Нататкi з падарожжа Вiцебск

У сераду, 22 чэрвеня, Я, Ваня і Дзяніс дамовіліся паехаць у Віцебск. Для мяне гэта было не простае падарожжа: па-першае, я ўпершыню ехаў у іншы горад аўтастопам; па-другое, я падарожнічаў з сябрамі, а такое нельга забыць.

Мы ўжо даўно планавалі паехаць у Віцебск, але ўсё часу не было, ці лянота не дазваляла выйсці з хаты нават на вуліцу. Дзякуй Богу, мы вучымся не на фізіка-матэматычным факульцеце і вучыцца нам лёгка, таму паміж іспытамі не рыхтуемся да іх, а падарожнічаем.

Дамовіліся сустрэцца раніцай а сядзьмой гадзіне каля мінскага чыгуначнага вакзала. Тут стала вядома, што Дзяніс не паедзе разам з намі: у яго раніцай аўташкола і ён не хоча яе прапускаць. Але ён абяцаў прыехаць адразу пасля заняткаў. Так, я з Ваней паехалі за мяжы горада. Першыя паўгадзіны, пакуль мы галасавалі і спрабавалі паймаць папутку, нам не шанцавала і я нават лічыў, што мы ў Віцебск не трапім. Але ў рэшце рэшт астанавілася белая інамарка.

- Хлопцы, вам куды?

- У Віцебск.

- Нажаль, мы не туды.

- Добра, дзякуй, што астанавіліся.

Працягваем галасаваць. Не прайшло і 10 хвілін, як астанаўліваецца яшчэ адна машына. За рулем малады хлопец нашага ўзросту з татуіроўкамі на руках.

- Я ў Глубокае, вам куды?

- Нам у Віцебск.

- Добра, 100 кіламетраў разам ехаць будзем.

Мы абрадаваліся селі ў салон: машына гэтая была, як “Газель”, але маркі Mercedez. Усе сідзелі наперадзе (там тры месца). Лабавое шкло машыны ў некалькіх месцах разбіта, але гэта ніколькі не пужылы. Адразу пачалі размаўляць.

- Вы з Віцебска?

- Не, проста вырашылі паехаць туды, паглядзець горад. А ты сам чаму ў Глубокае едзеш?

- Праца такая. Павінен заказ адвезці. Працую на ebay.

- О! колькі ў месяц зарабляеш?

- 4 мільёна чыстымі.

- Ого! гэта немала.

- так, на прошлым тыдне ездзілі ў Піцер, нават шмат грошай засталося.

Хлопца звалі Багдан. Такі добры і прыемны чалавек. Шмат нам гісторый пра наркотыкі расказваў, смешна было, калі сказаў “люблю гашыша пакурыць і з мамай размаўляць”. Багдан расказаў, што сам ехаў аўтастопам і не ў Віцебск, як мы, а ў Нідзерланды праз усю Еўропу з сяброўкай. Пасля яго расказаў аб гэтым падарожжы мне вельмі захацелася аўтастопам у іншую краіну.

Багдам высадзіў нас у Бягомлі супраць помніку партызанскаму аэрадрому ў выглядзе сапраўднага самалёта ВАВ. Мы з Ваней залезлі на крыло самалёта, што менавіта было забаронена, але ніхто так і не зрабіў нам за гэта заўвагу: горад быў быццам пусты.

Да Віцебска засталося ўжо 157 кіламетраў і мы былі ўпэўнены, што да 12 гадзін будзем там. Наступная машына. На гэты раз “легкавушка”. Уперадзе сідзяць двое быдлаватых хлопца, якія нават з намі не размаўлялі, а ўключылі музыку на поўную громкасць. Я ледзь здзержваў свой смех, калі слухаў гэтыя песні:

“Валера, Валера - любовь, надежда і вера” ці “Лагеря, лагеря - от Находкі до Мурманска”.

Праз 20 хвілін, яны спынілі музыку і спыталі ў нас:

- Вы адкуль.

- З Менска.

Зноў уключылі музыку быццам нас няма.

Каля Лепеля яны нас высадзілі. Да паўночнай сталіцы Беларусі застаўся 101 кіламетр. Наступнай машыны нам прыйшлося чакаць каля 2 гадзін. Цікава было, калі мы галасавалі, а ўперадзе чакалі кліентаў дзяўчыны лёгкіх паводзін. Я здзівіўся: няўжо нават раніцай яны працуюць? Цяжка ім жывецца))

З-за прастытутак прыйшлося адыйсці ў другое месца. Прайшлі сваім ходам каля 2 кіламетраў. Ўжо нават і не верылі, што хтосьці астановіцца, але нам зноў пашанцавала: нас прама ў Віцебск давезлі. Вадзіце за ўвесь час амаль ніводнага слова не сказаў, але вялікі яму дзякуй, ён у горад нас завёз!

Мы прыехалі толькі ў 15 гадзін, а праз 10 хвілін сустрэлі на прыпынку Дзяніса, які заплаціў 50000 за маршрутку!

Пра Віцебск не буду шмат пісаць. Скажу толькі, што гэта вельмі прыгожы горад. Адметны мінус горада: шмат алкашні і мала прыгожых дзяўчын: усе, мабыць, у Менск пераехалі. Трэба сказаць асобна пра кафэ “Задзьвінне”. Першае, што мяне здзівіла - гэта персанал, які размаўляў на беларускай мове. Другое - гэта хатняя ежа, якой мне было досыць на ўвесь дзень. А заплаціў за ўсё менш за 13000 рублёў. Абавязкова туды прыеду яшчэ раз.

Ваня і Дзяніс засталіся ў Віцебску да ночы, я ўехаў на экспрэс-цягніку ў 18 гадзін. Спадзяюся, што яшчэ раз прыеду ў Віцебск ужо на Славянскі базар.


Рецензии