Святое Хрышчэнне на Беларусi

Святое Хрышчэнне ваду асвяціла

Праваслаўныя вернікі адсвяткавалі вялікае хрысціянскае свята — Хрышчэнне (Вадохрышча).

19 студзеня журналісты “ГС” пабывалі ў вёсцы Сынковічы, якая знаходзіцца на мяжы двух раёнаў — Слонімскага і Зэльвенскага.

Настаяцель Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы протаіерэй Арсень Ананка

правёў у храме царкоўнае маленне. А потым, у другой палове дня, святары і прыхаджане, абышоўшы старажытны храм, накіраваліся да царкоўнай купелі і святой крыніцы.
Купель была адкрыта і асвечана летам 2009 года. Яе тады асвяціў епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Вядома, купель хацелі зрабіць паблізу ад шматвяковага храма, але ж недалёка знаходзіцца ферма. Таму прыйшлося купель адкрыць у самой вёсцы Сынковічы, тым больш што там струменіць вельмі чыстая крыніца.

Вось там, ля крыніцы і купелі, адбыўся працяг Святога Хрышчэння. Праваслаўныя святары з Сынковічаў і іншых праваслаўных прыходаў правялі маленне і асвяцілі ваду ў бочках, акунуўшы туды царкоўныя крыжы, а таксама крыніцу і купель. Тут жа пеўчыя спявалі духоўныя песнапенні.

А потым адны акуналіся ў купелі, каб ачысціцца ад хваробаў і злых духаў, а іншыя набіралі ваду з крыніцы з сабой у бутэлькі, слоікі, вёдры і неслі дамоў.

Такая вада лічыцца ў народзе святой і гаючай. Кажуць, яна дапамагае ад розных хвароб чалавека і жывёлы. Яе захоўваюць на працягу года ў кожным доме, звычайна за абразамі.

А ўвогуле, кожны чалавек на Хрышчэнне напіўся святой вады. Пілі яе і ў Сынковічах, прагаворваючы: “Хрышчэнне — грахоў адпушчэнне”.

Апублікавана ў Газета Слонимская
http://gs.by
 
Святое Хрышчэнне ваду асвяціла


20.01.2011 г.


Рецензии
Ученые-астрологи заметили, что каждый год 19-го января - это день особой космической энергии, которая всеми чувствуется и передаётся. Поэтому, например, вода и камни несут в себе, накапливая и передавая людям, эту энергетическую структуру...
С теплом,
Елена

Дама Из Потсдама   25.01.2011 14:43     Заявить о нарушении
Лена, дзякуй Вам!
З павагай,

Беларуски Куток   29.01.2011 13:24   Заявить о нарушении