняем!
Усiх сяброў, усiх гасцей
Шчыра прывiтаем!
****

Падарункi нам пад ёлку
Дзед Мароз складае.
Нешта ж мала іх прынёс –
Усiм не хапае!
****

Гучаць пажаданнi
I тосты гучаць.
У дзень нараджэння
ўсе хочуць сказаць:
табе мы жадаем
пражыць без бяды,
чыстага неба
I сонца заўжды.
****




Сёння свята – нарадзiны,
Ў сябра сення iмянiны.
Мы сабралiся гуртом
За прысмакамi з тартом.


Рецензии