Мая Мая

Маленькая. Смяшлiвая. Непаседлiвая. Калi людзi працуюць на батарэйках, то яна абавязкова выкарыстоувае той самы разрэкламаваны "Энэрджайзер".

Добрая. Лагодная. Мiравая. Аб гэтым напiсана шэраватымi павуцiнкамi на блакiтнай паперы яе глыбокапасаджаных вачэй.

Сцiплая. Простая. Працавiтая. Расказваюць яе рукi без адзiнага пярсцёнка, што ляжаць адна у адной на каленях, далонямi уверх.

Сапраудная. Шчырая. Светлая. Распавядаюць вершы, што яна пiша у тоненькi школьны сшытак. Чамусцi яна нiколi не абiрае агульны.

Моцная. Самаадданая. Мудрая. Кажуць дзве глыбокiя вертыкальныя палоскi на iлбе i россып праменьчыкау ад вугалкоу вачэй.

Цiхая. Пранiзлiвая. Пяшчотная. Шапоча вецер за яе вакном, калi па вечарах яна кладзе на тканiну рознакаляровы узор з нiтак i бiсеру.

Чуллiвая. Клапатлiвая. Любiмая. Разбрызгана кроплямi расы на пялёстках кветак, што кожную ранiцу прасыпаюцца пад яе вокнамi.

Родная. Майская. Мая. Матуля.


Рецензии