Кажу сабе - Не

...Кажу сабе - не. Не кахаю. Але сярод тысячы людзей шукаю Твой позірк.

Кажу сабе - не. Не кахаю я цябе… Але кожны вечар, кладучыся спаць, малюся за Цябе.

Кажу сабе – не. Гэта не каханне. Але, дзякуючы Табе змяніўся мой свет.

Кажу сабе – не. Ты нешта далёкае, недасягальнае, не маё… Але такое блізкае для маёй душы.

Кажу сабе – не. У нас розны шлях. І я зусім не кахаю. Але свайго сына я назаву тваім імем.

Кажу сабе – не. Больш не парушыш мой спакой. Але адзін Твой позірк, і я самая шчаслівая.

Кажу сабе – не. Маё месца не побач з табой. Але я заўсёды і паусюль памятаю пра Цябе.

Кажу сабе – не. Хопіць Цябе. Але Бога прашу аб такім, як Ты...


Рецензии