Пионы

Паміж пурпуровых могілак
жывых пялёсткаў півоняў,
што ўкрылі цішком абрус мой -
пяшчота тваіх далоняў.
Віры аксаміту вабяць,
каханнем з глыбінь струмяняць...
І смерць тваіх кветак, мабыць,
нічога ужо не зменіць.
Пялёсткі пакуль жывыя,
каханне яшчэ трапеча,
на кволых лістках пішу я:
а што з вамі зробіць вечнасть?

1997


Рецензии