Куток, напоунены каханнем. казка-быль
На цяністым беразе блакітнага возера ўдалечыні ад шумнага горада ў маленькай утульнай хатцы пасяліліся два кахаючых сэрцы – юнака і дзяўчыны. Іх каханне было бязмежным і чыстым, як прамяністая крыніца. Доўгія гады сямейнага жыцця ніколькі не астудзілі сардэчны запал, уменне і жаданне мужа i жонкi падабацца адзін аднаму. Пастарэўшы і страціўшы ранейшую юнацкую прывабнасць, яны ўсё гэтак жа з пяшчотай глядзелі ў вочы адзін аднаму, іх галасы былі ўсхваляваныя і ласкавыя. Толькі адна акалічнасць заўсёды засмучала шлюбную пару. Гэта тое, што не даў ім Бог дзетак. Але было ў іх велізарнае жаданне дарыць цяпло сваёй душы іншым людзям. І таму не змаглі яны пражыць на пустэльным беразе закінутага возера ў адзіноце.
Цудоўны парк з раскошнымі кветнікамі, створаны мужам і жонкай побач з іх хаткай на беразе возера, стаў прыцягваць у яго госцяў з горада. Моладзь, людзі старэйшага ўзросту з дзецьмі каталіся на лодках па возеры, гулялі ў парку, атрымліваючы асалоду ад прыгажосці гэтага чароўнага кутка прыроды. Шмат гадоў парк дастаўляў вялікае задавальненне для адпачывальнікаў. Пастарэлыя, але яшчэ даволі дужыя гаспадары парку рабілі ўсё дзеля таго, каб гасцям, якія прыехалі на адпачынак, было тут утульна і добра. Яны сачылі за парадкам, падкормлівалі ўсе расліны, скошвалі траву, абразалі кусты і дрэвы, высаджвалі новыя цікавыя вiды раслін.
Прайшло шмат гадоў. Але за ўвесь гэты час ніхто з наведвальнікаў парку ні разу так і не сказаў мужу з жонкай дзякуй за іх бескарыслівую працу. Можа быць, людзям проста было не цікава ведаць, хто робіць для іх увесь гэты цуд. А гаспадарам досыць было таго, што людзі прыязджалі да іх і атрымлівалі задавальненне ад наведвання парку. І толькі гэта рабіла гэтых добрых людзей шчаслівымі.
Аднак, наша жыццё не бязмежнае. Надышоў дзень, калі бераг блакітнага возера пакінулі дзве закаханыя душы, яны паляцелі на нябёсы. Іх хата апусцела. З часам парк зарос травой і здзічэў. Людзі перасталі прыязджаць сюды на адпачынак. Дарожкі і лаўкі пакрыліся жоўтай лістотай, ліхтары загаслі. У хатцы ўсё зарасло павуціннем і цвіллю.
А маленькі Дамавічок, якi пражыў тут шмат гадоў і пакахаў хатку ўсёй душой, не жадаў сыходзіць з яе. Бо нават бязлюдная, гэта хатка захоўвала светлую і вельмі добрую аўру сваіх былых гаспадароў. Шмат разоў Дамавічок спрабаваў пасяліць у хатцы іншых людзей. Але нікога не прыцягвала запушчаная і адсырэлая старая хата.
Па начах Месяц журботна глядзеў з цёмнага неба на закінутую хатку і парк на беразе блакітнага возера і шкадаваў іх. Аказваецца, не толькі ў людзей бываюць добрыя і чулыя сэрцы. Яны бываюць і ў зорак. Аднойчы пашчасціла Месяцу пазнаёміцца з чароўнай маленькай Зорачкай, якой вельмі хателася падарыць каму-небудзь часцінку шчасця і святла сваёй душы. Месяц папрасiў Зорачку вярнуць хаце цяпло, а парку святло і прывабнасць. Зорачка спусцілася з нябёсаў і адагрэла хатку, запаліла ўсе ліхтары ў парку, асвятліла бераг возера перламутравым ззяннем.
Дзякуючы гэтаму, страчаны куток дзiўнай прыгажосці і кахання ажыў. Ізноў у ім загучалі галасы людзей. Прыходзячыя ў зарослы парк адпачывальнікі захапляліся прыгажосцю гэтых месцаў. Неўзабаве знайшліся добрыя энергічныя людзі, якія навялі парадак у старой хатцы і парку.
А маленькі Дамавічок быў бясконца рады таму. што шчаслівае жыццё ў яго хатцы i цудоўным парку працягнулася. Цяпер яму толькі і застаецца, што берагчы і ахоўваць гэта шчасце.
Эта сказка на русском языке http://proza.ru/2010/10/03/1482
Свидетельство о публикации №211060301275