Хай карае Бог

Найгоршая кара будзе тады,
Калі Бог
Адбярэ каханне і любоў,
Калі Ён забярэ боль.
У людзей не будзе падзей,
Якія прыносяць радасць,
І нідзе ім не будзе балець,
А гэта — смерць!
    C             Am
Хай карае Бог,
     C                am
Хай пагубіць лёс —
     Em    E      Am
Не адмоўлюся
   Dm               G
Ад цябе любоў,
     C                am
Ад пякучых слоў
          E   em Am
Да апоўначы.
  Dm                G
Хай ячшэ мяне
    C             Am
Ліха не міне,
                Em   E  Am
Што на све---це ёсць.
    Dm                G
Толькі б да відна
    C           am
Пелася яна
  Em E Am |:
Ма-ла-досць.

Зорачна ў акне:
Ззяе Млечны Шлях
Разам з поўняю.
Сэрцайка памкне,
Нібы ў неба птах,
Яму помніцца:
Як цябе любіў,
Як шчаслівым быў,
Толькі шчасце — госць:
Лотаць адцвіла,
Коцікі згубіў
Вербалоз.

Гора-злыбяда —
Снежная гурба
Зыдзе павадкам.
Лёсу перакос
Ад таго, што ёсць
Вечны парабак.
Стукаюць гады,
Нібы жалуды
У патыліцу.
Цэлы век сядзіш
Каля той мяжы —
Тулішся.

Гора толькі мне:
Яблык на дваіх
Нас раздзелены…
Ліха не міне —
Яблычак благі
Рана з’елі мы.
Што рабіць цяпер,
Разабрацца як?
Зноў — бяззубы смех!
Шкода мне цябе,
Не пазбыць ніяк,
Чалавек!


Рецензии