Пацалунак дажджу
Са свайго трэцяга я бачыла акурат макушкі "юных" ліпак ды клёнаў. Восень ужо прайшлася па іх, пакінуўшы рознакаляровыя сляды ад сваіх чаравікаў. Крупныя каплі білі па лісці, аднак змыць гэту фарбу ім ніяк не ўдавалася. Наадварот. Колеры станавіліся ярчэй і ярчэй. І вось мне ўжо падалося, быццам перада мною свежанапісаная карціна, да таго, што нават фарбамі запахла.
Вецер мякка правёў па твары. І нечакана пацалаваў мяне ў вусны. Не саромеючыся, як жонку. Я заплюшчыла вочы. Усміхнулася. І павольна пацягнула праз нос паветра, пакуль ў грудзях не скончылася месца. Хацелася як мага даўжэй захаваць ў сэрцы гэту карціну, дождж і… пацалунак.
Свидетельство о публикации №210120800724