Шукаю, гукаю

                (15.07.90г.)
H                Em
І шукаю, і гукаю, і пакутую:
         F#                H
Захварэла каханнем, нібы падучаю.
              G      F#                H
Эх, душа, мая душа, што ж балюча мне?


Мне не трэба зорак з неба – трэба дзеўчыну!
Разагнала б самоту нададзеўшую,
Бо душа яе душа – пяе вершамі.

Сустракаюцца, як дзеці, закаханыя
І цалуюцца ад вечара да раначку.
А мая душа каханнем паранена.

І шукае, і гукае, і пакутуе –
І хварэе каханнем, нібы падучаю.
Эх, душа, мая душа – так балюча мне.


Рецензии